Градалі
Градалі́, або Грэдэлі (па-польску: Gredele,па-падляску: Грэдэле[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Градалі | |
польск. Gredele, бел. Грэдэлі[a] | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Былая назва: | Шпіталі |
Мясцовая назва: | Hredeliê |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: | 157 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-106 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°40′39″ пн. ш. 23°14′4″ у. д. / 52.6775° пн. ш. 23.23444° у. д.Каардынаты: 52°40′39″ пн. ш. 23°14′4″ у. д. / 52.6775° пн. ш. 23.23444° у. д. |
Градалі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Белая.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Прарока Ільлі ў Падбельлі).
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Градалі ўзгадваюцца ў 1576 г., а ў 1633 годзе побач зь вёскай царква сь. Міхала Аранёла зь Бельску атрыма 3 валокі зямлі на карысьць сваёй лякарні, якія сталі называцца Шпіталі. Землі Шпіталёў былі перададзены на канцы 19 ст. пад пабудову чыгуначнай лініі Седльцы — Беласток[3]. У міжваенны пэрыяд Градалі прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 197 жыхароў (усе праваслаўныя; 153 запісаных палякамі, 44 беларусамі).[4]. Паводле мясцовай легенды ў міжваенны пэрыяд нейкі Гаўрыіл быў аздароўлены прамываючысь вадой зь лясной крыніцы побач зь вёскай. У памяць гэтага ў 1948 годзе быў на крыніцы пабудаваны калодзец, а ў 1993 годзе капліца сьв. Юрыя[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Градалі былі далучаныя да гміны Орля.
Ураджэнцы
рэдагаваць- Сэрафім Андраюк (нар. 1933) — беларускі крытык, літаратуразнаўца[5]
- Зянон Васільевіч Мартынюк (нар. 1969) — польскі спявак
Заўвагі
рэдагаваць- ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Hredeliê svoja.org Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ а б Рыгор Сасна(be) Święte miejsca i cudowne ikony. Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Białystok 2001, с. 50-52 (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Сяргей Чыгрын З беластоцкай зямлі. Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва. — Беласток 2008. Праверана 27 ліпеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрадалі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў