Зімою
«Зімою» — паэма Янкі Купалы, напісаная 1 лютага 1906 году і ўпершыню апублікаваная ў часопісе «Беларусь» 10 студзеня 1920 году.
«Зімою» | |
Ілюстрацыя Янкі Раманоўскага да паэмы «Зімою» | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Год напісаньня: | 1 лютага 1906 |
Публікацыя: | 1920 |
Электронная вэрсія |
Паэма належыць да раньняй творчасьці аўтара і расказвае пра жыцьцёвыя дарогі і лёс тыповага беларускага селяніна. На думку Алега Лойкі, у паэме «ўжываюцца характэрныя для польскага, так званага школьнага, рамантызму вобразы прывідаў-страхаў, надаючы твору ў цэлым, асабліва канцоўцы, рамантычна-балядны характар»[1].
У аснове твора — трагічны выпадак: сялянская дзяўчына Гануля ў панскім двары, куды пайшла «на службу для хлеба куска», сярод парабкаў напаткала сумленнага і прыгожага хлопца Цімоха. Але неўзабаве іх каханьне абарвалася: Цімоха пагналі ў салдаты, а Ганна зь дзіцём на руках аказалася лішняй на службе. У завірушную калядную ноч, прытуліўшы малое да грудзей, яна вяртаецца да бацькоў, але, зьбіўшыся з дарогі, зьняможаная, разам зь дзіцём замярзае.[2]
Паэма перакладалася на расейскую (М. Камісарава, С. Родаў), туркмэнскую (А. Ніязаў) і ўкраінскую (І. Муратаў) мовы. Ілюстравалі паэму Я.Раманоўскі і В.Шаранговіч.[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лойка А. А. Янка Купала // Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд У 2 ч. Ч. 2: Падруч. для філал. фак. ВНУ. — 2.е выд., дапрац. і дап.. — Мн.: Выш. шк., 1989. — С. 143—144. — 480 с. — ISBN 5-339-00183-0
- ^ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Зімою». — C. 251.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Зімою» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 251.