Крыстыян Фукс (па-нямецку: Christian Fuchs; нарадзіўся 7 красавіка 1986 году, Нойнкірхэн, Аўстрыя) — колішні аўстрыйскі футбаліст, левы абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аўстрыі. Асыстэнт трэнэра клюбу МЛС «Шарлот».

Крыстыян Фукс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1986(1986-04-07)[1] (38 гадоў)
Рост 186 см
Вага 80 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шарлот (трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003
2003—2008
2008—2011
2010—2011
2011—2015
2015—2021
2021—2022
2022
Вінэр Нойштэтэр
Матэрсбург
Бохум
Майнц (арэнда)
Шальке-04
Лэстэр Сіці
Шарлот Індэпэнданс
Шарлот
12 (0)
141 (12)
53 (6)
31 (0)
99 (4)
116 (2)
17 (2)
26 (3)
Зборныя
2006—2016 Аўстрыя 78 (1)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец футбольных школаў клюбаў «Пітэн Гамбургер» з гораду Пітэн і «Вінэр-Нойштэтэр» з гораду Вінэр-Нойштат. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2003 годзе ў клюбе «Матэрсбург», за які згуляў 140 матчаў, забіў 12 мячоў і двойчы стаў фіналістам Кубка Аўстрыі. У чэрвені 2008 году пасьля Эўра-2008 перайшоў у нямецкі «Бохум». 6 чэрвеня 2011 году Фухс перайшоў у «Шальке-04», падпісаўшы кантракт на 4 гады.

Міжнародная рэдагаваць

Выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя сваёй краіны. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Аўстрыі дэбютаваў 23 траўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 году, на якім згуляў 1 матч: 16 чэрвеня супраць зборнай Нямеччыны.

Дасягненьні рэдагаваць

«Шальке-04»:

«Лэстэр Сіці»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Christian Fuchs // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць