В

кірылічная літара
(Перанакіравана з «В (літара)»)

В, в (вэ; курсіў: В в) — трэцяя літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове. Паходзіць з кірыліцкай В («вѣдѣ»). Славянскае й грэцкае В вымаўляюцца па-рознаму. У сучаснай беларускай мове абазначае звонкія губна-зубныя гукі («в») і («в’»), а таксама на канцы словаў пераходзіць ва «ў» («траўка», «любоў»). Ужываецца ў пісьмовых скаротах — ВНУ. Пры клясіфікацыі мае значэньне «трэці» (група «в»).

Літара кірыліцы В
Ввᲀ
Выявы

  Я А Ә Б В Г Ґ Д Ђ  
Беларускі альфабэт:
 Ю Я А Б В Г Ґ Д Дж 
У лацінцы V · v
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [v] · [f] · [] · [β] · [ʋ] · [w]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter ve
cyrillic small letter ve
cyrillic small letter rounded ve
Юнікод В: U+0412
в: U+0432
ᲀ: U+1C80
HTML В: В
в: в
ᲀ: ᲀ
UTF-16 В: 0x0412
в: 0x0432
ᲀ: 0x1C80
URL-код В: %D0%92
в: %D0%B2
ᲀ: %E1%B2%80
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Характарыстыка

рэдагаваць
В / в, кап.: в
лац.: V / v · бел. араб.: وْ
Назва па-беларуску: вэ
Пазыцыя 3 (у беларускім альфабэце)
Гук зычны[1]
МФА [v][2]
Прыклад Вікіпэдыя

Лічбавае значэньне

рэдагаваць

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах В мае значэньне лічбы — 2. Сёньня пры клясыфікацыі мае значэньне «трэці» (група «в»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 2 в).

  1. ^ Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Вільня: Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае. — Мн.: «Народная асвета», 1991 [факсімільн.].
  2. ^ Канвэртар МФА. // В. Baltoslav.eu. Праверана 10 сьнежня 2023 г.