Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

--Jauhienij 14:45, 23 верасьня 2011 (EEST)Адказаць

Першы артыкул

рэдагаваць

Прывітаньне. Віншую вас зь першым артыкулам. З пытаньнямі па афармленьні артыкулаў вы можаце зьвяртацца на маю старонку гутарак альбо адразу на форум. Дзякую. --Jauhienij 14:45, 23 верасьня 2011 (EEST)Адказаць

Літаратура і крыніцы

рэдагаваць

Вітаньне. Паглядзеў, што вы зьмяняеце артаграфію цытаваных вамі крыніцаў, напрыклад: «Энцыкляпедычны даведнік Янка Купала. Артыкул «Дапкюнас Жанна» — 1986. — С. 185.». У такіх выпадках варта прытрымлівацца заходнай назвы артыкула/манаграфіі, нават калі яна напісаная акадэмічным правапісам, каб пацьверджанасьць зьвестак артыкула аўтарытэтнымі крыніцамі была максымальна празрыстай. Дзякуй. --Jauhienij 12:09, 4 кастрычніка 2011 (EEST)Адказаць

Яшчэ наконт апошняй праўкі. У Вікіпэдыі існуе такі прынцып, як «дрэва катэгорыяў», калі адна адмысловая катэгорыя, напрыклад Катэгорыя:Купалазнаўцы, уключае ў сябе больш агульную катэгорыю Катэгорыя:Янка Купала, таму зьмяшчэньне абедзьвюх катэгорыяў у адным артыкуле вельмі непажаданая. Дзякуй. --Jauhienij 12:13, 4 кастрычніка 2011 (EEST)Адказаць
Вялікі дзякуй за Вашыя трапныя заўвагі і падказкі! --

Прывітаньне. Дзякуй вам за добры артыкул. Я дазволіў сабе крыху адрэдагаваць чаргаваньне разьдзелаў згодна з агульнай практыкай Вікі. Спадзяюся, аўтарская думка не пацярпела. --Jauhienij 22:28, 5 лістапада 2011 (FET)

Прывітаньне. Дзякуй за праўкі і добрыя словы. Аўтарская думка ні ў якім разе не пацярпела. :) --Ганцавічук 18:56, 6 лістапада 2011 (FET)

Мясьціны Янкі Купалы

рэдагаваць

Вітаю яшчэ раз. Вельмі дзякую за чарговы добры і якасны артыкул. Я бы прапанаваў вам, калі вы ня супраць, стварыць навігацыйны шаблён на ўзор вось гэтага, дзе б вы пазначылі творы (паэмы, зборнікі вершаў, п'есы) і выдатныя мясьціны разам з асобамі, якіх утрымлівае катэгорыя Асобы, зьвязаныя зь Янкам Купалам, каб для чытачоў было лёгка пераходзіць па купалавых пэрсаналіях і іншых тэматычных артыкулах?

P.S. Заўважыў, што ўсе загружаныя ў Commons выявы, датычна Янкі Раманоўскага былі выдаленыя. Яны сапраўды парушалі аўтарскае права. Ці маглі б вы загрузіць партрэт Янкі Раманоўскага непасрэдна ў наш моўны разьдзел, каб я аформіў крытэры добрасумленнага выкарыстаньня і зьмясьціў яго партрэт у артыкуле? --Jauhienij 23:54, 26 лістапада 2011 (FET)

Прывітаньне. 1) Дзякуй за ідэю з навігацыйным шаблёнам. Паспрабую яе ажыцьцявіць. 2) Фотапартрэт Я. Раманоўскага загрузіў (Файл:Янка Раманоўскі (1970).jpg). Буду ўдзячны за Вашую дапамогу зь яго "легалізаваньнем". --Ганцавічук

Янка Раманоўскі

рэдагаваць

Дадаў фатаздымак Янкі ў адпаведны артыкул. --Jauhienij 12:54, 27 лістапада 2011 (FET)

Вялікі дзякуй!

Вітаю. Не маглі б вы загрузіць ілюстрацыю Янкі Раманоўскага да купалавае паэмы «Зімою»? Праілюструем адпаведны артыкул. --Jauhienij 00:35, 29 лістапада 2011 (FET)

Тым жа самым чынам, як з фотаздымкам Янкі Раманоўскага? Тыя ж фармулёўкі? Праз наш моўны раздзел? --Ганцавічук 17:02, 29 лістапада 2011 (FET)
Так. Калі што, я падпраўлю фармулёку. --Jauhienij 20:06, 29 лістапада 2011 (FET)

Афармленчае

рэдагаваць

Вітаю! Дзякуй за цікавы і зьмястоўны унёсак. Хацелася б зьвярнуць вашую ўвагу на Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула. То бок для ўніфікацыі выгляду артыкулаў сэкцыю «Крыніцы» лепей разьмяшчаць перад «Літаратурай». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:23, 11 траўня 2012 (FET)

Дзякуй за падказку!

Яшчэ па тэме: тыпаграфічная традыцыя патрабуе пра напісаньні ініцыялаў побач з прозьвішчам адбіваць адныя ад другіх прагалам. Правільна: Я. Колас. Няправільна: Я.Купала. Калі гэта робіцца, каб пазьбегнуць пераносу на новы радок, зьвярніце ўвагу, калі ласка, на {{nowrap}}. Дзякуй! — Wizardist г 20:49, 2 лістапада 2012 (FET)

Лацінскае i

рэдагаваць

Прывітаньне. Будзьце ўважлівымі, не выкарыстоўваеце лацінскае i. --Ліцьвін (гутаркі) 22:29, 31 кастрычніка 2012 (FET)

Дзякуй за падказку!

Фотаздымкі жывых асобаў

рэдагаваць

Зьвярніце, калі ласка, увагу, што несвабодныя здымкі жывых асобаў не адпавядаюць правілам Вікіпэдыі, бо можа быць створаная вольная альтэрнатыва. Адпаведна, падобныя выявы будуць выдаленыя. --Red_Winged_Duck 21:30, 4 лістапада 2012 (FET)

Ці можаце вы ўдакладніць аўтарства здымку Файл:Ж.Дапкюнас у Вязынцы.jpg? Верагодна, што яго трэба будзе выдаліць. Бо ў артыкуле пра Жанну Дапкюнас вольная выява ёсьць. — Wizardist г 01:21, 25 сьнежня 2012 (FET)

Цытаты водгукаў і інш.

рэдагаваць

Вітаю. Інфармацыю з водгукаў мае сэнс кампіляваць у агульную характарыстыку: як успрынята, за што пахвалілі, а за што пакрытыкавалі (у залежнасьці, што ёсьць у дасяжных водгуках). Карысьць ад цытаваньня водгукаў ёсьць, але меншая за іх кампіляцыю. Прынамсі прыведзены водгук даўжэйшы, і часам там могуць утрымлівацца ня самыя датычныя тэмы зьвесткі. — Wizardist г 15:41, 1 студзеня 2013 (FET)

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай. --Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 траўня 2013 (FET)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Брагін. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 17:54, 8 лютага 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:37, 17 ліпеня 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку надзённага артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская АЭС. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 20:32, 21 лістапада 2023 (UTC+3)