Галіна Войцік

Галíна Вóйцік (у замужжы Луцкевіч; 1 ліпеня 1927, Вільня — 13 жніўня 2007, Вільня, Летува) — беларуская публіцыстка, пэдагогіца, германістка, мэмуарыстка, перакладніца.

Галіна Войцік
У замужжы Луцкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1 ліпеня 1927
Вільня
Памерла 13 жніўня 2007
Вільня
Пахаваная Росы, Вільня
Бацькі Антон Войцік
Зоська Верас
Муж Лявон Луцкевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Выкладніца, германістка, перакладніца, публіцыстка, мэмуарыстка
Гады творчасьці 1949-2007
Жанр Эсэ, мэмуары, пераклад
Мова Беларуская
Дэбют 1992

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Галіна Войцік нарадзілася 1 ліпеня 1927 году ў Вільні. Яна была дачкой Антона Войціка і Зоські Верас. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Закончыла асьпірантуру пры Інстытуце замежных моваў у Маскве (1963). Абараніла кандыдацкую дысэртацыю. Выкладала ў Гарадзенскім пэдінстытуце 5 гадоў. Потым выкладала нямецкую мову ў Віленскім пэдінстытуце, працавала на беларускай катэдры Віленскага пэдунівэрсытэту[1].

Галіна Войцік стварыла нізку "Партрэтаў віленчукоў" пра знакамітых беларускіх дзеячоў, у тым ліку і пра свайго мужа Лявона Луцкевіча, якога яна перажыла роўна на 10 гадоў[1].

Галіна Войцік памерла 13 жніўня 2007 году ў Вільні. Пахаваная на Літарацкай горцы віленскіх могілак Росы побач з сваім мужам Лявонам Луцкевічам[2].

ТворчасьцьРэдагаваць

Аўтарка працаў па германістыцы, гістарычных дасьледаваньняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар'ян Пецюкевіч» (абедзьве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзьве 2002)[3].

На беларускую мову пераклала зь летувіскай кнігу «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайціце (1988)[3]. Напісала мэмуары пра свае жыцьцё і жыцьцё беларусаў Вільні, якія друкаваліся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь»[4].

ТворыРэдагаваць

• «Зоська Верас» (1992),

• «Лявон Луцкевіч» (1999),

• «Аляксандр Коўш» (2000),

• «Аляксандр Уласаў» (2000),

• «Янка Шутовіч» (2000),

• «Пётра Сергіевіч» (2000),

• «Барыс Кіт» (2001),

• «Канстанцін Галкоўскі» (2001),

• «Мар'ян Пецюкевіч» (2001),

• «Адам Станкевіч» (2002),

• «Антон Антановіч» (2002).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Тацяна Поклад, У Вільні памерла Галіна Войцік, Радыё Свабода, 14 жніўня 2007, https://www.svaboda.org/a/760871.html
  2. ^ Памерла Галіна Войцік, Наша Ніва, 13.08.2007, https://nashaniva.com/?c=ar&i=10801
  3. ^ а б Валянціна Аксак, Вянок памяці: Галіна Войцік, Радыё Свабода, 14 жніўня 2007, https://www.svaboda.org/a/760889.html
  4. ^ Галіна Войцік: "Ня ведаю, што будзе з архівамі Зоські Верас", Радыё Свабода, 17 ліпеня 2007, https://www.svaboda.org/a/760125.html