Гутаркі ўдзельніка:Zedlik/2007
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
EugeneZelenko 13:51, 10 траўня 2007 (UTC)
- Дзякуй! --zedlik 12:01, 13 траўня 2007 (UTC)
Канвэртар кірыліца/łacinka
рэдагавацьПрачытаў на форуме, што ў Вас ёсьць лякальная копія MediaWiki. На жаль, я сам ніколі гэтага не рабіў :-(
Калі ў Вас будзе час і магчымасьць, ці не маглі бы Вы дапамагчы са стварэньнем канвэртару кірыліца <-> łacinka для MediaWiki па прыкладу крымска-татарскага?
Частку файлаў можна знайсьці тут, астатнія пакуль што ў мяне на кампутары, мабыць па электроннай пошце іх будзе прасьцей, але можна дадаць і сюды.
Дзякуй.
EugeneZelenko 14:45, 28 траўня 2007 (UTC)
- Магчыма, я кепска там выказаўся, але ў мяне няма лякальнай копіі MediaWiki. Калі я казаў на форуме пра лякальную копію, то меў на ўвазе, што проста захаваў старонку, выправіў тое, што трэба, і праверыў, працуе ці не працуе.
- Але, як я зразумеў, каб стварыць канвэртары кірыліца <-> łacinka MediaWiki не патрэбная, трэба проста скрыпты. Калісьці я займаўся тэмай кірыліца -> łacinka, але як зразумеў, прастой заменай цяжка атрымаць варыянт, які б працаваў без памылак. Гады тры таму Rydel выкладаў выточны код свайго канвэртару з pravapis.org у сваім блогу, але яго, напэўна, ужо ня знойдзеш. Але якасьць у яго сярэдняя. Канвэртараў кірыліца <- łacinka, наколькі мне вядома, на сёньняшні дзень увогуле не існуе. Карацей, мне гэтая тэма зараз цікавая, таму я паспрабую што-небудзь зрабіць у гэтым кірунку. Калі што атрымаецца, то дам ведаць. Адзінае, што ня зараз, бо з часам вельмі напружна, а пэўна бліжэй да сярэдзіны чэрвеня. Ці калі я нешта не зразумеў, папраўце мяне, калі ласка. --zedlik 15:35, 28 траўня 2007 (UTC)
- Канвэртар у MediaWiki павінен працаваць празрыста. Прыклады шматальфабэтных Вікіпэдый: казахская, сэрбская, кітайская. Ёсьць праблемы як з правіламі канвэртацыі, так і з іх інтэграцыяй у MediaWiki.
- Я ўчора знайшоў ru:Википедия:Как сделать копию Википедии, усталяваў, але канвэртар з наскоку не запрацаваў :-( Трэба капаць далей :-)
- EugeneZelenko 13:53, 29 траўня 2007 (UTC)