Градалі

(Перанакіравана з «Грэбэлі»)

Градалі́, або Грэдэлі (па-польску: Gredele,па-падляску: Грэдэле[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Градалі
польск. Gredele, бел. Грэдэлі[a]
Градалі
Першыя згадкі: 1576
Былая назва: Шпіталі
Мясцовая назва: Hredeliê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 157 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′39″ пн. ш. 23°14′4″ у. д. / 52.6775° пн. ш. 23.23444° у. д. / 52.6775; 23.23444Каардынаты: 52°40′39″ пн. ш. 23°14′4″ у. д. / 52.6775° пн. ш. 23.23444° у. д. / 52.6775; 23.23444
Градалі на мапе Польшчы
Градалі
Градалі
Градалі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай працякае рака Белая.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Прарока Ільлі ў Падбельлі).

Гісторыя

рэдагаваць
 
Капліца сьв. Юрыя

Упершыню Градалі ўзгадваюцца ў 1576 г., а ў 1633 годзе побач зь вёскай царква сь. Міхала Аранёла зь Бельску атрыма 3 валокі зямлі на карысьць сваёй лякарні, якія сталі называцца Шпіталі. Землі Шпіталёў былі перададзены на канцы 19 ст. пад пабудову чыгуначнай лініі СедльцыБеласток[3]. У міжваенны пэрыяд Градалі прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 197 жыхароў (усе праваслаўныя; 153 запісаных палякамі, 44 беларусамі).[4]. Паводле мясцовай легенды ў міжваенны пэрыяд нейкі Гаўрыіл быў аздароўлены прамываючысь вадой зь лясной крыніцы побач зь вёскай. У памяць гэтага ў 1948 годзе быў на крыніцы пабудаваны калодзец, а ў 1993 годзе капліца сьв. Юрыя[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Градалі былі далучаныя да гміны Орля.

Ураджэнцы

рэдагаваць
  1. ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Hredeliê svoja.org Праверана 28 красавіка 2015 г.
  3. ^ а б Рыгор Сасна(be) Święte miejsca i cudowne ikony. Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Białystok 2001, с. 50-52 (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 28 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
  5. ^ Сяргей Чыгрын З беластоцкай зямлі. Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва. — Беласток 2008. Праверана 27 ліпеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Градалісховішча мультымэдыйных матэрыялаў