Стамбульскі ўнівэрсытэт

Стамбу́льскі ўнівэрсытэ́т (па-турэцку: İstanbul Üniversitesi) — вядучая навучальная ўстанова Турэччыны, якая месьціцца ў Стамбуле. Галоўны кампус знаходзіцца на каля пляцу Бэязыт у эўрапейскай частцы гораду. Зьяўляецца найстарэйшым унівэрсытэтам краіны.

Стамбульскі ўнівэрсытэт
İstanbul Üniversitesi
Рэктарат унівэрсытэту
Рэктарат унівэрсытэту
Заснаваны 1453
Тып грамадзкі
Рэктар праф. Махмут Ак
Колькасьць пэрсаналу 6000
Колькасьць студэнтаў 86000
Месцазнаходжаньне
Горад Стамбул
Краіна Турэччына
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1] і Anatolian University Libraries Consortium Association[d][2]
Вэб-сайт istanbul.edu.tr

Гісторыя рэдагаваць

Стамбульскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1453 годзе ў асманскім султанам Мэхмэдам II[3]. Тым ня менш, нямецкі гісторык права Рыхард Гоніг сьцьвярджае, што бізантыйскія і асманскія традыцыі могуць быць прааналізаваны разам, і выказаў меркаваньне, што гісторыя Стамбульскага ўнівэрсытэту можа ўзыходзіць да 1 сакавіка 1321 году[4]. Унівэрсытэт, які быў створаны ў сучасным галоўным будынку, быў эквівалентам рымскіх унівэрсытэтаў, якія складаліся з школаў мэдыцыны, права, філязофіі і пісьменства.

Да XX стагодзьдзя зьяўляўся вышэйшай мусульманскай школай, аднак пасьля абвяшчэньня Турэцкай Рэспублікі быў рэарганізаваны ў 1927 і 1933 гадох і стаў сьвецкай адукацыйнай установай.

Бібліятэка рэдагаваць

Бібліятэка Стамбульскага ўнівэрсытэту была заснавана ў 1925 годзе і зьяўляецца адной з найбуйнейшых бібліятэк Турэччыны. Ейны фонд налічвае больш за 250 тысячаў тамоў кніг і больш за 18 тысячаў рукапісаў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць