Віялéт Ледзюк (франц. Violette Leduc, 7 красавіка 1907, Арас, Па-дэ-Кале, Францыя ― 28 траўня 1972, Факон, Ваклюз, Францыя) ― француская пісьменьніца.

Віялет Ледзюк
Violette Leduc
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Violette Leduc
Нарадзілася 7 красавіка 1907
Арас, Па-дэ-Кале, Францыя
Памерла 28 траўня 1972
Факон, Францыя
Пахаваная Факон,Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца
Гады творчасьці 1946-1972
Жанр Раман
Мова Француская
Дэбют 1946
Значныя творы Thérèse et Isabelle (1955), La Bâtarde (1964), Le Taxi, (1971)
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Віялет Ледзюк нарадзілася ў Арасе 7 красавіка 1907 году, пазашлюбная дачка Бэрты Ледзюк і Андрэ Дэбараля, сына сям’і з вышэйшай буржуазіі Валянсьена, які адмоўвіўся прызнаць дзіця. Зь дзяцінства жыла ў сораме ад свайго нараджэньня[1].

Віялет навучалася ў калежы Валянсьена, затым у калежы Дуэ, дзе яна сустрэлася з Ізабэль П., зь якой у яе завязаліся гарачыя любоўныя адносіны. У каледжы Віялет Ледзюк захапілася чытаньнем літаратуры: расейская клясыка, Ж. Както, Ж. Д’юамэль, А. Жыд, М. Пруст і А. Рэмбо[2].

У 1925 годзе Віялет зьблізілася з школьнай наглядніцай і выдатнай музыкай Дэніз Эртжэс, маладыя жанчыны сталі каханіцамі. Але пра іх адносіны даведаліся ў калежы, разгарэўся скандал, маладых жанчынаў выключылі з установы[3].

У 1926 годзе В. Ледзюк разам з маці і айчымам пераехала ў Парыж і паступіла ў ліцэй Расіна. У тым годзе яна не атрымала ступень бакаляўра і пачала працаваць прэс-сакратаркай у выдавецтве Plon. Пазьней яна стала асьвятляць навіны пра публікацыі выдавецтва. Яна працягвала жыць у прадмесьці Парыжу з каханкай Д. Эртжэс на працягу дзевяці гадоў. Маці старалася абароніць Віялету ад пазашлюбнай цяжарнасьці, а таму падтрымлівала ейныя гомасэксуальныя стасункі[4].

У 1938 годзе яна пазнаёмілася з Марысам Саксам (будучым аўтарам рамана «Sabbat»). У 1942 годзе ён адвёз Віялету ў Нармандыю. Там яна напісала рукапіс кнігі «L'Asphyxie (Удушша). Віялета ў той час гандлявала на чорным рынку, што дазваляла ёй зарабляць на жыцьцё[5].

У 1939 годзе яна выйшла замуж за Жака Мерсье, старога сябра, вясельнага фатографа і мастака, але пара рассталася праз год. Віялет Ледзюк зацяжарыла, але зрабіла спарон на пяці з паловай месяцах цяжарнасьці, яе ледзьве выратавалі. Гэты драматычны досьвед падрабязна апісаны ў рамане «Ravages» (Спусташэньні)[6].

У 1944 годзе Віялета Ледзюк пазнаёмілася з Сымонай дэ Бавуар і ў 1945 годзе перадала ёй копію рукапісу кнігі «L'Asphyxie» (Удушша). Гэты раман атрымаў высокую ацэнку ад Сымоны дэ Бавуар, Жан-Поля Сартра, Жана Както і Жана Жэне[7].

Сяброўства і каханьне Ледзюк да Марыса Сакса падрабязна апісаныя ў іншай кнізе ― «La Bâtarde» (Байстручка). Посьпех гэтай кнігі быў імгненны: яна разышлася шматасобнікавым накладам (больш за 170 000 асобнікаў)[8].

Закаханая ў Сымону дэ Бавуар, яна пачала пісаць «L'Affamée» (Прагная), паэму у прозе, летуценны дзёньнік закаханай жанчыны, прысьвечаны С. дэ Бавуар[9].

Пры жыцьці многія раманы пісьменьніцы цэнзураваліся праз дэталёвасьць і сьмеласьць апісаньня лесьбійскага каханьня. У поўнай вэрсіі многія ейныя цэнзураваныя тэксты выйшлі толькі ў 2000 годзе[10].

Ледзюк захварэла на рак малочнай залозы і памерла пасля дзьвюх аперацыяў у Факоне ва ўзросьце 65 гадоў. Сымона дэ Бавуар была прызнаная спадчыньніцай ейнай літаратурных правоў і ў 1973 годзе апублікавала раман «La Chasse à l'amour» (Паляваньне на каханьне)[11].

Творчасьць

рэдагаваць

Яна зьяўляецца аўтаркай вельмі сьмелых, па сутнасьці, аўтабіяграфічных мастацкіх тэкстаў, якія парушаюць культурныя коды, каб вылучыць розныя тыпы сэксуальнай і эмацыйнай маргінальнасьці, настолькі, што ейныя творы часта шакавалі і абражалі публіку. Нягледзячы на тое, што па паходжаньні і навучаньні яна не належыла да літаратурных колаў, яна, тым не менш, была прызнаная як адна з лепшых аўтарак свайго часу, і карысталася моцнай падтрымкай Сымоны дэ Бавуар[12].

Ледзюк ― адна з пачынальніцаў аўтабіяграфічнага ці сацыялягічнага раману, зрабіла сваё жыцьцё асноўнай тэмай сваіх кнігаў. Відавочная прастата стылю, асаблівая музыкальнасьць твораў надаюць ім праўдзівы, асабісты і вельмі мілы тон[13].

L'Asphyxie, Gallimard, 1946, 196 p.

L'Affamée, Gallimard, 1948, 196 p.

Ravages, Gallimard, 1955, 477 p.

La Vieille Fille et le Mort suivi de Les Boutons dorés, Gallimard, 1958, 227 p.

Trésors à prendre, Gallimard, 1960, 320 p.

La Bâtarde, avec une préface de Simone de Beauvoir, Gallimard, 1964, 462 p.

La Femme au petit renard, Gallimard, 1965, 144 p.

Thérèse et Isabelle, Gallimard 1955, 1966

La Folie en tête, Gallimard, 1970, 602 p.

Le Taxi, Gallimard, 1971, 92 p.

Пасьмяротныя

La Chasse à l'amour, Gallimard 1973, 407 p.

Thérèse et Isabelle, texte intégral de 1954, notes et postface de Carlo Jansiti, Gallimard, 2000, 138 p.

Je hais les dormeurs, illustré par Béatrice Cussol, Éditions du Chemin de fer, 2006, 57 p.

Correspondance 1945-1972, lettres choisies, établies, annotées et préfacées par Carlo Jansiti, Gallimard, 2007, 512 p.

La Main dans le sac, édition établie par Catherine Viollet, Éditions du Chemin de fer, 2014, 73 p.

  1. ^ Alex Hughes, Violette Leduc: Mothers, Lovers, and Language, Londres, WS Maney, 1994, 169 p.
  2. ^ Éliane Lecarme-Tabone, «VIOLETTE LEDUC», sur universalis.fr, https://www.universalis.fr/encyclopedie/violette-leduc/
  3. ^ Éliane Lecarme-Tabone, «VIOLETTE LEDUC», sur universalis.fr, https://www.universalis.fr/encyclopedie/violette-leduc/
  4. ^ Éliane Lecarme-Tabone, «VIOLETTE LEDUC», sur universalis.fr, https://www.universalis.fr/encyclopedie/violette-leduc/
  5. ^ Éliane Lecarme-Tabone, «VIOLETTE LEDUC», sur universalis.fr, https://www.universalis.fr/encyclopedie/violette-leduc/
  6. ^ Marine Landrot, «Violette Leduc, une écriture née du manque», sur Télérama.fr, https://www.telerama.fr/livre/violette-leduc-une-ecriture-nee-du-manque,104675.php
  7. ^ Nathalie Simon, «Violette Leduc, l'amie scandaleuse de Simone de Beauvoir», sur lefigaro.fr, 6 novembre 2013, https://www.lefigaro.fr/cinema/2013/11/05/03002-20131105ARTFIG00452-violetteleduc-l-amie-scandaleuse-de-simone-de-beauvoir.php
  8. ^ Franziska Kutzick, «Pour une écriture de la douleur à l’ère du soupçon. L’Affamée de Violette Leduc», in: Daniel Bengsch, Silke Segler-Meßner, (éds.). Depuis les marges. Les années 1940-1960. Une époque charnière, Berlin, Erich Schmidt Verlag, 2016, p. 241-262.
  9. ^ Nathalie Simon, «Violette Leduc, l'amie scandaleuse de Simone de Beauvoir», sur lefigaro.fr, 6 novembre 2013, https://www.lefigaro.fr/cinema/2013/11/05/03002-20131105ARTFIG00452-violetteleduc-l-amie-scandaleuse-de-simone-de-beauvoir.php
  10. ^ Nathalie Simon, «Violette Leduc, l'amie scandaleuse de Simone de Beauvoir», sur lefigaro.fr, 6 novembre 2013, https://www.lefigaro.fr/cinema/2013/11/05/03002-20131105ARTFIG00452-violetteleduc-l-amie-scandaleuse-de-simone-de-beauvoir.php
  11. ^ Isabelle Courtivron, «Violette Leduc: L'enfermée pèlerine», Les Cahiers du GRIF «Recluses vagabondes», no 39, 1988, p. 49-53.
  12. ^ Marine Landrot, «Violette Leduc, une écriture née du manque», sur Télérama.fr, https://www.telerama.fr/livre/violette-leduc-une-ecriture-nee-du-manque,104675.php
  13. ^ Hervé Aubron, «Bouquet de Violette», Magazine littéraire, no 537, novembre 2013.