Юрка Голуб

беларускі паэт

Юрка (Юры) Голуб (20 кастрычніка 1947, в. Горна, Зэльвенскі раён12 кастрычніка 2020) — беларускі празаік, паэт, журналіст.

Юрка Голуб
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1947(1947-10-20)
Памёр 12 кастрычніка 2020(2020-10-12) (72 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, паэт
Мова беларуская мова
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выпускнік Зэльвенскай СШ. Скончыў філфак БДУ[1]. З 1970 году жыў у Гародні, працаваў на абласным тэлебачаньні. З 1978 году — загадчык аддзелу культуры абласной газэты «Гродзенская праўда», выдаў некалькі нумароў часопіса «Галасы»[2], куды ўключаліся творы зь літаратурнай старонкі абласной газэты. З 1979 году — загадчык аддзелу мастацкага вяшчаньня Гарадзенскага абласнога тэлебачаньня і радыё. Вядучы тэлепраграмы „Гродзеншчына літаратурная“. Аўтар кніг паэзіі „Гром на зялёнае голле“, „Дрэва навальніцы“, „Векапомнае поле“, „Сын небасхілу“, Поруч з дажджом», «Зажураны камень», «Брама зімы», «Багра». Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. 10 гадоў узначальваў Гарадзенску абласную арганізацыю Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1971.

Творчасьць

рэдагаваць

Яго па-зямляцку любіла і надзвычай патрабавальная да рыфмароў Ларыса Геніюш. У кнізе яе перапіскі «Каб ведалі» апублікаваны ліст-водгук на падборку дзевятнаццацігадовага Голуба (1966 год) у «Полымі»: «Дарагое зубраня! Вершы твае з сэрца твайго, а сэрца, як бачна, жыве і крынічыць з роднай зямлі. Вітаю і бласлаўляю на магутную сілу твой першы голас зубрыны! Жадаю патрасаць ім пушчы і сэрцы і пяяць Беларусі па праву неадроднага сына зямлі гэтай…»[3].

Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 годзе, у рэспубліканскім — у 1965 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989), «Поруч з дажджом» (2001), «Зажураны камень. Трыялеты» (2002), «Брама зімы» (2004) і «Багра» (2006).

«Зажураны камень» — першы і пакуль адзіны ў беларускім пісьменстве паэтычны зборнік, які цалкам складзены зь вершаў клясычнага жанру — трыялетаў. Гэтая кніга паўстала пад уплывам Максіма Багдановіча, чыя творчасьць заўсёды вабіла гарадзенскага паэта, пра што ён сам піша ў невялікай трохабзацавай прадмове: «Няма прычыны хавацца, што зборнік з розных гадоў у адной вершаванай раме — трыялеце — зьявіўся пад уладным заклікам Максіма Багдановіча… Выбіраю для сябе рызыкоўную спробу: адчыніць даўнейшую ваконную раму трыялета ўласным дотыкам».

Вершы Юркі Голуба перакладзены на летувіскую (Е. Марцінкевічам), расейскую (В. Шленскім, В. Чэкіным, І. Бурсавым, Н. Кіслікам, Л. Хаўставым, Б. Пчалінцавым, І. Сяргеевым), украінскую (Л. Танюком, Г. Кочурам, Я. Брынцавым, С. Літвіным, М. Сінгаіўскім), польскую (Я. Леанчуком) мовы. На польскай мове ў перакладзе Яна Леанчука ў 2006 г. выйшла кніга «З-над Нёманскіх старон».

Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986). Выступаў як празаік, перакладчык.

  • Гром на зялёнае голле: Вершы / Ю. Голуб. — Менск: Беларусь, 1969. — 64 с.
  • Дрэва навальніцы. Лірыка / Ю. Голуб. — Менск: Маст. літ., 1973. — 80 с.
  • Векапомнае поле: Вершы / Ю. Голуб. — Менск: Маст. літ., 1976. — 64 с.
  • Помню пра цябе: Вершы / Ю. Голуб. — Менск: Маст. літ., 1983. — 62 с.
  • У бары грыбы бяры: Вершы / Ю. Голуб. — Менск: Юнацтва, 1986. — 18 с.
  • Сын небасхілу: Вершы / Ю. Голуб. — Менск: Маст. літ., 1989. — 142 с.
  • Поруч з дажджом: Вершы / Ю. Голуб. — Менск: Беларускі кнізазбор, 2001. — 163 с.
  • Зажураны камень: Трыялеты / Ю. Голуб. — Менск: Беларускі кнізазбор, 2002. — 68 с.
  • Брама зімы: Вершы / Ю. Голуб. — Менск: Маст. літ., 2004. — 120 с.
  • Багра: вершы і паэма / Ю. Голуб. — Менск: Кнігазбор, 2006. — 224 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць