Поліэтылен

палімэр

Поліэтылен, полі(мэтылен), поліэтэн[1] — тэрмаплястычны палімэр з клясы поліалефінаў. Утвараецца шляхам палімэрызацыі этылену.

Поліэтылен, поліэтэн, полі(мэтылен)
Хімічная структура
Хімічная структура
Назвы
Скарочаныя назвы ПЭ, PE, ПВШ, HDPE, ПНШ, LDPE
Агульныя
Хімічная формула (C2H4)n
Фізычныя характарыстыкі
Шчыльнасьць 0,88–0,96 г/см³
Тэрмічныя характарыстыкі
Тэмпэратура плаўленьня 115-135 °C
Хімічныя характарыстыкі
Растворнасьць у вадзе не раствараеццаг/100 мл
Клясыфікацыя
Рэгістрацыйны № CAS 9002-88-4
№ Эўрапейскай супольнасьці 618-339-3
ChEBI 53227
Бясьпека
Таксічнасьць не таксічны
Поліэтылен, поліэтэн, полі(мэтылен) у Вікісховішчы
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).

Уяўляе сабою хімічна ўстойлівае рэчыва белага колеру, у тонкіх плястах празрысты і без колеру.

Цяпер вядома шмат відаў поліэтылену, але большасьць з іх мае формулу (C2H4)n, дзе n — колькасьць манамэраў у макрамалекуле.

Поліэтылен самым распаўсюджаным плястыкам, з якога вырабляюць самыя розныя тавары[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя поліэтылену пачалася яшчэ ў канцы XIX ст., калі 24 кастрычніка 1898 году нямецкі хімік Ганс фон Пехманн паведаміў пра сынтэзаваньне новага палімэру. Адкрыцьцё здарылася амаль выпадкова: навуковец ладзіў рэакцыі з дыязамэтанам і ў пэўны момант на дне колбы заўважыў незвычайны асадак, падобны на воск[3].

Хутка пасьля гэтага хімікі Ф. Чырнер і О. Бамбергер высьветлілі, што белае, воскападобнае рэчыва складаецца з доўгіх ланцугоў -CH2-, таму яно атрымала назву полімэтыленам. Гэтае рэчыва было амаль цалкам ідэнтычным сучаснаму поліэтылену, аднак прымяненьне яму знайшлі толькі праз 35 гадоў пасьля адкрыцьця[3][4].

25 сакавіка 1933 году хімікі Р. Гібсан і Э. Фосэт, якія на той момант працавалі ў брытанскай кампаніі Imperial Chemical Industries, паўторна адкрываюць поліэтылен, гэтым разам пад вялікім ціскам. Праўда падчас экспэрымэнтаў у лябараторыі адбыўся выбух, таму кампанія фактычна забараніла сваім супрацоўнікам экспэрымэнтаваць з этыленам пад ціскам[5].

Наступную, гэтым разам больш пасьпяховую, спробу зрабілі ў той жа кампаніі М. Пэрын, Дж. Патон, Э. Ўільямс разам з інжынэрам па абсталяваньню Д. Мэнінгам у 1935 г. Тады ім удалося атрымаць 8,5 г новага палімэру, які Imperial Chemical Industries запатэнтавала і пачала прадаваць у якасьці ізаляцыйнага матэрыялу[5].

Тыпы поліэтылену

рэдагаваць

Поліэтылен нізкай шчыльнасьці (ПНШ, LDPE)

рэдагаваць

Поліэтылен нізкай шчыльнасьці атрымліваюць з газападобнага этылену пры вельмі высокім ціску і тэмпэратыры да 350оС у прысутнасьці аксыдных каталізатараў. Гэты вельмі гнуткі матэрыял, з якога вырабляюць пакеты для прадуктаў і сьмецьця, выдуваюць бутэлькі і цацкі.

Лінейны поліэтылен нізкай шчыльнасьці (ЛПНШ, LLDPE)

рэдагаваць

Вельмі падобны па сваім уласьцівасьцям на поліэтылен нізкай шчыльнасьці, аднак сынтэз не такі энэргазатратны.

Поліэтылен высокай шчыльнасьці (ПВШ, HDPE)

рэдагаваць
 
Пазнака другаснай перапрацоўкі на вырабах з поліэтылену высокай шчыльнасьці.

Гэты тып поліэтылену вырабляюць пры нізкіх тэмпэратурах і ціску з выкарыстаньнем каталізатараў Цыглера-Ната, мэталяцэнавых каталізатараў і актываванага аксыду хрому. Атрыманы пры такіх умовах матэрыял мае высокую шчыльнасьць і ўмерную гнуткасьць. Можа вытрымліваць шматразовае награваньне да тэмпэратуры 120оС.

З такога тыпу поліэтылену вырабляюць бутэлькі для малака, вечкі, вёдры і карпусы для прыбораў[2].

Сшыты поліэтылен.

рэдагаваць

Поліэтылен, малекулы якога яднаюцца між сабою дадатковымі бакавымі сувязямі. Ён выкарыстоўваецца ў якасьці ізаляцыйнага матэрыялу, а таксама пры вытворчасьці трубаў для розных мэтаў[6][7].

Перапрацоўваньне

рэдагаваць
 
Пазнака другаснай перапрацоўкі на вырабах з поліэтылену нізкай шчыльнасьці.

У Беларусі перапрацоўваецца толькі поліэтылен высокай і нізкай шчыльнасьці (HDPE і LDPE адпаведна). На прадпрыемствах па перапрацоўваньню другаснай сыравіны яго дробяць для наступнага прымешваньня падчас вытворчасьці новых палімэрных вырабаў, альбо фармуюць гранулы, з якіх атрымліваюць новыя вырабы[8][9].