Акмя́ны (па-летувіску: Akmenė) — места ў Акмянскім раёне Шавельскага павету Летувы, на рацэ Дабікіне. Насельніцтва на 2010 год — 2602 чал.

Акмяны
лет. Akmenė
Касьцёл Сьвятога Крыжа
Касьцёл Сьвятога Крыжа
Герб Акмянаў Сьцяг Акмянаў
Першыя згадкі: 1511
Магдэбурскае права: 13 чэрвеня 1792
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Раён: Акмянскі
Мэр: Ёнас Катаўскіс
Вышыня: 73 м н. у. м.
Насельніцтва: 2602 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 686
Паштовы індэкс: LT-85022
Геаграфічныя каардынаты: 56°15′0″ пн. ш. 22°45′0″ у. д. / 56.25° пн. ш. 22.75° у. д. / 56.25; 22.75Каардынаты: 56°15′0″ пн. ш. 22°45′0″ у. д. / 56.25° пн. ш. 22.75° у. д. / 56.25; 22.75
Акмяны на мапе Летувы
Акмяны
Акмяны
Акмяны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.akmene.lt/

Знаходзіцца на поўначы краіны, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Акмяны (на лініі Шаўлі — Мажэйкі). Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўспамін пра Акмяны датуецца 1511 годам, вядомыя як двор жамойцкага старосты С. Я. Кезгайлы[1]. Адносіліся да жамойцкага павету Вялікія Дырвяны. 14 верасьня 1531 году вялікі князь Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Я. Станкевічу-Білевічу прывілей на заснаваньне ў Акмянах мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы. У 1596 годзе каралева Ганна Ягелонка заснавала ў Акмянах драўляны касьцёл са школай. Да 1717 году зьяўляліся цэнтрам нягродавага староства.

 
Мескі герб з каралеўскага прывілею (1792)

13 чэрвеня 1792 году атрымалі Магдэбурскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[1].

У найноўшай гісторыі Акмяны атрымалі вядомасьць пасьля таго, як тут выявілі вялікія радовішчы вапняку і гліны. У 1947 годзе ў Акмянах пачалося будаўніцтва найбуйнешага цэмэнтавага комплексу ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР. У 1950—1962 гадох цэнтар Акмянскага раёну, перанесенага пазьней у Новыя Акмяны.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1736 год — 16 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 790 чал.[2]; 1897 год — 1501 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 1453 чал.; 1968 год — 2,4 тыс. чал.[3]; 1990 год — 3,6 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2602 чал.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Крыжа (1912)
  1. ^ а б Акмяны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 18
  2. ^ Okmiany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 425
  3. ^ Акмяне // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Акмяне // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Акмянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў