Гары Мэдэль

чылійскі футбаліст

Га́ры Але́ксіс Мэдэ́ль Со́та (па-гішпанску: Gary Alexis Medel Soto; нарадзіўся 3 жніўня 1987 году, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну бразыльскага клюбу «Вашку да Гама» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Гары Мэдэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 жніўня 1987(1987-08-03)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 171 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вашку да Гама
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011
2009—2011
2011—2013
2013—2014
2014—2017
2017—2019
2019—2023
2023—
Унівэрсыдад Католіка
Бока Хуніёрс (арэнда)
Сэвільля
Кардыф Сіці
Інтэрнацыянале
Бэшыкташ
Балёньня
Вашку да Гама
68 (10)
46 (7)
78 (8)
34 (0)
91 (1)
51 (1)
96 (0)
20 (0)
Зборныя
2007— Чылі 161 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Кар’еру пачаў у родным клюбе «Унівэрсыдад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе запіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасьля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.

20 ліпеня 2009 году перайшоў у склад аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс». 21 студзеня 2011 году быў далучаны да табару «Сэвільлі». 11 жніўня 2013 году «Кардыф Сіці» афіцыйна пацьвердзіў складаньне кантракт з чылійцам, у выніку за рэкордную для клюбу суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў гулец перайшоў у склад ўэйлскай каманды[4]. Дэбютаваў за клюб 17 жніўня, у матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд», якая скончылася паразай «Кардыфу» зь лікам 0:2.

9 жніўня 2014 году перайшоў у табар італьянскага «Інтэру» за 10 млн эўра, у сувязі з вылетам «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі[5]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 31 жніўня ў першым туры Сэрыі A ў матчы супраць «Тарына», які скончыўся зь лікам 0:0. Гары правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілінаў.

У жніўні 2019 году перайшоў у футбольны клюб Балёньня[6].

Міжнародная рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргентыны.

Дасягненьні рэдагаваць

Чылі:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Gary Medel // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Gary Medel // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в GARY ALEXIS MEDEL // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ The Bluebirds break their transfer record for a third time this summer (анг.). Newspaper. Архіўная копія ад 24 верасьня 2017 г.
  5. ^ Inter Milan: Cardiff City's Gary Medel joins club for £10m. BBC Sport
  6. ^ «Болонья» приобрела Меделя у «Бешикташа». (рас.) BY.Tribuna.com. (29 жніўня 2020)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць