Эдуард Шэварнадзэ

савецкі і грузінскі палітык
(Перанакіравана з «Эдуард Шэварднадзэ»)

Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэварна́дзэ (па-грузінску: ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 студзеня 1928, в. Мамаці, Гурыйскі павет, Грузінская ССР, Закаўкаская СФСР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — дзяржаўны дзяяч СССР і Грузіі.

Эдуард Шэварнадзэ
па-грузінску: ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე
м. Вашынгтон (ЗША), 1997 г.
м. Вашынгтон (ЗША), 1997 г.
2-і прэзыдэнт Грузіі
26 лістапада 1995 — 23 лістапада 2003
Папярэднік: Зьвіяд Гамсахурдзія
Наступнік: Міхаіл Саакашвілі
1-ы старшыня парлямэнту Грузіі
2 лістапада 1992 — 26 лістапада 1995
Папярэднік: Акакій Асаціяні
Наступнік: Зураб Жванія
6-ы міністар замежных справаў СССР
2 ліпеня 1985 — 20 сьнежня 1990
Папярэднік: Андрэй Грамыка
Наступнік: Аляксандар Бясьсьмертных
Чалец Палітбюро Цэнтральнага камітэту КПСС
1 ліпеня 1985 — 13 ліпеня 1990
11-ы першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Грузіі
29 верасьня 1972 — 6 ліпеня 1985
Папярэднік: Васіль Мжаванадзэ
Наступнік: Джумбер Паціяшвілі
Міністар унутраных справаў Грузінскай ССР
1965 — 1972
Папярэднік: Уладзімер Джанджгава
Наступнік: Дылар Хабуліяні
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 студзеня 1928
вёска Мамаці, Гурыйскі павет, Грузінская ССР, Закаўкаская СФСР
Памёр: 7 ліпеня 2014
Тбілісі
Партыя: КПСС (1948—1991), Саюз грамадзянаў Грузіі (з 1993-га)
Сужэнец: Нанулі Раджэнаўна Цагарэйшвілі-Шэварднадзэ
Дзеці: Сын Паата, дачка Манана
Бацька: Амвросі Георгіевіч Шэварнадзэ
Адукацыя: Кутайскі пэдагагічны інстытут (1959)
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Выява аўтографу

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка, які быў чальцом КПСС. Аднак дзядзька Зьміцер Шэварнадзэ, які быў мастаком, быў забіты ў 1937 годзе на загад першага сакратара ЦК Кампартыі Грузіі Лаўрэнція Берыі за ладжаньне супраціву разбурэньню сярэднявечнай царквы Ўсьпеньня Багародзіцы ў Тбілісі. Падчас Вялікай чысткі таксама забілі бацьку жонкі, зь якой ён пабраўся шлюбам ў 1951 годзе. Ягоны старэйшы брат Акакій загінуў у 1941 годзе падчас абароны Берасьцейскай крэпасьці, пахаваны ў мэмарыяле на плошчы Цырыманіялаў ў цытадэлі мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой»[1].

Партыйная кар’ера

рэдагаваць

З 1946 г. працаваў на Камуністычны саюз моладзі Грузіі. У 1957—1961 гг. займаў пасаду першага сакратара яго ЦК. Тады ж пазнаёміўся з Міхаілам Гарбачовым, які ўзначальваў камсамол Стаўрапольскага краю Расейскай СФСР. У 1965—1972 гг. займаў пасаду міністра ўнутраных справаў Грузінскай ССР. У 1972—1985 гг. быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Грузіі. Пры яго кіраўніцтве ў 1978 г. на 3 гады зьняволілі і яшчэ на 3 гады выслалі ў Расею заснавальнікаў Групы абароны правоў чалавека Зьвіяда Гамсахурдзію і Міраба Коставу[2]. У 1985—1990 гг. быў чальцом Палітбюро ЦК КПСС ды міністрам замежных справаў СССР. Пры падачы ў адстаўку з пасады міністра папярэдзіў пра падрыхтоўку путча[3].

Вяртаньне ў Грузію

рэдагаваць

У 1992—1995 гадах стаяў на чале Ваеннай рады, што зрынула 1-га абранага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзію і вяла грамадзянскую вайну супраць яго прыхільнікаў. У 1995 г. абраўся прэзыдэнтам. 23 лістапада 2003 г. падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта над націскам грамадзкіх хваляваньняў[4] ад падмены вынікаў парлямэнцкіх выбараў 2 лістапада[5].

  1. ^ Тацяна Команава (4 красавіка 2009) «Берасьцейская крэпасьць»: хутка прагучыць «Матор!» Праекты. Газэта «Культура», № 14/882. Праверана 29 лютага 2012 г.
  2. ^ Яланта Сьмялоўская (18 чэрвеня 2008) Грузія: спакуса дыктатуры Вакол сьвету. Польскае радыё для замежжаПраверана 29 лютага 2012 г.
  3. ^ Янка Базыль (30 сьнежня 2011) Андрэй Іларыёнаў пра гэбізм. Беларуская салідарнасьцьПраверана 29 лютага 2012 г.
  4. ^ Апазыцыя праводзіць масавы мітынг у Тбілісі Сьвет. Наша Ніва (2 лістапада 2007). Праверана 29 лютага 2012 г.
  5. ^ Джон Лафлэнд Тэхніка каляровых пераваротаў Сець Вальтэра. Навіны Берасьця. Праверана 29 лютага 2012 г.