Геаграфічны цэнтар Эўропы
Месцазнаходжаньне геаграфі́чнага цэ́нтру Эўро́пы зьяўляецца прадметам спрэчак з XVIII стагодзьдзя і заснаванае на вылічэньнях, якія залежаць ад межаў (найдалей пакладзеных пунктаў Эўропы) і на розных спосабах вылічэньня канчатковых вынікаў. Таму існуюць некалькі пунктаў, якія могуць лічыцца гіпатэтычным цэнтрам Эўропы.
Дзелавое (Украіна), Крагулі (ці Крэмніцкія Бані, Славаччына), Дрэздэн і Кляйнмайшайд (Нямеччына), Торунь і Сухаволя (Польшча), Бярнатай або Пурнушкі (Летува)
Першым геаграфічны цэнтар Эўропы вылічыў у 1775 року польскі астраном і картограф Шыман Антоні Сабякрайскі. Узяўшы за гранічныя пункты Партугалію, Цэнтральны Ўрал, Нарвэгію і Грэцыю (без уліку астравоў), ён атрымаў месцазнаходжаньне цэнтру ў мястэчку Сухаволі Вялікага Княства Літоўскага, дзе цяпер усталяваны помнік. У Беларусі прынята лічыць, што цэнтар Эўропы знаходзіцца ў возеры Шо (Віцебская вобласьць) або ў Полацку.
Пункты
рэдагавацьЦяпер на званьне геаграфічнага цэнтру Эўропы прэтэндуюць:
- Беларусь:
- Возера Шо каля вёскі Хралы(55°10′55″ пн. ш. 28°15′30″ у. д. / 55.18194° пн. ш. 28.25833° у. д.) у Віцебскай вобласьці. Гэта было сьцьверджана ў аддзеле картаграфіі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі й картаграфіі пры Саўміне. У падліках выкарыстоўвалася кампутарная праграма, якая была адмыслова распрацаваная на прадпрыемстве «Белкосма-аэрагеадэзія». У падліках Эўропу прынялі за адно цэлае, уключна зь Белым морам, Балтыйскім морам і Брытанскімі выспамі. Усю прастору накрылі інтэгральнай сеткай і вылічылі цэнтральную кропку[1];
- Летува:
- Славаччына:
- вёска Крэмніцкія Бані ці суседнія Крагулі пад Крэмніцай[6];
- Украіна:
- Эстонія:
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Радыё Рацыя. (3 кастрычніка 2002) Пуп Эўропы будзе нашым! TUT.BY Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ^ Зьмітраў, Мікіта (10 красавіка 2008) У Беларусі зьявіцца чарговы цэнтар Эўропы Наша Ніва. Народныя навіны Віцебская. Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ^ Корбут, Віктар (11 сакавіка 2009) Як у Полацку знайшлі цэнтр Еўропы TUT.BY. Народная газета. Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ^ The Museum of Geographical Centre of Europe Museums of Lithuania Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ^ Rainer Mautz. (9 верасьня 2007) DCP: Centre of European Continent (visit #3) (анг.) Degree confluence project Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ^ O. Maňáková. (26 студзеня 2012) SVK: Kremnické Bane - Geographical Center Of Europe (славацк.) Infoglobe Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ^ Geographical Centre of Europe (анг.) Lonely Planet Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ^ Francis Tapon. The Hidden Europe: What Eastern Europeans Can Teach Us. — SonicTrek, 2011. — С. 14. — ISBN 978-0-9765812-2-2
Літаратура
рэдагаваць- Пётра Васілеўскі. Матрыца цэнтра Еўропы // Культура. — 2012. — № 16 (1039).