Давыд Бэн-Гурыён

ізраільскі палітык
(Перанакіравана з «Давід Бэн-Гурыён»)

Аўдыё Давыд Бэн-Гурыён  (па-габрэйску: דָּוִד בֶּן-גּוּרִיּוֹן; 16 кастрычніка 1886 — 1 сьнежня 1973) — першы прэм’ер-міністар Ізраілю, заснавальнік дзяржавы Ізраіль. Прывёўшы Ізраіль да перамогі ў араба-ізраільскай вайне 1948 году, Бэн-Гурыён дапамагаў арганізаваць дзяржаўныя інстытуцыі і ўдзельнічаў у прыняцьці вялікай колькасьці габрэяў з усяго сьвету. Па сыходу з палітычнага жыцьця ў 1970 годзе ён зьехаў у Сдэ Бакер, кібуц у пустыні Нэгеў, дзе жыў да свайго скону. Часопіс «Time» пасьмяротна назваў Бэн-Гурыёна адным з 100 найвыбітнейшых асобаў XX стагодзьдзя.

Давыд Бэн-Гурыён
на ідышы: דוד יוסף גרין
па-габрэйску: דָּוד בֶּן־גּוּרְיוֹן
1-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
14 траўня 1948 — 24 студзеня 1954
Прэзыдэнт: Хаім Вайцман
Іцхак Бэн-Цьві
Наступнік: Машэ Шарэт
3-і прэм’ер-міністар Ізраілю
3 лістапада 1955 — 26 чэрвеня 1963
Прэзыдэнт: Іцхак Бэн-Цьві
Зальман Шазар
Папярэднік: Машэ Шарэт
Наступнік: Лэві Эшкол
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 кастрычніка 1886
Плоньск, Расейская імпэрыя
Памёр: 1 сьнежня 1973 (87 гадоў)
Ізраіль
Партыя: Мапаі, Рафі, Нацыянальны сьпіс
Сужэнец: Паўла Бэн-Гурыён[d]
Дзеці: Амас Бен-Гурыён[d], Рэнана Лешэм[d] і Геўла Бен-Эліэзер[d]
Бацька: Avigdor Ben Gurion[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Раньнія гады

рэдагаваць

Давыд Бэн-Гурыён нарадзіўся ў Плоньску, Царства Польскае ў складзе тагачаснай Расейскай імпэрыі. Ягоны бацька Авігдор Грун быў адвакатам і лідэрам у руху Хавявэй Цыён. Маці, Шайндэль, памерла, калі Давыду было 11 гадоў.

 
Бэн-Гурыён ва ўніформе жыдоўскага легіёну. 1918 год

Бэн-Гурыён выхоўваўся палкім сыяністам. Падчас вучобы ў Варшаўскім унівэрсытэце ён у 1904 годзе далучыўся да марксысцкага руху Паалей Цыён. Двойчы быў арыштаваны ў часе рэвалюцыі 1905 году. У 1906 годзе ён іміграваў у асманскую Палестыну, шакаваны пагромамі і антысэміцкімі настроямі ва Ўсходняй Эўропе, і стаў разам з Іцхакам Бэн-Цьві адным зь лідэраў руху Паалей Цыён.

У Палестыне сьпярша працаваў на зборцы апэльсынаў. У 1909 быў дабраахвотнікам у складзе Ха-Шамэру, валянтэрскім руху, які дапамагаваў ахоўваць ізаляваныя земляробчыя суполкі. 7 лістапада 1911 году Бэн-Гурыён пераехаў у Тэсалёнікі, каб вывучыць турэцкую мову.

У 1912 годзе пераехаў у Канстантынопаль (цяпер Стамбул), тагачасную сталіцу Асманскае імпэрыі, каб вывучаць права ў Стамбульскім унівэрсытэце разам з Бэн-Цьві, і прыняў габрэйскае імя Бэн-Гурыён, па імю сярэднявечнага гісторыка Ёзафа бэн Гурыёна. Працаваў журналістам. У 1915 разам з Бэн-Цьві быў выгнаны туркамі з Палестыны за палітычную дзейнасьць.

Пасяліўшыся ў Нью-Ёрку ў 1915 годзе, пазнаёміўся з Паўлай Мунвайс. Яны ажаніліся ў 1917 годзе і мелі трох дзяцей. У 1918 годзе Бэн-Гурыён пайшоў у брытанскае войска. Пасьля Першай сусьветнай вайны разам зь сям’ёй вярнуўся ў Палестыну, заваяваную брытанцамі.

У сіянісцкім руху

рэдагаваць

Па сьмерці тэарэтыка Бэра Барачова (Ber Borochov) левае і правае крыло «Паалей Цыён» падзяліліся ў 1919 годзе. Бэн-Гурыён са сваім сябрам Бэрлам Кацнэльсанам (Berl Katznelson) узначалілі правую фракцыю сіянісцкага руху працоўных. Правы Паалей Цыён утварыў «Агдут Га-Аводу» (Ahdut HaAvoda), якую ачоліў Бэн-Гурыён. У 1920 годзе ён прымаў удзел у фармаваньні, а пазьней стаўся генэральным сакратаром «Гістадруту» (Histadrut), сіянісцкай сацыялістычнай фэдэрацыі ў Палестыне.

У 1930 годзе «Хапаэль Хатцаір» (Hapoel Hatzair) (заснаваны ў 1905 годзе A. D. Gordon in 1905) і «Ахдут Га-Авода» (Ahdut HaAvoda) аб’яднанымі намаганьнямі стварылі «Мапаі», ультраправую сіянісцкую сацыялістычную партыю, якую таксама ўзначаліў Давыд Бэн-Гурыён. Сацыялістычны сіянізм стаў дамінуючай тэндэнцыяй у Сусьветнай Сіянісцкай Арганізацыі, і ў 1935 Бэн-Гурыён стаў старшынём выканаўчага камітэту Габрэйскага агенцтва, якім кіраваў усутыч да стварэньня дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе.

Падчас арабскага паўстаньня 1936—1939 гадоў Бэн-Гурыён ініцыяваў «палітыку стрыманасьці» («Havlagah»), паводле якое Хагана і іншыя юдэйскія групы не адказвалі на арабскія атакі, накіраваныя супраць мірных габрэяў, канцэнтруючыся адно на самаабароне.

Заснаваньне Ізраілю

рэдагаваць
 
Амэрыканскі прэзыдэнт Трумэн у Авальным кабінэце прымае ханукальную мэнору ў падарунак ад прэм’ер-міністра Ізраілю Бэн-Гурыёна (ў цэнтры). Справа Аба Эбан, амбасадар Ізраілю ў Злучаных Штатах

Прэм’ер-міністар Ізраілю

рэдагаваць
 
Прамова Давыда Бэн-Гурыёна ў Кнэсэце, 1957 год
 
Магілы Паўлы і Давыда Бэн-Гурыёнаў

Узнагароды

рэдагаваць

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
 
Скульптура Давыда Бэн-Гурыёна ў Ben Gurion International Airport, названым у ягоны гонар

Імя Бэн-Гурыёна носяць:

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць