Стыў Манданда
Стыў Манданда (па-француску: Steve Mandanda; нарадзіўся 28 сакавіка 1985 году, Кіншаса, Заір) — францускі футбаліст кангалескага паходжаньня, які выступае за клюб «Рэн» і нацыянальную зборную Францыі. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Стыў Манданда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 сакавіка 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэн | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2008 2007—2008 2008—2016 2016—2017 2017—2022 2022— |
Гаўр → Алімпік Марсэль (арэнда) Алімпік Марсэль Крыстал Пэлас Алімпік Марсэль Рэн |
67 (0) 34 (0) 300 (0) 9 (0) 135 (0) 72 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Францыя | 35 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьСтыў зьяўляецца старэйшым з чатырох сыноў у сям’і. Неўзабаве пасьля нараджэньня Стыва ягоны бацька зьехаў у Францыю. Пасьля таго як Стыву споўнілася два гады, ён разам з маці пераехаў за бацькам. Першыя два гады сям’я жыла ў Эўро, затым пераехала на адзін год у Нэвэр, пасьля чаго вярнулася назад у Нармандыю.
«Гаўр»
рэдагавацьУ 15 гадоў Стыў трапіў у сыстэму футбольнага клюбу «Гаўр». Першапачаткова ён абраў клюб «Кан», але пасьля аднаго з матчаў ён трапіў у лякарню з апэндыцытам. Пасьля апэрацыі Стыва й ягоных бацькоў знайшоў скаўт «Гаўру», які ўгаварыў таленавітага брамніка зьмяніць клюб.
Стыў чатыры гады выступаў за розныя моладзевыя каманды, пасьля чаго ў сэзоне 2004—2005 гадоў быў пераведзены ў асноўны склад каманды, якая выступала тады ў Лізе 2.
«Алімпік» Марсэль
рэдагавацьУ «Марсэль» Стыў прыехаў 23 ліпеня 2007 году[3], і ўжо на наступны дзень прыступіў да трэніровак з камандай[4]. У камандзе ён атрымаў 30-ы нумар і першапачаткова плянаваўся як другі брамнік пасьля Сэдрыка Карасо. Аднак у жніўні 2008 году, калі Карасо атрымаў цяжкую траўму ахіла[5] й выбыў на доўгі тэрмін, трэнэру каманды прыйшлося даверыць месца ў браме маладому галкіпэру. Ягоны дэбют адбыўся ў госьцевым матчы пятага туру супраць клюбу «Кан», які «Алімпік» перамог зь лікам 2:1[6].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьСтыў перад дэбютам у галоўнай зборнай Францыі выступаў за розныя моладзевыя зборныя. Ягоны дэбют у зборнай прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эквадору 27 траўня 2008 году, Манданда выйшаў адразу пасьля перапынку, замяніўшы Сэбаст’ена Фрэя й здолеў захаваць сваю браму ў недатыкальнасьці, той матч скончыўся перамогай францускай зборнай зь лікам 2:0.
Дасягненьні
рэдагаваць«Алімпік»:
- Чэмпіён Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка лігі Францыі: 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2010, 2011
Францыя:
- Чэмпіён сьвету: 2018
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в STEVE MANDANDA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Steve Mandanda // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Accord trouvé pour Steve Mandanda. OM.net
- ^ Steve Mandanda: «A really, really high level». OM.net
- ^ Каррасо готов к возвращению на поле. sport-express.ru
- ^ Дебют Стива Манданды принёс первую победу «Марселю»(недаступная спасылка). championat.ru
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце ФК Алімпік Марсэль
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Статыстыка на сайце LFP.fr
- Статыстыка на сайце National Football Teams