Тсуга канадзкая
Тсу́га кана́дзкая (Tsuga canadensis) — вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых.
Вышыня дрэваў да 20 м, дыямэтар 40-50 см. Крона конусападобная. Кара бурая, няроўная. Парасткі густа ўкрыты лінейна-лянцэтнай, пляскатай ігліцай. Шышкі шматлікія, яйкападобныя, летам блакітна-зялёныя, увосень жаўтавата-бурыя.
Радзіма Паўночная Амэрыка.
Інтрадукавана на Беларусі ў пачатку ХХ ст. У цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах зрэдку вырошчваюць як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках.
Устойлівая да гарадзкіх умоваў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |