Гурнофель

вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Гурно́фель[1]вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавету.

Гурнофель
трансьліт. Hurnofieĺ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Васілішкаўскі
Насельніцтва: 368 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
СААТА: 4258827046
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′4″ пн. ш. 24°51′43″ у. д. / 53.73444° пн. ш. 24.86194° у. д. / 53.73444; 24.86194Каардынаты: 53°44′4″ пн. ш. 24°51′43″ у. д. / 53.73444° пн. ш. 24.86194° у. д. / 53.73444; 24.86194
Гурнофель на мапе Беларусі ±
Гурнофель
Гурнофель
Гурнофель
Гурнофель
Гурнофель
Гурнофель

Гісторыя

рэдагаваць

Зімой 1918-1919 гадоў у маёнтку Гурнофель знаходзілася база вайсковых аддзелаў польскай Самаабароны. 17 студзеня 1919 году аддзелы Самаабароны з Гурнофеля адышлі да Шчучыну.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Галавічпольскага сельсавету[2].

Славутасьці

рэдагаваць

Гурнофельскі парк займае плошчу 2 га, краявідны, захаваўся часткова. Аснову дэндрарыя складаюць мясцовыя пароды дрэў, разьмешчаныя ў выглядзе невялікіх груп, букетам ці клюмбай. Напрыканцы ХІХ ст. ў парку высадзілі шмат экзатычных відаў. Зьберагліся паасобныя дрэвы туі заходняй, клёну срэбранага, дубу паўночнага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы эўрапейскай, вельмі рэдкай на Беларусі тсугі канадзкай.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 — 368 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области