Аўталаўка
Аўталаўка — аўтамабіль (як правіла, развазны аўтамабіль або невялікі грузавік), абсталяваны для гандлю зь яго. Зьяўляецца часткай дробнарозьнічнай нестацыянарнай гандлёвай сеткі. Ужываецца ў сельскіх раёнах зь невысокай шчыльнасьцю насельніцтва, дзе нявыгадна абсталяваньне сталых гандлёвых пунктаў, а таксама для продажу хуткага харчаваньня, напояў (напрыклад, падчас масавых мерапрыемстваў), на кірмашах і перасоўных рынках.