Геранім Філіповіч
Герані́м Філіпо́віч (1912, Магілёў — 1998) — краявед Магілёва. Знайшоў арыгінал Хронікі гораду Магілёва Трафіма Сурты і Трубніцкіх у Салтыкоўскай бібліятэцы (Балашыха, Маскоўская вобласьць, Расея). Дзякуючы 8-месячнаму перапісваньню летапісу склаў плян магілёўскага замка, аднавіў у красьлюнках будынкі, ратушу, плошчы і вуліцы гораду.
Геранім Філіповіч | |
Імя пры нараджэньні | Геранім Восіпавіч Філіповіч |
---|---|
Род дзейнасьці | гідратэхнік, музэйнік, архівіст |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1912 |
Месца нараджэньня | Магілёў, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 3 кастрычніка 1998 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Магілёў, Беларусь |
Занятак | краязнавец |
Месца працы | |
Бацька | Восіп Філіповіч |
Жонка | Тацяна Іванаўна |
Дзеці | 2 сыны, дачка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Магілёве ў доме па вул. Грамадзянскай (узьбярэжжа Дняпра). Скончыў 7 клясаў і 2 курсы даваеннага Палітасьветінстытуту. Працаваў гідратэхнікам, супрацоўнікам музэю і Магілёўскага гістарычнага архіва. У 1930 годзе ў букіністычнай краме набыў кнігі магілёўскага губэрнатара Аляксандра Дамбавецкага «Спроба апісаньня Магілёўскай губэрні…». Ранкам 13 ліпеня 1941 г.[1] у якасьці супрацоўніка Магілёўскага дзяржаўнага музэю быў сьведкам вывазу крыжа Эўфрасіньні Полацкай супрацоўнікамі Наркамату дзяржбясьпекі СССР з памяшканьня музэю ў Маскву, аб чым паведаміў Зянону Пазьняку ў 1964 годзе[2].
На яго хадайніцтва на Першамайскай вуліцы Магілёва застаўся будынак былога езуіцкага калегіюму, дзе цяпер месьціцца філіял этнаграфіі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю. Першая публікацыя «Калі ўзьнік Магілёў?» выйшла ў друк у 1966 г.
Асабісты фонд з матэрыяламі па гісторыі Магілёва захоўваецца ў абласным архіве, асобны фонд — у аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа ў Менску. Разам захавалася 117 агульных сшыткаў, 2390 фотанэгатываў і 10 тысячаў адзінак даведачнага матэрыялу[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Інтэрфакс». Сяргей Багдановіч: «Жыватворны Крыж Ефрасінні Полацкай трэба шукаць у Расеі» // Зьвязда : газэта. — 7 сакавіка 1997. — № 47 (23148). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Зянон Пазьняк. ВКЛ — гэта цывілізацыя // Belarus World, 31 студзеня 2016 г. Праверана 8 лютага 2016 г.
- ^ Тамара Калініна (22 жніўня 2012) Геранім Філіповіч — дасьледнік Магілёўшчыны Культура. Магілёўскія ведамасьці. Праверана 2 студзеня 2013 г.