Гамяюк
рака ў Беларусі
Гамяюк — левы прыток Сажу, легендарны ручай ад якога, магчыма, паходзіць назва гораду Гомелю. Сваімі стромкімі берагамі утварае Кагальны роў. У XIX стагодзьдзі ў ніжняй частцы яра быў створаны штучны вадаём, названы Лебядзінай сажалкай. Цяпер гэта адзін з маляўнічых куткоў гомельскага парку. Праз сажалку перакінутыя два масты — Верхні пешаходны і Ніжні ў выглядзе архаічнай аркі, зь якіх можна назіраць за грацыёзнымі лебедзямі.