Вялікі дзякуй за шаблён! Вельмі прыгожа атрымалася!

Толькі, на мой погляд, варта аб’яднаць у Шаблён:Горад парамэтар Геаграфічныя каардынаты з часткамі каардынатаў, бо інфармацыя дублюецца.

EugeneZelenko 14:22, 4 траўня 2008 (UTC)

Дзякуй! Аб’яднаць безумоўна варта. Зараз і спрабую прыдумаць, як гэта лепей зрабіць. Пакуль жа зрабіў так, каб яно працавала. Думаю, яго варта прычапіць да шаблёну «coor dm», але тасама трэба, каб абавязкова была ўведзеная назва краіны, каб паказаць мапу. Там ёсьць парамэтар region, але ён задаецца як BY, напрыклад, але і не заўжды. Таму трэба будзе альбо разгортваць гэты рэгіён, альбо тады перайменаваць Шаблён:Лякалізацыйная мапа Беларусь у Шаблён:Лякалізацыйная мапа BY, напрыклад, што горай. Тут ёсьць над чым падумаць.
Таму я пасрабаваў на двух гарадах, і дадаваць яго ў іншыя, думаю, пакуль ня варта, прынамсі да таго, як вырашыцца пытаньне з дубляванымі зьвесткамі. --zedlik 14:45, 4 траўня 2008 (UTC)
Можна яшчэ стварыць шаблён Код краіны (па назьве вяртаць код), у якім выкарыстоўваць #switch. Але шаблён будзе вялікі... --EugeneZelenko 14:59, 4 траўня 2008 (UTC)
Тут спатрэбіцца ў адваротным кірунку: па кодзе назва, але я прыдумаў больш унівэрсальны варыянт. У ва ўсіх аб’ектаў зададзены парамэтар «Краіны», яго можна выкарыстоўваць у якасьці часткі назвы шаблёну. Атрымаецца нават лепей: Шаблён:Лякалізацыйная мапа Беларусі. Паспрабую. --zedlik 15:14, 4 траўня 2008 (UTC)
Дарабіў гэты шаблён, зараз ён працуе без дубляваньня інфармацыі. Хацеў зрабіць, каб ужо існыя каардынаты выцягваліся з поля «Геаграфічныя каардынаты = {{coor dm|54||N|27||E|type:city}}» шаблёну Шаблён:Горад, але як выявілася, гэта немагчыма. Таму пакінуў, як і ў іншых Вікіпэдыях новыя 6 парамэтраў для заданьня каардынатаў, прыбраў парамэтар «Геаграфічныя каардынаты» з шаблёну горад: зараз каардынаты туды падстаўляюцца аўтаматычна пры іхнай наяўнасьці і паказваюцца ў табліцы, таму зьвесткі дублявацца ня будуць. Мапа паказваецца, калі яна існуе і зададзеныя каардынаты.
Што тычыцца поўнага сьпісу гарадоў, то як высьветлілася бота напусьціць, каб ён усё памяняў, там не атрымаецца, таму думаю каардынаты з часам трэба будзе прапісаць зьмены туды ўручную. --zedlik 19:51, 4 траўня 2008 (UTC)

Падзяка =)

рэдагаваць

Вялікі дзякуй за артаграфію ў артыкуле пра Ойлера. Паглядзела колькасьць памылак, стала сорамна =) Адзінае, што сумнёўна - "рад/шэраг" ў матэматычным сэнсе. Калі "шэраг" дакладней, то я яшчэ і ў артыкуле пра Абэля выпраўлю =) Наогул з матэматычнымі тэрмінамі швах — карыстаюся Белазарам... Julie 07:12, 11 траўня 2008 (UTC)

Ды калі ласка ;) Не хвалюйцеся за памылкі, усе іх робяць, проста глядзіце, што ня так, а ў будучыні, я думаю, усё атрымаецца.
Што тычыцца тэрміналёгіі, то лепей не спадзявацца на Белазар (у яго і са звычайнай лексыкай часам праблемы), а глядзець у спэцыялізаваных слоўніках. Напрыклад, гэты. Увогуле, можна шукаць і па ўсіх слоўніках, глядзець на іхную спэцыялізаванасьць. Там бачна, што «рад» таксама дапускаецца, але толькі ў «Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995». Хаця гэты слоўнік крыху дзіўнаваты, я б ня раіў ім карыстацца. Там і раней сустракаліся розныя непаразумеласьці і хібы. Таму я мяркую, што «шэраг» — найбольш правільны варыянт. --zedlik 14:33, 11 траўня 2008 (UTC)
А яшчэ, чаму Вы зьмянілі "ойлеравы падстаноўкі" і, галоўнае, "ойлераву характэрыстыку" на "... Ойлера"? Julie 07:18, 12 траўня 2008 (UTC)
Прашу прабачэньня, гэта я памыліўся. Доўга тлумачыць, на падставе чаго, але зараз праверыў у слоўніках і зразумеў, што варыянт «ойлерава нешта» цалкам дапушчальны. Вярнуў назад. --zedlik 10:14, 12 траўня 2008 (UTC)

Рабатызацыя

рэдагаваць

Некаторыя думкі пра рабатызацыю ўсёй Вікіпэдыі :-) Канешне, разумею, калі з Вас будзе час і жаданьне...

  1. Варта запусьціць casechecker.py, які знаходзіць сумесь альфабэтаў у назвах артыкулаў.
  2. Генэрацыя простых катэгорый (год, Нарадзіліся ў, Памерлі ў і г. д.)
  3. Аўтаматычнае даданьне {{Commons}} па іншамоўнаму артыкулу альбо спасылцы на ангельскі артыкул (калі адпаведная катэгорыя існуе на Commons)
  4. Даданьне {{болей}} у катэгорыі, дзе ёсьць асноўны артыкул, альбо выдаленьне, калі артыкула няма.

Дарэчы, для буйных гарадоў звычайна ёсьць некалькі паштовых індэксаў. Варта было бы здабываць інфармацыю з http://www.belpost.by.

EugeneZelenko 14:25, 25 траўня 2008 (UTC)

Дзякуй за ідэі! Свайго робата я пісаў на Java, таму з Python'ам яшчэ прыйдзецца разабрацца, але спадзяюся там нічога звышскладанага ня будзе.
Што ж тычыцца пунктаў 2, 3 і 4, то я ня супраць, адзінае — у другім пункце варта абмеркаваць, зь якога да якога году катэгорыі мусяць быць створаныя. Як я мяркую, стварэньне катэгорыі робатам ня мусіць адрозьнівацца ад стварэньня звычайнай старонкі.
А з індэксамі — на сайце зараз зрабілі сыстэму пошуку, што зручней, але прыбралі звычайны поўны сьпіс (які я бачыў там раней), а даставаць адтуль індэксы па адным будзе складана. Магчыма, з часам што-небудзь з гэтым прыдумаю. Зрэшты, калі, напрыклад, пазначыць на лісьце ў Менск індэкс 220000, ён ўсё роўна дойдзе, тобо індэкс ня будзе памылковым — за буйнымі гарадамі рэзэрвуецца ўвесь дыяпазон (напрыклад, 220ххх). Аднак натуральна, калі будзе магчымасьць удакладніць, то варта ўдакладняць.
zedlik 00:49, 26 траўня 2008 (UTC)
Яшчэ ў катэгорыях часам выкарыстоўваюць {{Асноўны артыкул}}. Варта замяніць на {{болей}}. Мо яшчэ ў {{Асноўны артыкул}} не перашкодзіць дадаць дыягностыку (катэгорыя, паведамленьне), калі шаблён выкарыстоўваецца не ў артыкулах? --EugeneZelenko 14:17, 28 траўня 2008 (UTC)
Так, гэта было б вельмі файна, але я не знайшоў спосабу вызначаць, уключаны шаблён у катэгорыю ці ў звычайную старонку — стандартныя сродкі Вікіпэдыі, здаецца, не дазваляюць гэта зрабіць. Таму напэўна лепшым выйсьцем будзе проста выправіць зараз катэгорыі, якія выкарыстоўваюць гэты шаблён, а ў дакумэнтацыі да яго напісаць, што яго варта выкарытоўваць толькі ў артыкулах. --zedlik 16:28, 28 траўня 2008 (UTC)
Можна выкарыстоўваць {{ПРАСТОРА_НАЗВАЎ}}. Прыклад можна пабачыць у {{Накід}}. --EugeneZelenko 14:03, 29 траўня 2008 (UTC)
О, сапраўды! Паспрабую тады ўбудаваць гэту праверку ў шаблён і стварыць катэгорыю-дыягностыку ягонага няправільнага выкарыстаньня. --zedlik 16:58, 29 траўня 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй за Удзельнік:Zedlik/Праект:Сьпіс артыкулаў з сумесьсю альфабэтаў. Здаецца ўсё выправіў і застаўся толькі белы сьпіс. Шкада, што casechecker.py не працуе — ён мог і спасылкі выпраўляць.
Мяркую, што не перашкодзіць прайсьціся па прасторах назваў катэгорыі, шаблёны, Вікіпэдыя.
Дарэчы варта стварыць сапраўдны праект (напрыклад, Вікіпэдыя:Праект:Праца над памылкамі), дзе сабраць усе спасылкі на тое, што трэба выпраўляць.
EugeneZelenko 03:02, 30 траўня 2008 (UTC)
Дзякуй, што выправілі спасылкі. Так, па ўсіх астатніх прасторах назваў таксама прайсьціся варта, пакуль пачаў з звычайных артыкулаў. Працягну гэта ўжо на насупным тыдні, бо зараз няма магчымасьці. casechecker.py паспрабую запусьціць яшчэ раз, мо дзе-небудзь праз тыдзень, там у мяне як выявілася, нават python нармальна ня хоча ўсталёўвацца, а пасьля не працуе нават login.py. Можа атрымаецца з абноўленай вэрсіяй. Калі скрыпт запусьціцца, то ствару сьпіс, згенэраваны ім.
Што да праекту, то напэўна сапраўды можна. Дарэчы, бачыў старонку Вікіпэдыя:Праект:Работа_для_робата/Сумесь_альфабэтаў, але яна даўно не абнаўлялася.
zedlik 10:53, 30 траўня 2008 (UTC)
Вось яшчэ ідэя на будучыню: замяняць [[ангельская мова|па-ангельску]]: ''тэкст'' на {{мова-en|тэкст}} і г.д. Канешне, калі будзе час і магчымасьць. --EugeneZelenko 13:48, 30 траўня 2008 (UTC)
Файна, гэта не складана.
Дарэчы, калі ў вас будуць яшчэ падобныя ідэі, дык паведамляйце, па магчымасьці буду іх рэалізоўваць.
zedlik 14:57, 1 чэрвеня 2008 (UTC)
Іх ёсьць у нас :-)
  1. Беларусізацыя прастораў назваў і ключавых словаў:
    • [[Category -> [[Катэгорыя
    • [[:Category -> [[:Катэгорыя
    • і г.д.
    • {{PAGENAME}} -> {{НАЗВА_СТАРОНКІ}}
    • і г.д.
    • Поўны сьпіс можна пабачыць тут.
  2. Простыя замены
    • У выявах камбінацыі міні і справа замяняць на проста міні
    • {{Шаблён: -> {{
    • {{lang-en| -> {{мова-en| і г.д.
    • [[Катэгорыя:Назва|*]] -> [[Катэгорыя:Назва| ]]
  3. Артаграфія
    • меньш -> менш
    • найбуйн -> найбуйнеш
Пажадана рабіць гэта за адзін праход, каб не павялічваць гісторыю рэдагаваньняў.
EugeneZelenko 13:50, 2 чэрвеня 2008 (UTC)
Гэта добра :)
Адзінае, маглі б вы патлумачыць наконт найбуйн -> найбуйнеш? Напэўна, тут апіска.
zedlik 18:08, 2 чэрвеня 2008 (UTC)
Меў на ўвазе розныя формы: найбуйны, найбуйная і г.д. --EugeneZelenko 02:59, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
А, зараз зразумела. Дзякуй. --zedlik 10:19, 3 чэрвеня 2008 (UTC)

Варта было бы ўнармаваць каардынаты па прыкладу Шаблён:Горад. --EugeneZelenko 14:06, 28 траўня 2008 (UTC)

Ага, сапраўды. Пагляджу. --zedlik 16:28, 28 траўня 2008 (UTC)

Мае статус робата. У добры шлях! --EugeneZelenko 14:00, 29 траўня 2008 (UTC)

Дзякуй! --zedlik 16:56, 29 траўня 2008 (UTC)

Калі гэта ўласны здымак, то будзе лепей загрузіць на Commons. Глядзіце таксама commons:Category:Lakes of Belarus. --EugeneZelenko 16:05, 1 чэрвеня 2008 (UTC)

Так, уласны. Добра, не праблема. А маглі б вы патлумачыць розьніцу паміж загрузкай на Commons і загрузкай у лякальны архіў? Як я зразумеў, туды прымаюцца толькі ўласныя вольныя выявы у той час, як у лякальны архіў можна (хоць і не пажадана) загружаць усё. Ці сапраўды гэта так? --zedlik 16:12, 1 чэрвеня 2008 (UTC)
Так пра розьніцу ў ліцэнзіях. Галоўная перавага Commons — файлы даступныя ва ўсіх праектах, лякальныя толькі ў лякальным. --EugeneZelenko 16:21, 1 чэрвеня 2008 (UTC)
Зразумела, дзякуй.
Выяву перазагрузіў (commons:Image:Belarus-Batoryna Lake.jpg), таму мяркую, што Выява:Voziera Batoryna, Miadzielski rajon.jpg можна выдаліць.
zedlik 16:36, 1 чэрвеня 2008 (UTC)
Зроблена. --EugeneZelenko 17:06, 1 чэрвеня 2008 (UTC)
Можа пры магчымасьці і іншыя здымкі загрузіць у Commons? --EugeneZelenko 17:09, 1 чэрвеня 2008 (UTC)
Напэўна варта, але гэта ўжо пазьней, разам з геакодынгам. --zedlik 17:55, 1 чэрвеня 2008 (UTC)

Пераклад geohack

рэдагаваць

У сувязьзю з актыўнасьцю на геаграфічным фронце :-) мяркую, што варта перакласьці geohack. --EugeneZelenko 03:07, 6 чэрвеня 2008 (UTC)

Не пытаньне ;) --zedlik 08:55, 6 чэрвеня 2008 (UTC)
Здаецца працуе :)
Адзінае, be-tarask у якасьці ідэнтыфікатару мовы прылада прымаць адмовілася, таму зрабіў па ідэнтыфікатары Вікіпэдыі.
zedlik 16:02, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 16:12, 7 чэрвеня 2008 (UTC)

Спасылкі на Commons

рэдагаваць

Трошкі заўваг і прапаноў...

Варта перавагу аддаваць катэгорыі, калі на Commons існуе і старонка і катэгорыя з падобнай назвай (Depeche Mode). Катэгорыі на Commons часта бываюць у множным ліку (Рака). Часам катэгорыі ўяўляюць сабой перанакіраваньне (тэкст {{category redirect|Назва}}). Магчыма лепей будзе падобныя выпадкі глядзець чалавеку (па запісам ў журнале і г.д.)

EugeneZelenko 14:01, 17 чэрвеня 2008 (UTC)

Насамрэч для робата складана знасьці катэгорыю ў Commons, калі яе нідзе няма. Можна паглядзець у іншыя Вікіпэдыі і дадаць спасылку адтуль. Напрыклад, для Ракі спасылка ўзялася з ангельскай Вікіпэдыі, для Depeche Mode — з польскай, бо ў ангельскай няма. Іншага спосабу я зараз ня бачу. Але ў такім выпадку варта вызначыць: альбо дадаваць спасылкі на commons робатам так, як ёсьць, альбо дадаваньне спасылак робатам пакуль спыніць, альбо прыдумаць больш дакладны альгарытм вызначэньня адпаведных катэгорый. Як лічыце? --zedlik 14:59, 17 чэрвеня 2008 (UTC)
Так, задача ня з простых...
Для гарадоў, рэк, азёр, гуртоў і г.д. ёсьць вялікая верагоднасьць, што катэгорыя ў Commons мае гэткую ж назву, што і артыкул у ангельскай Вікіпэдыі (== можна выкарыстоўваць ангельскую інтервікі).
Для аднолькавых аб'ектаў выкарыстоўваецца катэгорыя ў множным ліку (River <-> Rivers, Guitar <-> Guitars, Beach <-> Beaches).
Катэгорыі і артыкулы пра віды расьлін і жывёл называюцца лацінскай назвай.
Можа паспрабаваць запускаць робата па вузкіх напрамках (гурты, гарады, і г.д.)? Будзе магчымасьць паступова навучыць яго.
EugeneZelenko 15:12, 17 чэрвеня 2008 (UTC)
Можна паспрабаваць, але на гэта пойдзе шмат часу.
Я тут знайшоў іншы спосаб вызначаць катэгорыю, які мне здаецца больш зручным. Спачатку выхопліваецца назва старонкі зь іншай Вікіпэдыі, а яна якраз знаходзіцца ў патрэбнай катэгорыі — яе можна дастаць з артыкула ў commons. Праверыў на некалькіх прыкладах (Рака, Шчупак, Дэпеш Моўд) — так і ёсьць. Адзінае, часам катэгорый можа быць некалькі тады можна браць тую, назва якой супадае з артыкулам. Мне здаецца, такі спосаб мусіць працаваць.
zedlik 16:03, 17 чэрвеня 2008 (UTC)
На маю думку, найбольш адэкватны альгарытм наступны. Калі спасылка на Commons у іншай Вікіпэдыі зьяўляецца катэгорыяй, то яе і дадаем, калі гэта старонка, то правяраем у якіх катэгорыях яна знаходзіцца. Калі гэта адна катэгорыя, то яна і дадаецца. Калі катэгорый некалькі, то дадаецца тая, якая супадае з назвай старонкі, калі яна існуе. Калі дакладнай катэгорыі няма, то дадаецца спасылка на старонку ў Commons + паведамленьне мне ў лог для ручной праверкі. Апошняе патрэбнае напрыклад для артыкулаў кшталту ATR-42: старонка ў Commons існуе, а катэгорыя — не.
Паспрабую гэта рэалізаваць.
zedlik 20:10, 17 чэрвеня 2008 (UTC)
Часам робат памыляецца (Асетыны, Белае піва, Ілірыйскія мовы‎, Іршаўскі раён, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі‎). Можа мае сэнс абмежавацца ~50 за дзень рэдагаваньнямі, каб была магчымасьць спакойна прагледзіць? --EugeneZelenko 14:09, 18 чэрвеня 2008 (UTC)
Так, сапраўды. Я крыху палазіў па спасылках, асноўнай праблемай зьяўляецца тое, што калі ў іншай Вікіпэдыі стаіць некарэктная спасылка на Commoms, робат пасьпяхова яе забярэ. Ад гэтага, баюся, ніяк не пазбавіцца, але думаю, можна скончыць гэты працэс у паўаўтаматычным рэжыме. Але адсотак пасьпяховых трапляньняў дастаткова высокі. Я чакаў, што будзе горай. Згодны наконт абмежаваньняў, буду запускаць невялікімі порцыямі правак, каб можна было пасьля праверыць. --zedlik 23:21, 18 чэрвеня 2008 (UTC)
Так, трапнасьць неблагая. Але каб выпраўленьні не губіліся дарма, можа мае сэнс навучыць робата выпраўляць спасылку ў крыніцы, калі ў нашым артыкуле выправілі, напрыклад, на працягу дня? --EugeneZelenko 14:15, 19 чэрвеня 2008 (UTC)
А чаму яны могуць згубіцца? Ці спасылкі на Commons таксама расстаўляюцца робатамі? Асноўнай перашкодай для выпраўленьня такіх спасылак, мне здаецца, зьяўлаецца тое, што розныя Вікіпэдыі выкарыстоўваюць для гэтага розныя шаблёны. Апроч гэтага тут яшчэ атрымліваецца залежнасьць ад пагадненьняў, прынятых у Вікіпэдыях. То бок мы, напрыклад, ставім спасылку на катэгорыю ў Commons, нехта — на канкрэтную старонку. Калі гэтая старонка будзе замененая на катэгорыю, ці будзе гэта лепей? Мне здаецца, што дадаваць такія функцыі ў робат варта калі будзе плянавацца выкарыстоўваць яго часта і ў «прамысловых маштабах». Проста ў сытуацыі, якая існуе зараз часу на гэта з улікам усіх акалічнасьцяў канкрэтнай Вікіпэдыі пойдзе нашмат больш за ручное выпраўленьне гэтай спасылкі. Таму пакуль ня ведаю, ці зьяўляецца гэта мэтазгодным...
Дарэчы, асноўнай крыніцай памылак у адрасе Commons зьяўляецца спроба робата атрымаць катэгорыю па назьве старонкі: часта ў іншых вікіпэдыях прысутнічае старонка на Commons, але не катэгорыя. Прычым часам трапляюцца выпадкі, калі катэгорыя робіцца занадта агульнай — той самы прыклад зь белым півам — адсюль і памылка ў працы робата, але ў нямецкай Вікіпэдыі фармальна ўсё правільна, проста ў іх спасылка на старонку, альбо нават на разьдзел старонкі.
zedlik 01:40, 20 чэрвеня 2008 (UTC)
Так, розьніца ў шаблёнах задачу не спрашчае :-(. Проста часам сустракаюцца недакладныя спасылкі (Бруклін, Бітва на Белай Гары, Булгур). Але калі аўтаматызаваць працэс складана, то не мае сэнсу і спрабаваць. --EugeneZelenko 13:49, 20 чэрвеня 2008 (UTC)
Па маёй ацэнцы па часе гэта зойме прыблізна час стварэньня наяўнага робата для Commons, а часу пакуль зусім няшмат, таму думаю, мае сэнс выпраўляць уручную, гэта будзе хутчэй. Вікіпэдыі, адкуль бяруцца спасылкі на Commons праглядаюцца ў такім парадку: ангельская, нямецкая, польская, расейская. --zedlik 21:50, 20 чэрвеня 2008 (UTC)
Мяркую, што прасьцейшае рашэньне — дадаваць у кароткае апісаньне зьменаў інтэрвікі-спасылку на артыкул, дзе робат знайшоў спасылку на Commons. --EugeneZelenko 13:56, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
Добра, гэта не праблема рэалізаваць. --zedlik 14:01, 21 чэрвеня 2008 (UTC)

Часам варыянт міні разьбіваецца, калі на старонцы шмат выяваў (напрыклад, Сьцяг Нямеччыны). Мабыць трэба дадаць нейкі HTML-тэг, але маіх ведаў не хапае :-(. --EugeneZelenko 14:09, 24 чэрвеня 2008 (UTC)

Так, бачыў такое неяк раней, спрабаваў выправіць, але хутка не атрымалася, а часу не было. А пасьля ўжо і забыўся. Файна, што нагадалі, я пагляджу. --zedlik 15:42, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Выправіў, але выява зьехала на 3 піксэлі ніжэй. Паправіць гэта можна, але напэўна толькі стварэньнем новай выявы на аснове існай з патрэбнымі памерамі, бо выправіць тэгамі з-за асаблівасьцяў вікіпэдыі пакуль ня бачу магчымасьці. Але калі выглядае добра, то можна і так пакінуць. Праблема была ў тым, што па змоўчаньні два кантэйнэры з стылем float ня могуць знаходзіцца на адным ўзроўні, таму выява commons спаўзала пад апошнюю выяву з папярэдніх разьдзелаў артыкула. --zedlik 00:12, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй! Сам бы ніколі не здагадаўся :-) Дарэчы, выглядае няблага, варта пакінуць.
Вось яшчэ такая думка.
EugeneZelenko 13:37, 25 чэрвеня 2008 (UTC)

Код робатаў

рэдагаваць

Мяркую, што робаты для даданьня {{Commons}} і {{болей}} дапамаглі бы і іншым праектам, асабліва дробным. Можа варта апублікаваць код згодна ўмоваў вольных ліцэнзій? Вядома, калі няма ніякіх перашкод... --EugeneZelenko 14:21, 26 чэрвеня 2008 (UTC)

Ну, самай значнай перашкодай зьяўляецца тое, што я за недахопам часу пісаў код, каб ён працаваў, а не каб быў прыгожым і чытэльным для ўсіх :) Ня ведаю, колькі часу спатрэбіцца, каб у ім разабрацца, але працуе — і файна. Толькі трэба яшчэ дапісаць частку для дадаваньня {{Commons}} у катэгорыі. Дадаваньне гэтага шаблёну ў артыкулы ўжо скончанае, толькі мне трэба прайсьціся па артыкулах, у якія робат ня здолеў дадаць шаблён. Таму думаю хутка дабаблю і код для катэгорый. Дарэчы, калі выкладаць, то лепей на якую старонку? --zedlik 14:49, 26 чэрвеня 2008 (UTC)
Мяркую, што лепей за ўсё было бы ўключыць у Wikimedia SVN. Але лепей будзе спытацца ў wikibots-l альбо wikitech-l. Анансаваць можна, напрыклад, на ru:Википедия:Проект:Работа для бота. --EugeneZelenko 14:57, 26 чэрвеня 2008 (UTC)
Ой, не, я на такое пайсьці не магу :) Проста мне будзе сорамна за код, а даробліваньне да прыстойнага выгляду зойме час. Магчыма, у гэтым выпадку ёсьць сэнс выкласьці код дзе-небудзь на падстаронках маёй старонкі + спасылка зь Вікіпэдыя:Рабатызацыя? Каму будзе трэба, той знойдзе і выправіць для сябе, напэўна... --zedlik 15:06, 26 чэрвеня 2008 (UTC)
Мяркую, што для пачатку будзе няблага :-) --EugeneZelenko 15:25, 26 чэрвеня 2008 (UTC)
Файна, тады так і зраблю, як будзе гатова. --zedlik 15:27, 26 чэрвеня 2008 (UTC)

Лепей будзе пераносіць вольныя выявы адразу ў Commons. CommonsHelper дапаможа :-) --EugeneZelenko 13:37, 27 чэрвеня 2008 (UTC)

Чамусьці думаў, што гэта можа зрабіць толькі аўтар, калі выява ня ў public domain. Але калі можна так, то надалей буду пераносіць адразу туды, не праблема :) Дарэчы, дзякуй за спасылку! --zedlik 14:05, 27 чэрвеня 2008 (UTC)

"Ляндшафт" - "ляндшафтны"

рэдагаваць

Прывітаньне! Нейкі разнабой у нас з напісаньнем гэтага словам, што ня ёсьць добра... Не магу, на жаль, знайсьці пацьверджаньня свайго пункту гледжаньня ў аўтарытэтных крыніцах, але, здаецца, слушней пісаць менавіта "ляндшафт" — "ляндшафтны", а не "ланшафт" — "ланфатны". Для прыкладу — набярыце гэтыя словы ў гугле ці ў пошуку па артыкулах Нашай Нівы: розьніца ў колькасьці вынікаў — калясальная. --Казімер Ляхновіч 21:35, 28 чэрвеня 2008 (UTC)

Дзякуй, што заўважылі! Сапраўды, не зьвяртаў увагі на гэта слова, бачыў раней такое ўжываньне, дык чамусьці замацавалася. Адшукаў «ляндшафт»-«ляндшафтны» ў слоўніку НН. У іншых проста няма. Ды і па статыстыцы ўжываньня выходзіць, што гэты варыянт слушны. Зараз выпраўлю свае памылкі. --zedlik 21:52, 28 чэрвеня 2008 (UTC)
У мяне такіх выпадкаў ужо было шмат - калі думаў, што пішу слушна, а ў выніку даводзілася выпраўляць зь дзясятак артыкулаў (дарэчы, з тым жа "ланшафтным"). Тут галоўнае - своечасова заўважыць ;)
Так што, будзьма пільнымі!) --Казімер Ляхновіч 22:03, 28 чэрвеня 2008 (UTC)
Безумоўна! :) --zedlik 22:12, 28 чэрвеня 2008 (UTC)

Некаторых катэгорый не хапае :-( Можа варта будзе яшчэ раз робата запусьціць, дый перанесьці ў Вікіпэдыя:Рабатызацыя#Завершаныя работы :-) --EugeneZelenko 14:07, 30 чэрвеня 2008 (UTC)

Дзякуй, што зьвярнулі ўвагу! Сапраўды, не хапае некалькіх катэгорый. Цікава, з-за чаго гэта адбылося. Хутчэй за ўсё ад перагрузкі сэрвэра і, адпаведна, немагчымасьці захаваць старонку, што часам здараецца і пры звычайнай «чалавечай» працы. Прамежкі часу, здаецца, стаяць добрыя. Баюся, каб не давялося дапісваць частку, якая будзе правяраць, ці насамрэч захаваная старонка... Запушчу зараз яшчэ раз, спадзяюся, гэтым разам усё атрымаецца. --zedlik 21:02, 30 чэрвеня 2008 (UTC)
Здаецца, зараз усе :) --zedlik 12:31, 1 ліпеня 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй! Можа яшчэ да кучы аматараў катэгорый пра футбол задаволіць? :-)
Дарэчы, зрабілі робата, які дадае спасылкі на Commons да катэгорый. Бачыў, што Удзельнік:SieBot ужо актыўна працуе ў гэтым напрамку, але для нас трэба вырашыць пытаньне за шаблёнам, каб не ствараць асобны шаблён накшталт CommonsCat. --EugeneZelenko 13:49, 1 ліпеня 2008 (UTC)
Усіх задаволім, але ўсё паступова :)
Дзякуй за спасылку, мне спадабаўся альгарытм. Хаця на тым этапе, які ёсьць зараз, мне будзе прасьцей і хутчэй дарабіць свой код, бо я пакуль зусім ня ведаю пайтана. Але там ёсьць, на што зьвярнуць увагу.
Адносна парамэтраў шаблёну. Я думаю, лепей за ўсё зрабіць наступным чынам. Зараз дадаваць шаблён commons у катэгорыі з новым парамэтрам, які будзе азначаць поўны шаблён. Пасьля завяршэньня дадаваньня спасылак на commons у шаблёны, зьмяніць шаблён, адкуль прыбраць падамэтар выгляд=міні, дадаць новы парамэтар, які будзе азначаць поўны варыянт, і хуценька (на працягу дня, напрыклад), выправіць парамэтры гэтага шаблёну паўсюль, дзе яны выкарыстоўваюцца на новыя: з артыкулаў прыбраць выгляд=міні, у катэгорыі дадаць новы парамэтар, дзе яго яшчэ няма. Хуценька — гэта з той мэтай, што катэторыі пасьля зьмяненьня гэтага шаблёну могуць выглядаць не зусім адэкватна да абнаўленьня парамэтраў.
Што тычыцца парамэтра шаблёна, то напэўна варта не мудрыць, а выкарыстоўваць што-небудзь кшталту {{Commons|Category:Pinsk|выгляд=поўны}}. Лепшага парамэтра пакуль прыдумаць не магу :)
zedlik 22:23, 1 ліпеня 2008 (UTC)
Пра парамэтры шаблёну слушна.
Гаварыў учора з Siebrand, але не атрымалася пераканаць, каб у робаце выкарыстоўваць {{Commons|Category:<Name>}}. Паспрабую паглядзець, мо і ня цяжка будзе самастойна мадыфікаваць.
EugeneZelenko 13:44, 2 ліпеня 2008 (UTC)
Можа гэта таму, што нельга вызначыць катэгорыю абсалютна дакладна і ўсё роўна будуць адступленьні? Хто ведае... --zedlik 17:07, 3 ліпеня 2008 (UTC)
На мой погляд, яму проста не было цікава штосьці мяняць :-) Здаецца код там нескладаны, каб адаптаваць, але трэба час на экспэрымэнты. --EugeneZelenko 14:23, 4 ліпеня 2008 (UTC)
Можа і так :) Але сапраўды, альгарытмы там дастаткова празрыстыя, толькі патрэбны нехта, хто зможа разабрацца ў мове праграмаваньня. Можа і я адужаю, але дакладна не ў бліжэйшы час... --zedlik 22:27, 4 ліпеня 2008 (UTC)
Яшчэ большая праблема — зразумець, якія парамэтры каманднага радку трэба выкарыстоўваць... Дый з кадыроўкамі кансолі... --EugeneZelenko 15:00, 5 ліпеня 2008 (UTC)

Можа вам спатрэбяцца. --Ліцьвін 16:05, 2 ліпеня 2008 (UTC)

Дзякуй за спасылку! Абавязкова пагляджу. --zedlik 17:08, 3 ліпеня 2008 (UTC)

Каардынаты аб'ектаў у Полацку

рэдагаваць

У Google Earth/Maps дадалі здымкі Полацку, але якасьць ня гэткая, каб, чалавек, які ніколі там ня быў мог штосьці ідэнтыфікаваць :-( Патрэбная дапамога :-) А яшчэ частка Шклоўскага і Аршанскага раёнаў трапілі... --EugeneZelenko 13:50, 15 ліпеня 2008 (UTC)

Глянуў, але пакуль не заўважыў, можа кепска глядзеў. Але бачыў, што з Commons новыя выявы ўжо экспатуюцца праз адмысловы klm-файл. Маглі б вы ўдакладніць, у чым патрэбная дапамога, бо я нешта не зусім разумею? :) Бо калі трэба знайсьці каардынаты для аб’ектаў з Катэгорыя:Полацак, то баюся, што ня дам тут рады, бо патрэбная альбо падрабязная мапа, альбо нехта хто ведае месцазхнаходжаньне аб’ектаў...
Але праблема зараз у тым, што абсалютна не стае часу, тым больш зьяжджаю вельмі хутка. Не пасьпяваю зрабіць нават тое, што плянаваў, але думаю рана ці позна разьбяруся.
zedlik 00:34, 17 ліпеня 2008 (UTC)
Цалкам зразумела, што калі ёсьць важнейшыя справы, дык гэтая дакладна пачакае :-)
Так, трэба дадаць каардынаты для аб'ектаў з Катэгорыя:Полацак і падкатэгорый commons:Category:Polatsk.
Калі не памыляюся, гэта — цэнтральная частка гораду.
А выявы Commons ужо даўно экспартуюцца праз http://toolserver.org/~para/GeoCommons/. Я нават спрабаваў пераканаць распрацоўшчыкаў KDE Marble ўключыць яго па змоўчваньні. Але пакуль што без вялікіх посьпехаў :-(
EugeneZelenko 13:52, 17 ліпеня 2008 (UTC)
Баюся, я не змагу дадаць каардынаты аб’ектаў у Полацку, бо зусім ня ведаю, што і дзе там знаходзіцца. Нават з цэнтрам ня дам рады :( Ці можна неяк знайсьці каардынаты гэтых аб’ектаў іншым чынам? Бо не ўяўляю, як гэта зрабіць па спадарожнікавых фатаздымках... --zedlik 21:08, 7 жніўня 2008 (UTC)
Калі здымак добрай якасьці, то здагадацца можна :-) Яшчэ турыстычныя мапы дапамагаюць :-) Як напрыклад было ў мяне са Львовам. --EugeneZelenko 13:46, 8 жніўня 2008 (UTC)
Ну я па мапах каардынаты практычна ўсіх азёр і пазнаходзіў :) Але гарадзкія ляндшафты — гэта іншае. Але пры магчымасьці паспрабую. Нічога абяцаць не магу: атрымаецца — атрымаецца, не атрымаецца — значыць, не атрымаецца :) --zedlik 21:32, 8 жніўня 2008 (UTC)
Можа я мог бы дапамагчы, але ня ведаю як і куды гэтыя каардынаты трэба дадаваць :) --yurtsevich 08:56, 8 жніўня 2008 (UTC)
Для пачатку дадаць/удакладніць каардынаты ў артыкулы Вікіпэдыі (напрыклад, Касьцёл Сьвятых Сымона й Алены (Менск)) і катэгорыі ў Commons (напрыклад, commons:Category:Cathedral of Holy Spirit in Minsk). А потым можна спрабаваць здагадацца адкуль былі зробленыя індывідуальныя здымкі. --EugeneZelenko 13:46, 8 жніўня 2008 (UTC)
Мусіць зразумеў. Дзякуй. --yurtsevich 14:09, 8 жніўня 2008 (UTC)
Вельмі файна, калі будзе такая магчымасьць! Зараз паспрабую патлумачыць падрабязна, як гэта можна зрабіць. Куды дадаваць — гэта аб’екты, спасылкі на якія даваў EugeneZelenko вышэй (у Полацку). Каадынаты можна дадаваць да арыкула ў Вікіпэдыі, а можна для кожнай выявы ў Commons, тады гэтыя выявы будуць уключаныя ў пласт Commons для Google Maps/Google Earth.
Зараз пра дадаваньне. У артыкул Вікіпэдыі каардынаты дадаюцца з выкарыстаньнем шаблёну {{Каардынаты аб'екта}} ў пачатку артыкула, у выявы ў Commons — з выкарыстаньнем шаблёну {{Location dec}} паміж «== Summary ==» і «{{Information...». Адзіная асаблівасьць — для шаблёну {{Каардынаты аб'екта}} каардынаты патрэбныя ў форме градусы-хвіліны-сэкунды-паўшар’е, а для шаблёну {{Location dec}} — у дзясяткавай форме.
Як здабываць каардынаты. Прасьцей за ўсё адшукаць аб’ект у Google Maps/Google Earth. У Google Earth каардынаты будуць зьнізу акна (дзясяткавыя-градусы можна пераключаць у наладах), у Google Maps крыху складаней, але ня трэба ставіць дадатковага софту. Трэба націснуць правай кнопкай на аб’екце на мапе (не працуе ў Opera), выбраць «Center map here», пасьля на «Link», скапіяваць спасылку і першая пара каардынатаў (а дакладней, значэньне парамэта ll, калі каардынатаў некалькі) — напрыклад, «54.746721,26.920624» — будзе патрэбнымі каадынатамі аб’екта ў дзясяткавай форме. Каб атрымаць градусы, трэба скапіяваць гэтае значэньне ў радок пошуку і націснуць «Search maps»: на мапе будзе пазначаны патрэбны аб’ект, а зьлева — каардынаты ў форме градусы-хвіліны-сэкунды. Ну, літары паўшар’яў трэба самому ўставіць, для Беларусі гэта N і E для шыраты і даўгаты адпаведна.
Прыблізна вось так усё :)
zedlik 21:58, 8 жніўня 2008 (UTC)
У Commons таксама ёсьць commons:Template:Location для формы градусы-хвіліны-сэкунды-паўшар’е. --EugeneZelenko 14:37, 9 жніўня 2008 (UTC)
А, дзякуй, сапраўды. Я гэта празяваў. Апісаньне парамэтраў можна знайсьці на commons:Commons:Geocoding#Adding_a_location_template. А і яшчэ я забыўся сказаць: да артыкула дадаюцца каардынаты аб’екта, пра які распавядаецца ў артыкуле, а да выявы — каардынаты кропкі (прыблізныя), адкуль рабіўся здымак. --zedlik 14:46, 9 жніўня 2008 (UTC)
Дзякуй за "даведнік", вельмі карысная інфармацыя! --yurtsevich 16:35, 9 жніўня 2008 (UTC)
Чым магу :) --zedlik 16:37, 9 жніўня 2008 (UTC)
Дадаў да ўсіх аб'ектаў, што ведаю, з Катэгорыя:Полацак і пачаў дадаваць да аб'ектаў з падкатэгорый commons:Category:Polatsk, але пакуль упёрся ў тое, што там напрыклад існуе шмат фота аднаго і таго ж аб'екту з розных пазыцый і розных аўтараў, даволі нудна гэта рабіць для ўсіх гэтых варыянтаў фота аднаго і таго ж аб'екта ([1]). Гэта сапраўды так павінна рабіцца, я нічога не наблытаў? --yurtsevich 15:04, 11 верасьня 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй! Так, трэба дадаваць індывідуальныя каардынаты да кожнага здымку, але затое і аб'ект можна бачыць з розных пунктаў. Вядома, GPS можа дапамагчы :-), але што рабіць для старых здымкаў? --EugeneZelenko 15:27, 11 верасьня 2008 (UTC)

Пабачыце, калі ласка, Гутаркі_ўдзельніка:Cesco#Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы. А чаму: Унівэрсытэт у Лодзі, але: вышэйшая навучальная ўстанова ў Лодзі? Bocianski 22:14, 18 жніўня 2008 (UTC)

Так, я гэта бачыў. Проста чалавеку зь Беларусі спачатку дзіўна гэта разумець, але разабрацца не праблема. Нездарма ў на польскай старонцы ёсьць 2 розныя шаблёны «Uniwersytety w Polsce» і «Szkoły wyższe w Łodzi». Як я зразумеў, любы ўнівэрсытэт — гэта вышэйшая навучальная ўстанова, вось толькі не ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы — унівэрсытэты. Таму, думаю, казаць, што ўнівэрсытэт у Лодзі — гэта ВНУ, памылкі ня будзе, бо калі б было «Ўнівэрсытэт у Лодзі — гэта ўнівэрсытэт» — то так нікуды ня пойдзе.
А што да ваганьняў у/ў, то гэта правіла беларускай мовы: калі папярэдні гук галосны, то пішацца (вымаўляецца) «ў» (літара называецца «у нескладовае»), калі зычны альбо літара ідзе пасьля знаку прыпынку — то «у». Спадзяюся, патлумачыў зразумела. zedlik 22:27, 18 жніўня 2008 (UTC)
Дзякуй за тлумаченьне, няма в сеціве польскай старонкі да наўкі беларускай мовы, а і кніжкі ня мог пакупіць. Пра тлумаченья, што Ўнівэрсытэт у Лодзі - нічога ня маю. Не будзем пісаць: Ўнівэрсытэт у Лодзі — гэта ўнівэрсытэт, які мае месцазнаходжаньне ў Лодзі ;) Як зрабіць з гэтымі ўстанавамі? Пабачыце, што знаходжацця в Катэгорыя:Польскія ўнівэрсытэты. Bocianski 22:38, 18 жніўня 2008 (UTC)
Няма за што, зьвяртайцеся :) Дарэчы, калі ёсьць цікавасьць, паспрабуйце гэты падручнік. Ён хоць і не па-польску, але там простай мовай патлумачана шмат чаго цікавага. Можа будзе карысным. А па-беларуску ў вас файна атрымліваецца, ужо не кажу пра разуменьне :)
Пра ўстановы я думаю, што вы маеце рацыю, я і раней хацеў гэтым заняцца, але рукі не дайшлі. Дык вось, ёсьць катэгорыя Катэгорыя:Адукацыя Польшчы. Я думаю, там варта стварыць Катэгорыя:ВНУ Польшчы, куды перанесьці Палітэхніку, Акадэмію мастацтваў, а ў Катэгорыя:Польскія ўнівэрсытэты пакінуць тыя ўстановы, якія зьяўляюцца ўнівэрсытэтамі. Думаю, тут будзе лепей кіравацца інфармацыяй з польскай вэрсіі старонкі — там бачна, гэта ўнівэрсытэт, ВНУ альбо якая іншая вучэльня. Калі будзе якая-небудзь іншая ўстанова, якая не трапляе ні ў адну з гэтых дзьвюх катэгорый, то можна стварыць трэцюю, напрыклад, Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Польшчы альбо Катэгорыя:Школы Польшчы, куды гэтая ўстанова патрапіць. Паспрабую перагрупаваць тыя артыкулы, пакуль іх няшмат. --zedlik 23:04, 18 жніўня 2008 (UTC)
А не павінна быць: Лодзкі ўнівэрсытэт? Bocianski 22:45, 18 жніўня 2008 (UTC)
Сапраўды, гэта я не даглядзеў, дзякуй! :) Зараз ствару іншае перанакіраваньне, а тое выдаліце, калі ласка. --zedlik 23:04, 18 жніўня 2008 (UTC)

Артыкулы пра вёскі

рэдагаваць

Варта было бы аўтаматызаваць падобныя праўкі. Але трэба падумаць, што яшчэ трэба мяняць... --EugeneZelenko 14:21, 11 верасьня 2008 (UTC)

Аўтаматызаваць, аўтаматызаваць!   Падтрымліваю. --Taravyvan Adijene 15:02, 11 верасьня 2008 (UTC)
Не праблема, там па шаблёне можна замяніць. Як скончу аўтафаматаваньне з тымі правіламі, якія ёсьць зараз, то можна будзе скласьці новы сьпіс, таму тут час яшчэ ёсьць. Аўтафарматаваньне нумароў каралеў і каралёў сюды таксама пакуль не патрапіла, бо пакуль я не прыдумаў, як гэтыя камбінацыі лепей вылоўліваць, таму напэўна гэта ўсё на наступным этапе будзе.
Дарэчы, як вы ставіцеся да стварэньня артыкулаў пра вёскі іншых раёнаў?
zedlik 22:45, 11 верасьня 2008 (UTC)
Як я стаўлюся? OMG! ;) --Taravyvan Adijene 07:26, 12 верасьня 2008 (UTC)
Нуу, артыкулы кшталту «A — вёска B-скага сельсавету C-скага раёну D-скайскай вобласьці» ў мяне вызываюць невялікі скепсыс... Каб было хаця б на сказ больш... :) --zedlik 08:42, 12 верасьня 2008 (UTC)
А дзе зьвестак набрацца на гэты сказ? ;)
Дарэчы, пытаньне па тэме - як перайменаваць катэгорыю? --Taravyvan Adijene 10:03, 12 верасьня 2008 (UTC)
На дадзены момант гэта зрабіць немагчыма, трэба ствараць новую катэгорыю. --Ліцьвін 11:00, 12 верасьня 2008 (UTC)
Так, Ліцьвін мае рацыю. Стварыць новую і адрэдагаваць усе артыкулы, якія былі ў старой для пераносу ў новую. --zedlik 16:25, 12 верасьня 2008 (UTC)
Мяркую, што можна дадаваць тэлефонны код і паштовы індэкс (хутчэй за ўсё у межах сельсавету аднолькавыя).
Каардынаты можна знайсьці ў http://openstreetmap.org (ня ведаю, адкуль там гэткая падрабязная мапа) альбо, калі хто раварыст, то можна скантактавацца з удзельнікамі http://poehali.net (у ніх ёсьць праграма OziExplorer і падрабязныя мапы).
EugeneZelenko 13:48, 12 верасьня 2008 (UTC)
О, сапраўды, гэта ўжо лепей. Толькі тады трэба будзе перапрацаваць шаблён, бо зараз ён для вёсак крыху дзіўнаваты. На http://openstreetmap.org — файная мапа, шкада, што бяз назваў. Дарэчы, мапы з http://poehali.net можна спакойна загрузіць з http://maps.poehali.org/. Беларусь у маштабе 1:100 тыс. Там сканаваныя квадраты мапаў белгеадэзіі, калі не памыляюся, 70-80-х гадоў. --zedlik 16:25, 12 верасьня 2008 (UTC)
Што датычыцца назваў на http://openstreetmap.org — магчыма залежыць ад раёну і маштабу. Для вёсак пад Менскам дакладна памятаю, што назвы былі пазначаныя.
OziExplorer вельмі карысны дадатак да мапаў з http://maps.poehali.org для таго, каб знаходзіць каардынаты.
EugeneZelenko 14:29, 13 верасьня 2008 (UTC)
Зразумела. Я глядзеў Мядзельскі раён, Пастаўскі — там былі толькі гарады. Магчыма, назвы ёсьць часткова. Але і тое файна.
З OziExplorer — калі знайду, то паспрабую :)
zedlik 16:21, 13 верасьня 2008 (UTC)
Ледзь не забыўся :-) Яшчэ варта дадаваць:
  • спасылкі на http://radzima.org і http://globus.tut.by (калі там ёсьць адпаведныя старонкі).
  • назвы па-польску (асабліва для Заходняй Беларусі) і ідыш (для габрэйскіх мястэчак).
EugeneZelenko 14:07, 16 верасьня 2008 (UTC)
Так, сапраўды, дзякуй. Да мяне патрапіла кніга з інфармацыяй пра Мядзельскі раён, таму польскія назвы мусяць існаваць, габрэйскія, магчыма, таксама. Ды ў польскай Вікіпэдыі якія-ніякія зьвесткі для пэўных мястэчак, я думаю, таксама мусяць быць. --zedlik 14:38, 16 верасьня 2008 (UTC)
Я супраць пазначэньня польскіх назваў беларускіх гарадоў пасьля асноўнай назвы. Гэта Заходняя Беларусь, а не Ўсходняя Польшча. --Ліцьвін 15:00, 16 верасьня 2008 (UTC)
Не пытаньне. Я стаўлюся нэўтральна як да аднаго, так і да другога варыянту. Варта вырашаць. У любым выпадку гістарычна значныя паселішчы будуць у адпаведных інтэрвіках па-польску, альбо па-літоўску. --zedlik 15:14, 16 верасьня 2008 (UTC)
Было абмеркаваньне на Абмеркаваньне:Мазыр, але ніяхіх высноваў прынята не было. Магчыма, варта прыняць пэўнае рашэньне, якога варта было б трымацца надалей. --zedlik 15:26, 16 верасьня 2008 (UTC)
Назвы па-польску (асабліва для Заходняй Беларусі), назвы па-ўкраінску (асабліва для Паўднёвай Беларусі), назвы па-расейску (асабліва для Ўсходняй Беларусі), назвы па-летувіску (асабліва для Заходняй, Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі) і ідыш (для габрэйскіх мястэчак, а гэта амаль кожны горад Паўднёвай Беларусі, і ўсе вялікія гарады). А зараз пытаньне: навошта ўсё гэта? Яны да нас прыйшлі зь мірам? Не, са зброяй. Можа яны нам жадалі дапамагчы? Не, калі вынішчэньне народа не лічыць за дабро. Можа яны лічылі нас асобным народам, ліцьвінамі? Не, мы то няправільныя казакі, то няправільныя расейскія праваслаўныя, то няправільныя палякі. Так з чаго гэта мы свае гарады павінны ведаць як іх называюць прышлыя? (пра зброю і г.д. не адносіцца да габрэяў і летувісаў (жамойтаў), пра летувісаў напісаў на плыні іх міталёгіі)
па-літоўску Будзе пазначацца назва часоў ВКЛ? --Ліцьвін 15:48, 16 верасьня 2008 (UTC)
Вельмі файны аргумэнт і шмат у чым слушны, дзякуй. Адзінае, для параўнаньня — гэта ні да чаго не абавязвае, проста толькі што знайшоў сам і гэта для мяне было сюрпрызам: у польскай Вікіпэдыі назвы па-беларуску ёсьць прынамсі для Гайнаўкі, Беластоку і Варшавы, што праўда — у адпаведным разьдзеле пра паходжаньне назвы. Зь іншага боку, калі гэта асобны разьдзел, то там ужо нічога не забараняе пазначаць, хто каго захопліваў і як зьмяняў назвы, прычым бяз шкоды для беларускага разьдзелу. У іншых Вікіпэдыях беларускіх назваў для тэрыторыяў, якія не належаць сёньня дзяржаве, дзе ўжываецца гэтая мова, я пакуль не сустракаў.
Думаю, пакуль усё застанецца зь беларускімі назвамі, бо ў крыніцы, якую я сабраўся выкарытоўваць ёсьць толькі яны, а далей вырашым. Зрэшты, ня думаю, што для якой-небудзь вёскі «Пузыры» будзе ўласная назва на шэрагу моваў — гэта хутчэй тычыцца гарадоў і мястэчак.
Назву часоў ВКЛ таксама можна, калі яна ёсьць :) Хаця звычайна тыя, якія выкарыстоўваюцца для самой назвы старонкі ўжо звычайна блізкія да іх.
zedlik 16:41, 16 верасьня 2008 (UTC)

Інтэрвікі на катэгорыі па краінах

рэдагаваць

Заўважыў, што ZedlikBot зацікавіўся інтэрвікі :-). Магчыма будзе цікава вырашыць праблему аўтаматызацыі інтэвікі на катэгорыі па краінах. Асабліва актуальна для расейскай Вікіпэдыі, адкуль перакладаецца шмат катэгорый. На вялікі жаль, пакуль што ніхто іншы не зацікавіўся, таму раблю рукамі :-( --EugeneZelenko 14:05, 17 верасьня 2008 (UTC)

Насамрэч, тут падставы крыху іншыя. Проста аднойчы я зразумеў, што калі напрыклад ствараецца новы артыкул у беларускай Вікіпэдыі і туды дадаюцца інтэрвікі, але пры гэтым у ніводны іншы разьдзел Вікіпэдыі не дадаецца спасылка на беларускі артыкул, то ніякі робат ніколі пра існаваньне гэтага артыкула не даведаецца. А таму тут 2 выйсьці: альбо кудысьці дадаваць інтэрвіку на беларускі артыкул у іншай Вікіпэдыі, альбо час ад часу запускаць расстаўляльніка інтэрвікаў, для якога «хатняй» зьўяляецца беларуская Вікіпэдыя. Ён ведае пра ўсе артыкулы, таму закіне спасылку ў іншы разьдзел, адкуль яна пазьней расьцягнецца глябальнымі робатамі па ўсіх астатніх разьдзелах. Карацей, падумаў я пра гэта і вырашыў запусьціць pywikipedia. А ён, у адрозьненьне ад мінулага разу, узяў ды запрацаваў. Хаця як выявілася, хуткасьць у яго невысокая, але трафіку ён спажывае вялікую колькасьць. Вось такія справы :) --zedlik 15:18, 17 верасьня 2008 (UTC)
Наколькі ведаю, Удзельнік:VolkovBot назірае за намі і распаўсюджвае інтэрвікі. На жаль, ня ведаю пра пэрыядычнасьць :-( --EugeneZelenko 15:29, 17 верасьня 2008 (UTC)
Тут трэба, каб у яго хатняй Вікімэдыяй (зьменная «mylang») стаяла тады наша Вікіпэдыя. Можна тады пачакаць тыдзень і паглядзець, што будзе з інтэрвікамі на артыкулы, напрыклад, пра календары. Я там інтэрвікі адмыслова не прастаўляў. Думаю, праз тыдзень можна будзе зрабіць высновы. І яшчэ наконт хуткасьці: пасьля дадаваньня спасылкі на Сэул ва ўкраінскі разьдзел, ва ўсе астатнія спасылка дадалася недзе празь дзень, таму я думаю, што калі за намі назіраюць, то тыдня хутчэй за ўсё хопіць. --zedlik 15:55, 17 верасьня 2008 (UTC)
Мяркую, што прасьцей будзе спытаць гаспадара :-) --EugeneZelenko 16:01, 17 верасьня 2008 (UTC)
Можна, але мы — за чысьціню экспэрымэнта! ;) --zedlik 16:06, 17 верасьня 2008 (UTC)
Сапраўды, вашая праўда — ru:Обсуждение_участника:Volkov/2008#VolkovBot_4. Тыя артыкулы, якія я глядзеў, яшчэ неапрацаваныя, але я думаю, што ў асноўным гэтая праблема вырашаецца. А рэшта з часам апрацуецца. --zedlik 22:29, 30 верасьня 2008 (UTC)
Адносна прапановы робата. Увогуле, можна паспрабаваць, але мне пакуль не да канца зразумелая сама ідэя. Як я гэта разумею. Хай выкананыя ўсе перадумовы, тады на падставе ўваходных зьвестак кшталту шаблённых назваў кшталту "Football in" атрымліваем назвы катэгорый для моў, для якіх складзены слоўнік. Правяраем, ці існуюць такія артыкулы і калі існуюць, то прастаўляем інтэрвікі (плюс, вядома, ручная праверка, таму што тут магчымыя ілжывыя спрацоўваньні). Няўжо гэта ўсё? Але такі мэтад зьвяжа толькі 2 Вікіпэдыі, тобо ён ня дасьць магчымасьці дадаваць інтэрвікі, напрыклад, па-гішпанску альбо па-партугальску, бо для гэтага патрэбны слоўнік краін на гэтых мовах. Мне бачны тут іншы варыянт: матрыца 200 на 200 (прастора: сьпіс краінаў на сьпіс моваў). Але я пакуль ня бачу шляху ягонай рэалізацыі, таму што папросту няма магчымасьці запоўніць кампанэнты матрыцы на іншых мовах, апроч двух слупкоў.
Я правільна ўсё разумею, ці гэта нейкая трызна?
zedlik 15:18, 17 верасьня 2008 (UTC)
Я думаю, што варта рабіць пасьлядоўна (па дзьве Вікіпэдыі за раз). Галоўная ідэя была ў тым, каб аўтаматычны ствараць слоўнікі (бо, напрыклад, у ангельскай Вікіпэдыі назвы краіны могуць быць і назоўнікамі і прыметнікамі ў залежнасьці ад катэгорый). Канешне, некаторых катэгорый можа і ня быць, і таму ў ідэале працэс трэба паўтараць для кожнай пары Вікіпэдый. --EugeneZelenko 15:29, 17 верасьня 2008 (UTC)
Добра, пара Вікіпэдыяў ёсьць, таму пачаць можна. Пакуль не магу нічога абяцаць наконт часу і вынікаў, але калі нешта атрымаецца, то буду паведамляць. І калі будзе, то гэта будзе Джава, бо Пайтана я ня ведаю, хаця мова праграмаваньня, напэўна, — гэта ня вельмі істотна. --zedlik 15:55, 17 верасьня 2008 (UTC)
Цалкам зразумела, час ня гумавы :-) --EugeneZelenko 16:01, 17 верасьня 2008 (UTC)

Я паслаў вам ліст на электроннаю пошту, але не быўо атказа. Bocianski 18:49, 25 верасьня 2008 (UTC)

На жаль, я нічога не атрымліваў... Маглі б вы сказаць дату і прыблізны час, калі адпраўлялі, можа ліст патрапіў у спам (мне прыходзіць каля 50-100 літоў спаму ў дзень — бяз даты не знайду, паглядзеў зараз — ня ўбачыў)? Ці можа пераслаць яшчэ раз? jz53 at zedlik.com --zedlik 18:58, 25 верасьня 2008 (UTC)
Пераслаў. Bocianski 19:12, 25 верасьня 2008 (UTC)

Адміністратар

рэдагаваць
 

Мае віншаваньні! --EugeneZelenko 02:50, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Дзякуй! --zedlik 15:06, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Гы, а навошта яму тоё венік? ;) --Taravyvan Adijene 06:59, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Гэта традыцыя якую я пачаў. 193.24.14.2
Пэўна, прусакоў ганяць ;) Файная традыцыя, традыцыі мусяць быць. --zedlik 15:06, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
А чаму не дадалі ў сьпіс адміністратараў на Вікіпэдыя:Адміністрацыя? --yurtsevich 07:51, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Каб ён мог сябе дадаць самастойна. 193.24.14.2 12:52, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
А, гэта каб быў пільным? ;) --yurtsevich
Адміністратар мусі служыць, дапамагаць іншым удзелнікам, а часам - прыбіраць. Як адміністратар (дазорца) будынку. Bocianski 14:17, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Прашу прабачэньня, проста забыўся... --EugeneZelenko 13:51, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Гэта дробязь ;) --zedlik 15:06, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Мае віншаваньні! Bocianski 14:17, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
І вам дзякуй! --zedlik 15:06, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Можеце дадаць на сваю старонку категорыю:адміністратары або юзербокс. Bocianski 17:44, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Дзякуй за падказку! Пакуль не падумаў пра гэта :) --zedlik 17:52, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Утаіце адрес (напрыклад, jz53 малпачка zedlik точка com) - будзе шмат спаму :( Bocianski 19:18, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Я думаў, як лепей запісаць, але ўрэшце запісаў так, каб людзі галаву не ламалі. Але зьмяню крыху, бо — маеце рацыю — калі ёсьць магчымасьць прадухіліць, лепей прадухіляць. А з спамам тут асобная гісторыя. Ёсьць шмат больш простых месцаў, чым профіль Вікіпэдыі, дзе можна знайсьці мой адрас, але пасьля таго, як я падключыў гуглоўскую фільтрацыю спаму, усё стала проста выдатна — прабіваюцца адзінкі.
Дарэчы, я зразумеў, чаму ваш першы ліст патрапіў у спам: ён адпраўлены нібыта ад вашага імя, а насамрэч ён адпраўлены з сэрвэра Вікіпэдыі — а гэта адзін з асноўных крытэраў прыналежнасьці ліста да спаму. Па тым лісьце я навучыў, што ня трэба такія ў спам, але хто ведае, што будзе ў наступны раз... Тэарэтычна гэта не залежыць ад канкрэтнага адрасу і магло адбыцца з кожным, бо гэта спам-фільтар, ён працуе паўсюль аднолькава. --zedlik 22:28, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Віншую!:)Jim 16:44, 4 кастрычніка 2008 (UTC)
Дзякуй! :) --zedlik 17:42, 4 кастрычніка 2008 (UTC)

Вікіфікатар

рэдагаваць

Як наконт стварэньня Gadget? :-) --EugeneZelenko 14:48, 2 кастрычніка 2008 (UTC)

Усё добра, пакуль тэарэтычны падыход. У мяне ёсьць невялікія ваганьні, як гэта ўсё падхопіцца і запрацуе, але вочы баяцца — рукі робяць, хутка будзе практычная частка :) --zedlik 16:18, 2 кастрычніка 2008 (UTC)
Здаецца, усё атрымалася, дастаткова было толькі стварыць і адпаведна аформіць патрэбныя файлы :) --zedlik 22:55, 2 кастрычніка 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй! Дарэчы, можа будзе варта з цягам часу навучыць вікіфікатар таму, што ўмее ZedlikBot (калі гэта ня вельмі ўскладніць код)? --EugeneZelenko 13:41, 3 кастрычніка 2008 (UTC)
А гэта файная ідэя! Думаю, што код ня надта будзе ўскладнены, варта толькі яго перанесьці. Паспрабую, толькі каб не забыцца ні на што :) --zedlik 14:13, 3 кастрычніка 2008 (UTC)

Вікіпэдыя:Рабатызацыя

рэдагаваць

Калі ласка, пабачыце тут. Bocianski 16:41, 4 кастрычніка 2008 (UTC)

Дзякуй за ідэю! Можна паспрабаваць. Магчыма, усе выпадкі такім чынам не разгледзіць, але пэўную частку можна апрацаваць — і тое добра! --zedlik 17:41, 4 кастрычніка 2008 (UTC)

dffdsfsds (неадназначнасьць)

рэдагаваць

Па-моему, пераносы ня маюц сэнсу. Калі хто впісуе слова "Агароднікі", павінен там атрымаць зьмест неадназначнасці. Калі хто бачы гэткі зьмест, не мусіць мець доказа яшчэ і ў назве артыкула, што ён - неадназначнасць. Акрамя тага, назвы павінны быць так кароткіе, як магчымые. Ніхто не впіше ў окно пошука "Агароднікі (неадназначнасьць)", толькі "Агароднікі". Ён будзе непатрэбна перанакіраваны на іншую старонку. Bocianski 23:36, 4 кастрычніка 2008 (UTC)

Магчыма. Я тут галоўным чынам кіраваўся тым, што слова неадназначнасьць у назьве дазваляе адразу зразумець, што гэта не асноўны артыкул і што давядзецца яшчэ націснуць адну спасылку, каб атрымаць артыкул. Прычым ня трэба напружвацца і чытаць тэкст неадназначнасьці — гэта ўжо бачна вялікім шрыфтам у загалоўку.
Гэта ўсё ідзе адтуль, што раней так і рабіў (з той самай матывацыяй), і гэта было ўспрынята нармальна. У Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў нічога пра гэта няма. Мяркую, варта абмеркаваць гэтае пытаньне і прыняць агульнае рашэньне для ўсіх неадназначнасьцяў. Вядома, мяняць ужо створанае ня вартае працы, але на будучыню будзе.
zedlik 23:47, 4 кастрычніка 2008 (UTC)
І таксама, другі прынцып. Па-моему, калі вёсак о дадзенай назве болшь 1, назвы павінны быць магчыма на высокім узровене, т.е., калі вёскі ў розных вобласьцях - у дужках пісаць вобласьці, калі ў розных раёнах - раёны, калі ў розных сельсаветах - сельсаветы, а не пісаць с пачатка сельсаветы (Калі будзе двух спадараў, палітык і футболіст, не пішецца: Алесь Кавалёў (пасол сэйма IV скліканьня), толькі Алесь Кавалёў (палітык). Bocianski 00:01, 5 кастрычніка 2008 (UTC)
Слушна, згодны. Правіла удакладненьня вёсак па сельсаветах было прыдуманае яшчэ да мяне, таму я проста ўзяў тое, што было. Але, думаю, варта будзе абмеркаваць гэта ў форуме. Зараз яшчэ пару старонак выпраўлю і напішу туды. --zedlik 00:06, 5 кастрычніка 2008 (UTC)
Напішэце аб праблеме самі, калі ласка. Я не адчуваю сябе здавальняюча моцным у мове Купалы :( Bocianski 00:11, 5 кастрычніка 2008 (UTC)
Ужо наконт вашай беларускай не хвалюйцеся, ня трэба ствараць для сябе штучныя абмежаваньні ;) --zedlik 00:36, 5 кастрычніка 2008 (UTC)

Парыская Камуна/Парыская камуна

рэдагаваць

Категорыя:Удзельнікі Парыскае Камуны (Яраслаў Дамброўскі) ці Категорыя:Удзельнікі Парыскае камуны? (Валеры Антоні Ўрублеўскі)? Bocianski 21:27, 27 кастрычніка 2008 (UTC)

Цікавае пытаньне, у інтэрнэце меркаваньні моцна разыходзяцца. У акадэмічным слоўніку — «Парыжская камуна», у беларускай мове слова «камуна» нібыта ёсьць, то бок гэта ня ўласная назва, таму я ня бачу падставаў пісаць яе зь вялікай літары. Атрымліваецца Катэгорыя:Удзельнікі Парыскае камуны (альбо «Парыскай», але гэта ўжо справа густу — варыянты раўназначныя).
Дарэчы, (гэта ўбок, вы прасілі :) — пра «Категорыя») спалучэньня літараў т і е ў беларускай мове не бывае, замест іх альбо тэ (калі цьвёрды гук), альбо це (калі мяккі). У пазычаных словах, альбо словах, якія маюць «карані» ў іншых мовах, ужывайце тэ — хутчэй за ўсё не памыліцеся. Тое самае з таця, тоцё, туцю, тыці.
zedlik 21:56, 27 кастрычніка 2008 (UTC)

Мяркую, лепей было бы загрузіць выявы мэдалёў у Commons (commons:Category:Awards of Belarus). --EugeneZelenko 13:42, 31 кастрычніка 2008 (UTC)

Так згодны, варта перанесьці. Ня вельмі хацелася вазіцца з гэтым учора, бо позна было, таму проста праставіў ліцэнзіі з адзнакай на будучыню перанесьці. Сёньня, мусіць, паспрабую ўсе перанесьці. —zedlik 23:02, 31 кастрычніка 2008 (UTC)

Gadget для кампаніі па збору ахвяраваньняў

рэдагаваць

У Commons і ангельскай Вікіпэдыі бачыў gadget, які дазваляе хаваць цалкам аб'яву пра кампанію па збору ахвяраваньняў. Можа ўсталяваць у нас? --EugeneZelenko 15:09, 14 лістапада 2008 (UTC)

Так, у расейскай таксама пішуць, што ёсьць такі. Згодны, варта і ў нас зрабіць. Толькі я зараз зьяжджаю, буду праз тыдзень. Там разьбярэмся :) Думаю, шмат часу гэта ня зойме. —zedlik 19:12, 14 лістапада 2008 (UTC)
Гатова. Калі што, тэрміналёгію, вядома, можна абмяркоўваць. —zedlik 01:24, 22 лістапада 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 15:00, 22 лістапада 2008 (UTC)
Няма за што. Дарэчы, калі не забудуся, пагляджу пазьней Вікіпэдыі на іншых мовах, магчыма так ёсьць віджэты, якія варта было б зрабіць і ў нас. —zedlik 17:52, 22 лістапада 2008 (UTC)

Абмеркаваньне шаблёну:Сталіцы польскіх ваяводзтваў

рэдагаваць

Пабацыце, калі ласка. Bocianski 16:57, 29 сьнежня 2008 (UTC)

Так, дзякуй за нагаданьне. Я бачыў абмеркаваньне, толькі пакуль няма, што па сутнасьці адказаць. Крыху пазьней пашукаю яшчэ зьвестак пра гэта і паведамлю, ці атрымалася што. —zedlik 17:12, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Zedlik/2008»