Ганс-Георг Вік
Ганс-Георг Вік (ням. Hans-Georg Wieck, 28 красавіка 1928, Гамбург — 15 траўня 2024) — нямецкі дыплямат, прэзыдэнт Фэдэральнай разьведвальнай службы (БНД) ў 1985—1990 гадох. У 1998—2001 гадох — кіраўнік Кансультацыйнай назіральнай групы АБСЭ ў Менску.
Ганс-Георг Вік | |
1980 — 1985 | |
1990 — 1993 | |
Наступнік | Франк Эльбэ[d] |
1974 — 1977 | |
Наступнік | Гергард Рыцэль[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 сакавіка 1928[1] |
Памёр: |
15 траўня 2024[2] (96 гадоў) |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Гамбургу, у 1953 годзе скончыў Гамбурскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў права і філязофію, атрымаўшы ступень PhD за працу «Паходжаньне Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і аднаўленьне Цэнтрысцкай партыі, 1945—1947 гады».
У 1954—1993 гадох працаваў у міністэрстве замежных справаў ФРН, а ў 1966—1974 гадох — у фэдэральным міністэрстве абароны (у 1970—1974 гадох — дырэктар па палітычным плянаваньні). У 1974—1977 гадох быў амбасадарам ФРН у Іране, у 1977—1980 гадох — амбасадар ФРН у СССР, у 1980—1985 гадох быў сталым прадстаўніком ФРН у Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО) у Брусэлі.
У 1985—1990 гадох быў прэзыдэнтам БНД.
У 1990 годзе вярнуўся на дыпляматычную службу і ў 1990—1993 гадох быў амбасадарам ФРН у Індыі. Па тым, як пакінуў дзяржаўную службу, вёў грамадзкую працу: у 1993—1995 гадох быў дарадцам прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ, у 1998—2001 гадох — кіраўніком Кансультацыйнай назіральнай групы АБСЭ ў Менску, з 1996 году да верасьня 2008 году — старшыня індыйска-нямецкага таварыства.
У 2004—2019 гадох быў старшынём Кансультацыйнай рады ў выведцы (GKND)[3].
Памёр 15 траўня 2024 году[4].
Расейскі этнацыд беларусаў
рэдагавацьУ верасьні 2000 году на канфэрэнцыі ў Беластоку[5] заявіў, што АБСЭ апошнія шэсьць гадоў прапагандавала стратэгію далучэньня Беларусі да Расеі. Падобныя дзеяньні ён абгрунтаваў патрэбай Эўропы ў расейскай нафце[6].
11 кастрычніка 2000 году рэдакцыя беларускай газэты Наша Свабода атрымала расейскамоўны прэс-рэліз АБСЭ, у якім тая «цьвёрда зьняпраўджвала паклёпніцкія паведамленьні… што амбасадар [Ганс-Георг Вік] прапагандаваў саюз Рэспублікі Беларусі з Расейскай Фэдэрацыяй, патрэбны дзеля фармаваньня ў рэспубліцы дэмакратычных інстытутаў». У адказ на гэта рэдакцыя дала слова ўдзельнікам той канфэрэнцыі — кандыдатам гістарычных навук Алегу Латышонку і Валянціну Голубеву, карэспандэнтам Радыё Палёнія Тамашу Саевічу і Радыё Беласток Яраславу Іванюку, якія пацьвердзілі сказанае Вікам, у тым ліку з спасылкамі на наяўныя магнітафонныя запісы канфэрэнцыі. Алег Латышонак зьвярнуў увагу на тое, што «Вік абмінуў пытаньні нацыянальнай культуры; проста не адказваў на іх»[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Hans-Georg Wieck // MAK (пол.)
- ^ а б https://lebenswege.faz.net/traueranzeige/hans-georg-wieck
- ^ Zum Abschied von Dr. Hans-Georg Wieck (ням.)
- ^ Hans-Georg Wieck (ням.) Frankfurter Allgemeine Zeitung Праверана 2024-05-29 г.
- ^ Пазьняк З. Першае, што трэба зрабіць, каб забясьпечыць справядлівыя выбары — выдаліць зь Беларусі Віка // Беларускія ведамасьці. № 6 (36), 2001. С. 2.
- ^ а б Наша Свабода. № 66, 13 кастрычніка 2000. С. 1.