Крэмніцкія Бані
Крэ́мніцкія Ба́ні (па-славацку: Kremnické Bane) — вёска ў раёне Ж’яр над Гронам Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, разьмешчаная ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Крэмніцы, непадалёк ад славацкага «геаграфічнага цэнтру Эўропы».
Крэмніцкія Бані | |||||
славац. Kremnické Bane | |||||
Геаграфічны цэнтар Эўропы ля Крэмніцкіх Баняў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1361 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі | ||||
Раён: | Ж’яр над Гронам | ||||
Рэгіён: | Погранье | ||||
Староста: | Юрай Возар | ||||
Плошча: | 7,741 км² | ||||
Вышыня: | 784 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 268 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 34,62 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-45 | ||||
Паштовы індэкс: | 967 01 (Крэмніца 1) | ||||
NUTS: | 516988 | ||||
Нумарны знак: | ZH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°44′10″ пн. ш. 18°54′24″ у. д. / 48.73611° пн. ш. 18.90667° у. д.Каардынаты: 48°44′10″ пн. ш. 18°54′24″ у. д. / 48.73611° пн. ш. 18.90667° у. д. | ||||
Крэмніцкія Бані | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.obeckremnickebane.sk/ |
Мінуўшчына
рэдагавацьПершыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датаваныя 1361 року. Шахтарскае паселішча заснавалі нямецкія калянізатары, каб здабываць у Крэмніцкіх гарах золата ды іншыя каштоўныя мэталы.
У розныя часы вёска мела розныя назвы: Ёганэсбэрг, Пяргі. Да канца Другой сусьветнай вайны тут пераважала нямецкае насельніцтва, большасьць якога была высланая ў Нямеччыну паводле Бэнэшавых дэкрэтаў.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьРыма-каталіцкі касьцёл(sk) сьв. Яна Хрысьціцеля (1300) і капліца нараджэньня Панны Марыі (1908).
Над вёскаю знаходзіцца сымбалічны цэнтар Эўропы.