Black Isle Studios
Black Isle Studios (BIS) — амэрыканская кампанія, якая займалася вытворчасьцю кампутарных ролевых гульняў. Заснаваная Фэргусам Уркгартам у 1996 годзе. Зьяўлялася падразьдзяленьнем кампаніі Interplay Entertainment. Названая ў гонар выспы ў Шатляндыі, радзіме Фэргуса; гэта назва была прынятая толькі ў 1998 годзе. Кампанія разьмяшчалася ў Лос-Анджэлесе, ЗША. Black Isle найбольш вядомая распрацоўкай гульняў Planescape: Torment і Fallout.
У пачатку сьнежня 2003 году, напярэдадні банкруцтва, Interplay звольніла супрацоўнікаў Black Isle. Многія работнікі Black Isle перайшлі ў кампаніі Obsidian Entertainment, Troika Games і BioWare. Падразьдзяленьне было афіцыйна ліквідаванае 9 сьнежня 2003 году.
Гульні Black Isle Studios
рэдагаваць- 1997 — Fallout
- 1998 — Fallout 2
- 1999 — Planescape: Torment
- 2000 — Icewind Dale
- 2001 — Icewind Dale: Heart of Winter
- 2001 — Icewind Dale: Heart of Winter: Trials of the Luremaster
- 2002 — Icewind Dale II
Black Isle Studios таксама дапамагала ў распрацоўцы некалькіх кампутарных ролевых гульняў, выдадзеных кампаніяй Interplay. Сярод іх — сэрыя Baldur's Gate для Windows і Mac OS і Baldur's Gate: Dark Alliance для гульнявых кансоляў. Black Isle зьяўлялася выдаўцом сэрыі Baldur's Gate, таму кампанія часам памылкова лічыцца распрацоўнікам сэрыі, але сэрыю Baldur's Gate насамрэч была распрацаваная кампаніяй BioWare, якой, у сваю чаргу, памылкова прыпісваюць аўтарства сэрыі Icewind Dale. Таксама, Black Isle ўдзельнічала ў распрацоўцы гульні Lionheart: Legacy of the Crusader (2003), дзе выконвала ролю кансультанта, дапамагаючы кампаніі Reflexive Entertainment, якая часткова складалася з былых супрацоўнікаў Black Isle.
Кодавыя назвы праектаў
рэдагавацьBlack Isle Studios давала сваім праектам кодавыя назвы паводле прозьвішчаў прэзыдэнтаў і віцэ-прэзыдэнтаў ЗША.
- Праект «Кінг» — Stonekeep II, скасаваны ў 2001 годзе
- Праект «Адамз» — Icewind Dale: Heart of Winter (2001)
- Праект «Вашынгтон» — Black Isle's TORN, анансаваны і скасаваны ў 2001 годзе
- Праект «Мэдысан» — Icewind Dale: Heart of Winter: Trials of the Luremaster (2001)
- Праект «Манро» — Icewind Dale II (2002)
- Праект «Кўінзі» — Lionheart; жарт Фэргуса Уркгарта, прэзыдэнта ЗША з такім прозьвішчам ніколі не было, а BIS не распрацоўвала Lionheart. Іншая кодавая назва — Fallout Fantasy.
- Праект «Джэксан» — Baldur's Gate: Dark Alliance II
- Праект «Джэфэрсан» — неафіцыйна вядомы як Baldur's Gate 3: The Black Hound; праект згадваўся ўжо ў 2001 годзе; скасаваны ў 2003
- Праект «Ван Бюрэн» (у асяродзьдзі прыхільнікаў Fallout таксама мае месца варыянт «Ван Сьвідраваньне») — плянаваная гульня Fallout 3, якая была скасаваная ў 2003 годзе; у 2004 правы на распрацоўку гульні былі перададзеныя кампаніі Bethesda Softworks
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- # 12375 Absolute Games: «Black Isle Studios - RIP» — навіна ад 9 сьнежня 2003 году пра закрыцьцё кампаніі Black Isle Studios
- Сайт Obsidian Entertainment (анг.)