Грацыяна Пэле

італьянскі футбаліст

Грацыя́на Пэле́ (па-італьянску: Graziano Pellè; нарадзіўся 15 ліпеня 1985 году, Сан-Чэзарыё-дзі-Леччэ, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Грацыяна Пэле
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1985(1985-07-15)[1][2] (39 гадоў)
Рост 194 см[3]
Вага 84 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2005
2006
2006—2007
2007—2011
2011—2013
2012
2012—2013
2013—2014
2014—2016
2016—2021
2021
Леччэ
Катанія (арэнда)
Кратонэ (арэнда)
Чэзэна (арэнда)
АЗ
Парма
Сампдорыя (арэнда)
Фэеноорд (арэнда)
Фэеноорд
Саўтгэмптан
Шаньдун Лунэн
Парма
12 (0)
15 (0)
17 (5)
38 (10)
78 (14)
12 (1)
16 (4)
29 (27)
28 (23)
68 (23)
106 (53)
13 (1)
Зборныя
2014—2016 Італія 20 (9)

Кар’ера

рэдагаваць

Клюбную кар’еру гулец пачаў у клюбе «Леччэ», дзе праходзілі юнацкія крокі футбаліста. 11 студзеня 2004 году Грацыяна дэбютаваў у Сэрыі А у матчы супраць «Балёньні», дзе каманда Пэле атрымала хатнюю паразу зь лікам 1:2. Наступныя некалькі гадоў маладога гульца праходзілі ў арэндах па італьянскіх клюбах у ніжэйшых дывізіёнах.

У ліпені 2007 году Пэле перайшоў у нідэрляндзкі АЗ, дзе аднак загуляць ня здолеў, у першы сэзон за 27 гульняў забіўшы толькі 3 мячы[4]. У 2011 годзе гулец прыяднаўся да «Пармы», а ў 2012 годзе быў аддаздены ў арэнду «Сампдорыі», якая на той момант выступала ў Сэрыі Б.

Сэзон 2012—2013 гадоў гулец зноўку пачаў у Нідэрляндах, на гэты раз абараняючы колеры «Фэеноорду». Грацыяна стаў першым італьянцам у складзе гэтага ратэрдамскага клюбу[5]. Ужо ў першых 10 гульняў нападнік адзначыўся 11 разоў, у наступным не працягваўчы забіваць. Разам з 27 галамі ў Эрэдывізіі Пэле стаўся лепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва. Гэтак жа цудоўна італьянскі гулец працягваў гуляць і ў наступны сэзон.

12 ліпеня 2014 году стала вядома пра пераход гульца ў ангельскі «Саўтгэмптан», які выклаў за нападніка 8 млн фунтаў[6]. Дэбют прыпаў на матч супраць «Лівэрпулу» (1:2), які прайшоў 17 жніўня.

Міжнародная

рэдагаваць

Дзякуючы выдатнай гульні футбаліста за «Саўтгэмптан», ён атрымаў выклік у нацыянальную зборную Італіі 4 кастрычніка 2014 году. 13 кастрычніка Пэле адгуляў за зборную матч супраць зборнай Мальты, дзе забіў адзін гол у гульні.

Дасягненьні

рэдагаваць

АЗ:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць