Канстанцін Галкоўскі

Беларускі й летувіскі кампазытар, дырыгент

Канстанці́н Галко́ўскі (16 чэрвеня 1875, Вільня20 лютага 1963, Вільня) — беларускі й летувіскі кампазытар, дырыгент і пэдагог. Народны артыст ЛетССР.

Канстанцін Галкоўскі
Konstantinas Galkauskas
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1875(1875-06-16)
Памёр 20 лютага 1963(1963-02-20) (87 гадоў)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька Канстанціна паходзіў з Магілёўшчыны, маці — зь Меншчыны, з шляхецкага роду Наркевіч-Ёдкаў.

Скончыў Пецярбурскую кансэрваторыю (1908), вучань Мікалая Рымскага-Корсакава, Аляксандра Глазунова, Анатоля Лядава. У 1909 пераехаў у Вільню, арганізаваў першы сымфанічны аркестар.

Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Віленскай беларускай гімназіі. Па вайне стаў заслужаным дзеячом мастацтва Летувы (1945), прафэсар Летувіскай кансэрваторыі (1947), народны артыст Летувіскай ССР (1955).

Жыў у Вільні па вуліцы Завальнай (цяпер Pylimo, 20). Пахаваны на Антокальскіх могілках[1].

Аўтар многіх твораў, заснаваных на беларускім фальклёры, музыкі рамансаў і хораў на вершы беларускіх паэтаў Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Зьм. Бядулі, К. Буйло, М. Машары, М. Васілька.

Народны артыст ЛетССР.

  1. ^ Кастусь Лашкевіч.. «Страчаная сталіца». Славутыя віленчукі, якія сімпатызавалі беларускаму адраджэнню // TUT.BY, 28 красавіка 2011 г. Праверана 2 красавіка 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць