Ірына Масьляніцына
Іры́на Алякса́ндраўна Масьляні́цына (па-расейску: Ирина Александровна Масляницына; нар. 14 лістапада 1965, м. Пачынак Смаленскай вобласьці, РСФСР, СССР) — беларуская пісьменьніца, журналістка.
Ірына Масьляніцына | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 14 ліпеня 1965 (59 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, журналістка |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗ 1972 г. жыве ў Беларусі. Скончыла слонімскую СШ №2 з залатым мэдалём. У 1988 г. скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газэце «Зара камунізму» (Пружаны, Берасьцейская вобласьць).
Вярнуўшыся ў Менск, працавала у газэтах «Добры вечар», «Цэнтральная газэта» на тэлебачаньні, у часопісе «Беларусь», загадчыцай аддзелу інфармацыі ў газэце «Літаратура і мастацтва» (2010—2012). З 2012 — у часопісе «Алеся».
Сябра Саюзу журналістаў СССР (1990) і Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2006).
Творчасьць
рэдагавацьАўтарка шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, у асноўным у суаўтарстве зь М. Багадзяжам. Аўтарка гістарычных п’есаў, сцэнарыстка дакумэнтальных тэлефільмаў.
Цікавілася жыцьцяпісам графаў Чапскіх, буйных землеўладальнікаў Койданаўшчыны, знакамітых грамадзкіх і дзяржаўных дзеячоў XIX—XX стст.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |