Гая Гай

савецкі вайскавод

Га́я Дзімі́травіч Гай (па-расейску: Гай Дмитриевич Гай), сапраўднае імя Гайк Бжышкя́н (па-армянску: Հայկ Բժշկյան, па-пэрсыдзку: هایک پزشکیان‎, па-расейску: Гайк Бжишкян; 18 лютага [ст. ст. 6 лютага] 1887, Тэбрыз, Пэрсія — 11 сьнежня 1937, Масква, СССР) — савецкі вайскавод, удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі і савецка-польскай вайны.

Гая Дзімітравіч Гай
Հայկ Բժշկյան
18 лютага 188711 сьнежня 1937 (50 гадоў)
Гайк Бжыскян, 1920-я
Месца нараджэньня Тэбрыз, Пэрсія
Месца сьмерці Масква, РСФСР, СССР
Прыналежнасьць Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
СССР СССР
Гады службы 1914—1935
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расеі
Польска-савецкая вайна
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Георгіеўскі крыж III ступені
Георгіеўскі крыж III ступені
Георгіеўскі крыж IV ступені
Георгіеўскі крыж IV ступені
Георгіеўскі мэдаль IV ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Армянін, нарадзіўся ў Тэбрызе (Пэрсія) у сям’і настаўнікаў; маці — пэрсыдка, бацька — армянін, які ўцёк ад перасьледу ў царскай Расеі.

У 1901 року Гайк пераехаў у Тыфліс, дзе навучаўся ў армянскай духоўнай сэмінарыі[1]. З 1903 року браў удзел у рэвалюцыйным руху. Сябра РСДРП з 1904 року. За рэвалюцыйную дзейнасьць адсядзеў пяць гадоў турмы.

Па сканчэньні школы інструктараў і афіцэраў у Тыфлісе дабраахвотнікам пайшоў на фронт. Камандаваў ротай армянскіх добраахвотнікаў у шостай дружыне, якая ваявала на Каўкаскім фронце супраць туркаў. Генэралам Юдэнічам быў узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і адным мэдалём[1]. Уцёк з асманскага палону, у Першую сусьветную вайну даслужыўся да чыну штабс-капітана.

Пасьля Кастрычніцкага перавароту далучыўся да РКП(б) і ўзяў імя Гай. У часе Грамадзянскай вайны вёў барацьбу супраць Чэхаславацкага корпусу і арэнбурскіх казакоў генэрала Дутава. У ліпені 1918 року кіраваў абаронай Сымбірску. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле, артылерыі і выбары пазыцыі для абароны, панёс паразу ад надыходзячых белых частак падпалкоўніка Ўладзімера Капеля, які ўзяў места 21 ліпеня 1918 року.

У часе савецка-польскай вайны — камандзір 3-га коннага корпусу на Заходнім фронце РСФСР. Дзейнічаў на скрайнім правым флянгу войскаў Тухачэўскага, падчас наступу 14 ліпеня ўзяў Вільню, 22 ліпеня — Горадню, у пачатку жніўня выйшаў на Віслу і адрэзаў важную чыгунку ВаршаваГданьск[2].

Пасьля пераходу польскіх войскаў у контранаступ у канцы жніўня 1920 року 3-і конны корпус быў цалкам разгромлены, ягоныя рэшткі перайшлі на нямецкую тэрыторыю, дзе корпус быў інтэрнаваны ва Ўсходняй Прусіі.

У чэрвені 1922 року Гая Гай скончыў Вышэйшыя вайскова-акадэмічныя курсы. На загад Рэўваенсавету РСФСР прызначаны камандзірам 11-й кавалерыйскай дывізіі.

У 1922 року — наркам па вайсковых справах Армянскай ССР. З траўня 1923 па 1924 рок — камандзір 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіі імя ангельскага пралетарыяту. У дывізіі служыў Георгі Жукаў, які менавіта з ініцыятывы Гая паступіў у Вышэйшую кавалерыйскую школу ў Маскве.

У 1924—1925 роках — начальнік вайсковага гарнізону Менску. 25 траўня 1925 року Гая Гай залічаны ў Вайсковую акадэмію РСЧА. Скончыў у 1927, загадваў там жа катэдрай, праз два гады абараніў дысэртацыю.

У 1927—1929 роках — камандзір 3-га кавалерыйскага корпусу імя Беларускай ССР, у склад якога ўваходзілі 7-я Самарская, 6-я Чангарская дывізіі і асобная кавалерыйская брыгада.

У 1929—1933 роках — ад’юнкт, пасьля выкладчык катэдры гісторыі вайсковага майстэрства Вайсковай акадэміі імя Міхаіла Фрунзэ. У 1933—1935 роках — прафэсар і начальнік катэдры гісторыі войнаў і вайсковага майстэрства ў Вайскова-паветранай акадэміі імя Мікалая Жукоўскага.

У чэрвені 1935 року зьняты з усіх пасадаў, звольнены з РСЧА і выключаны з УКП(б). 3 ліпеня арыштаваны ў Менску, абвінавачаны ў «стварэньні ваенна-фашысцкай арганізацыі ў РСЧА». У лісьце, накіраваным наркаму ўнутраных справаў СССР Генрыху Ягоду з турмы, прызнаўся, што, «быўшы п’яным, у прыватнай размове зь беспартыйным сказаў, што „трэба прыбраць Сталіна, усё адно яго прыбяруць“»[3]. 15 кастрычніка 1935 прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зьняволеньня. Падчас этапаваньня з Масквы ў Яраслаўль 22 кастрычніка ўцёк, выскакнуўшы з вагону цягніка[4], падчас падзеньня атрымаў траўмы і празь некалькі дзён быў знойдзены супрацоўнікамі НКУС[5][6] ды зноў накіраваны ў зьняволеньне.

11 сьнежня 1937 расстраляны ў пэрыяд масавых «чыстак» РСЧА. Пасьмяротна рэабілітаваны і адноўлены ў камуністычнай партыі 21 студзеня 1956 року.

Сястра - Аляксандра Дзімітраўна.

Двойчы быў жанаты. Дачка Тамара (1922) ў першым шлюбе. 2-я жонка (з 1928 року) — Натальля Клокава.

Узнагароды

рэдагаваць

У 1978 року ягоным імем пераназваная вёска ў Армэніі.

Імя Гая носяць праспэкты ў Ерэване і Ўльянаўску; вуліцы ў Горадні, Менску, Арэнбургу, Бузулуку, Самары, Сенгілеі, Старым Асколе; бульвар у Тальяці.

У 1967 року ў СССР выпушчаная паштовая марка, прысьвечаная Гаю.

  1. ^ а б в Гамлет Мирзоян. Гая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив // Ноев ковчег. — 1—15 чэрвеня 2012. — № 10 (193).
  2. ^ Davies, N. White Eagle, Red Star. — London: Macdonald & Co, 1972. — С. 144, 147—150. — ISBN 978-0-7126-0694-3
  3. ^ Соколов Б. В. Наркомы страха: Ягода, Ежов, Берия, Абакумов. — М.: АСТ-Пресс, 2001. — С. 78. — ISBN 978-5-7805-0834-2
  4. ^ Шрейдер М. П. НКВД изнутри: Записки чекиста. — М.: Возвращение, 1995.
  5. ^ Мясников, В. Последний бой Гая // Коммунар. — 1989.
  6. ^ Как комкор Гай наркому Ягоде свинью подложил // «АиФ Долгожитель». — 9 декабря 2005. — № 23 (83).
  7. ^ Кавалеры ордена Красного Знамени РСФСР. Присвоение второго ордена Красного Знамени (рас.) РККА Праверана 29 сакавіка 2021 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гай, Гая Дмитриевич // Гражданская война и военная интервенция в СССР: Энциклопедия. — М., 1983. — С. 138.
  • Гай Г. Д. На Варшаву! Действия 3 конного корпуса на Западном фронте. Июль-август 1920 г. М. — Л.:, 1928.
  • Гай Г. Д. В боях за Симбирск. Ульяновск, 1928.
  • Гай Г. Д. В боях за Волгу. Из. сб. "Были пламенных лет", Куйбышев: Куйбышевское книжное изд., 1962.
  • Гай Г. Д. Первый удар по Колчаку. Ленинград, 1926.
  • Айрапетян Г. А. Железный Гай / Предисловие С. М. Будённого. — М.: Воениздат, 1980. — 124 с. — (Полководцы и военачальники).
  • Дунаевский А. М. По следам Гая. — Свердловск: Средне-Уральское книжное издательство, 1975. — 272 с.
  • Лазарев С. Е. Подрезанные крылья (Неизвестное из жизни спецслужб) // Военно-исторический журнал. 2012. № 5 (625). С. 66—70.
  • Лазарев С. Е. Судьба комкора Г. Д. Гая в контексте трагических событий 1930-х гг. // История в подробностях. «Большой террор». М., 2012. № 6 (24). С. 22—27.
  • Айрапетян. Г.А. Легендарный Гай. — М.: Воениздат. 1965. 176 с.
  • Вестник архивов Армении, №2 (29). Номер посвящен жизни и деятельности Г. Д. Гая — Ереван. 1971. 368 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць