Падбе́льля (па-польску: Podbiele, па-падляску: Pudbiếle[1]) — прысёлак вёскі Дубяжын ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Падбельля
польск. Podbiele
Падбельля
Былая назва: Падбельск
Мясцовая назва: Pudbiêle
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′34″ пн. ш. 23°12′12″ у. д. / 52.69278° пн. ш. 23.20333° у. д. / 52.69278; 23.20333Каардынаты: 52°41′34″ пн. ш. 23°12′12″ у. д. / 52.69278° пн. ш. 23.20333° у. д. / 52.69278; 23.20333
Падбельля на мапе Польшчы
Падбельля
Падбельля
Падбельля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ля вёскі працякае рака Белая.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Ільлі на месцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Руіны капліцы-пахавальні Жалтухінаў

У сваіх вытоках вёска называлася Падбельск (ад суседзтва з Бельскам). Вядома, што ў 1594 г. была прыватнай уласнасьцю Рыгора Ваганоўскага. Апошнімі ўладальнікамі Падбельля былі расейцы Жалтухіны, па якіх у вёсцы асталася зруйнаваная капліца-пахавальня. Сёньняшняя царква была пабудаваная ў 1876 годзе на новым месцы (ранейшая знаходзілася побач зь сядзібай маёнтку Падбельля). У міжваенны пэрыяд Падбельля прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 54 жыхароў (21 каталікоў, 29 праваслаўных ды 4 габрэяў, католікі і габрэі былі запісаныя палякамі, праваслаўныя беларусамі)[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Падбельля было далучанае да гміны Бельск-Падляскі.