Юзэф Панятоўскі
Юзэф Панятоўскі (па-польску: Józef Antoni Poniatowski; 7 траўня 1763, Вена — 19 кастрычніка 1813, Ляйпцыг) — князь і генэрал Рэчы Паспалітай, маршал Францыі, пляменьнік караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Юзэф Панятоўскі па-польску: Józef Antoni Poniatowski | |||||||
7 траўня 1763 — 19 кастрычніка 1813 | |||||||
Месца нараджэньня | Вена | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Ляйпцыг | ||||||
Прыналежнасьць | Рэч Паспалітая Герцагства Варшаўскае | ||||||
Гады службы | 1789—1813 | ||||||
Званьне | Вярхоўны галоўнакамандуючы польскай арміі герцагства Варшаўскага, маршал Францыі | ||||||
Камандаваў | V-ы корпус «Вялікай арміі» | ||||||
Бітвы/войны | вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
Паўстаньне 1794 году | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Біяграфія
рэдагавацьПершапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З 1789 году займаўся арганізацыяй войска Рэчы Паспалітай, а падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году быў камандуючым корпусам польскай арміі, дзеючым ва Ўкраіне. Вызначыўся ў бітве пад Зяленцамі — першай пераможнай бітве войска Рэчы Паспалітай з часоў Яна Сабескага. Перамога дала падставу для зацьвярджэньня ордэна Virtuti Militari. Першымі ўзнагароджанымі былі Юзэф Панятоўскі і Тадэвуш Касьцюшка.
Пасьля паразы Рэчы Паспалітай у вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам Касьцюшкі ў час Паўстаньня 1794 году. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у Варшаве. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся ўступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у Вену.
Павал I вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У 1798 годзе Панятоўскі прыяжджаў у Санкт-Пецярбург на пахаваньне дзядзькі й застаўся на некалькі месяцаў для ўладжваньня маёмасных і спадчынных справаў. Зь Пецярбургу паехаў у Варшаву, да таго часу занятую Прусіяй.
Увосень 1806 году, калі прускія войскі рыхтаваліся пакінуць Варшаву, Панятоўскі прыняў прапанову караля Фрыдрыха Вільгельма III ўзначаліць гарадзкую міліцыю. З прыходам войскаў Мюрата, пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да Напалеона. У 1807 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўраду й стаў ваенным міністрам вялікага герцагства Варшаўскага. Удзельнічаў у паходзе Напалеона на Расею ў 1812, камандуючы польскім корпусам.
У 1813 годзе вызначыўся ў бітве пры Ляйпцыгу й атрымаў тытул маршалу. Прыкрываючы адступленьне францускага войска ад Ляйпцыгу, патануў у рацэ Эльстэр.
Прах ягоны ў 1814 годзе перанесены ў Варшаву, а ў 1819 ў Кракаў.
На востраве Сьвятая Гэлена Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й усімі талентамі… Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у мяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў».
Мэмарыяльная пліта ў памяць аб Панятоўскім ўсталяваная на помніку Бітве народаў. У Варшаве ўсталяваны конны помнік князю Юзэфу Панятоўскаму (скульптар Бэртэль Торвальдсэн). Сярод скульптурных малюнкаў, якія ўпрыгожваюць фасад Люўру, знаходзіцца статуя Панятоўскага.
Літаратура
рэдагаваць- Szymanowski «Poniatowscy», Жэнева, 1880.