Ганна Рэйшаль

беларуская лёгкаатлетка

Га́нна Рэ́йшаль (у дзявоцтве Ташпула́тава; нарадзілася 21 кастрычніка 1987 году, Пружаны, Берасьцейская вобласьць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка, спрынтарка, якая спэцыялізуецца ў бегу на 400 м. Шматразовая чэмпіёнка краіны, майстар спорту міжнароднай клясы.

Ганна Рэйшаль
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяГанна Ташпулатава
Нарадзілася21 кастрычніка 1987 (36 гадоў)
Пружаны, Берасьцейская вобласьць
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяБег на 400 мэтраў

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася 21 кастрычніка 1987 году ў г. Пружаны. Спортам пачынала займацца ў Пружанскай ДЮСШ №1[1], працягнула ў Берасьцейскай вучэльні алімпійскага рэзэрву[2]. Цяпер навучаецца ў Мазырскім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце[3].

Галоўныя дасягненьні рэдагаваць

Рок Спаборніцтва Праводзілася Дысцыпліна Месца Вынік
2009 Чэмпіянат Эўропы ў памяшканьні Турын, Італія Эстафэта 4×400 м 3 3:35,03
2009 Чэмпіянат Эўропы да 23 гадоў Коўна, Летува Эстафэта 4×400 м 3 3:30,45
2010 Чэмпіянат Эўропы Барсэлёна, Гішпанія Эстафэта 4×400 м 7 3:28,74
2011 Чэмпіянат сьвету Дэгу, Паўднёвая Карэя Эстафэта 4×400 м 6 3:25,64
2011 Чэмпіянат Эўропы ў памяшканьні Парыж, Францыя Бег на 400 мэтраў 4 53,69
2012 Чэмпіянат сьвету ў памяшканьні Стамбул, Турэччына Эстафэта 4×400 м 5 3:33,73
2013 Чэмпіянат сьвету Масква, Расея Эстафэта 4×400 м 10 3:30,28[4]

Асабістыя рэкорды рэдагаваць

Дысцыпліна Месца Дата Вынік
Бег на 100 мэтраў Берасьце, Беларусь 13 траўня 2011 12,00
Бег на 200 мэтраў Менск, Беларусь 18 ліпеня 2012 23,63
Бег на 200 мэтраў (заля) Магілёў, Беларусь 21 лютага 2010 25,05
Бег на 300 мэтраў (заля) Менск, Беларусь 12 студзеня 2012 38,37
Бег на 400 мэтраў Менск, Беларусь 12 чэрвеня 2012 51,43
Бег на 400 мэтраў (заля) Магілёў, Беларусь 10 лютага 2012 52,48
Бег на 600 мэтраў (заля) Менск, Беларусь 23 сьнежня 2010 1:28,33
Эстафэта 4 × 400 м Дэгу, Паўднёвая Карэя 2 верасьня 2011 3:24,28
Эстафэта 4 × 400 м (заля) Стамбул, Турэччына 11 сакавіка 2012 3:33,73

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мікола Архуцік. (28 траўня 2010) Пружанки Анна Ташпулатова и Марина Букса выступят на чемпионате Европы по легкой атлетике Спорт. «Раённыя будні». Праверана 29 верасьня 2011 г.
  2. ^ Анна Ташпулатова (рас.) Асабістая старонка Ганны Ташпулатавай. У КантакцеПраверана 11 жніўня 2012 г.
  3. ^ Яўген Манарховіч, Юры Гарабец (7 верасьня 2011) Первый этап для мозырской студентки (рас.) Спорт. Тэлеканал «Мозырь». Праверана 25 верасьня 2011 г.
  4. ^ Летние виды. Легкая атлетика. ЧМ-2013. Результаты белорусов 16 августа (рас.) Лента новостей. Прессбол (16 жніўня 2013). Праверана 20 жніўня 2013 г.
  5. ^ Дзьмітрый Уласаў (18 сьнежня 2009) Наталля Міхневіч і Павел Лыжын названыя лепшымі лёгкаатлетамі Беларусі 2009 года Спорт. БелаПАНПраверана 25 верасьня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць