Мікалай Галадзед
Мікала́й Мацьве́евіч Галадзе́д (9 (21) траўня 1894, с. Стары Крывец, Навазыбкаўскі павет, Чарнігаўская губэрня, цяпер у Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласьці, Расея — 21 чэрвеня 1937, Менск) — грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.
Мікалай Мацвеевіч Галадзед | |
Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР | |
---|---|
7 траўня 1927 — 30 траўня 1937 | |
Папярэднік: | Язэп Адамовіч |
Наступнік: | Данііл Валковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 (21) траўня 1894 Стары Крывец, Чарнігаўская губэрня |
Памёр: |
21 чэрвеня 1937 (43 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сяле Стары Крывец у сям’і беларускага селяніна-печніка. Скончыў рабфак Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.
У 1-ю сусьветную вайну ў расейскай арміі. У 1917 вёў рэвалюцыйную работу ў салдацкіх камітэтах Паўднёва-Заходняга фронту. Удзельнік кастрычніцкага перавароту і грамадзянскай вайны ў Расеі.
Чалец ВКП(б) з 1918 году. У 1918—1921 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім павеце Гомельскай губэрні. У 1921—1924 старшыня выканкаму Горацкага савету, старшыня тройкі па барацьбе з бандытызмам. Другі сакратар ЦК КП(б)Б з 12 сьнежня 1925. Чалец Палітычнай камісіі для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы (1933). Старшыня Саўнаркаму БССР (7 траўня 1927—30 траўня 1937). Дэлегат 14—17-га зьездаў ВКП(б), на 16-м і 17-м зьездах абіраўся кандыдатам у сябры ЦК партыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Быў арыштаваны ў Маскве (14 чэрвеня 1937) і скіраваны ў Менск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з вакна 5-га паверха. Рэабілітаваны генэральным пракурорам СССР 22 сакавіка 1956.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьІмем Мікалая Галадзеда названы вуліца і праезд у Менску.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Асновы 5-гадовага пляну разьвіцьця народнай гаспадаркі БССР і СССР. Даклад тав. Галадзеда на XI зьезьдзе кампартыі (бальшавікоў) Беларусі. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 1 сьнежня. — № 272 (2164). — С. 3, 4.
- Становішча і далейшыя пэрспэктывы разьвіцьця народнае гаспадаркі БССР. Даклад Старшыні Савету Народных Камісараў БССР тав. Галадзеда. 2-ая Сэсія ЦВК БССР VIII скліканьня. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1928, 10 студзеня. — № 8 (2196). — С. 1—3.
- Становішча і далейшыя пэрспэктывы разьвіцьця народнае гаспадаркі БССР. Заключнае слова тав. Галадзеда. 2-ая Сэсія ЦВК БССР VIII скліканьня. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1928, 12 студзеня. — № 10 (2198). — С. 3.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мартыралёг “Свабоды”: Мікалай Галадзед Грамадзтва. Радыё «Свабода» (19 верасьня 2007). Праверана 5 ліпеня 2009 г.