Сэрафім Андраюк

беларускі літаратурны крытык

Сэрафі́м Андраю́к (10 сакавіка 1933, в. ГрадаліБеластоцкае ваяводзтва, Польшча — 4 красавіка 2022) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.

Сэрафім Андраюк
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сэрафім Антонавіч Андраюк
Нарадзіўся 10 сакавіка 1933(1933-03-10)
Памёр 4 красавіка 2022(2022-04-04) (89 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці крытык, літаратуразнаўца
Кірунак літаратурная крытыка, літаратуразнаўства
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Дэбют 1964
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Андраюк.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 у вёсцы Градалі (Польшча) у сялянскай сям’і. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы (Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць). У 1957 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадароскага раёну Менскай вобласьці. У 1965 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытуту. З 1981 году працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філялягічных навук. Сябра СП СССР з 1972 году[2].

Творчасьць

рэдагаваць

З 1964 году выступаў у друку як крытык і літаратуразнаўца. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасьці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977)[3].

Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа 1984 году за кнігу «Жыць чалавекам»[4].

  1. ^ а б Andrajuk, Serafìm Antonavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 19
  3. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 19-20
  4. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 20