Андрэ Жыд
Поль Гіём Андрэ́ Жыд (франц. Paul Guillaume André Gide; 22 лістапада 1869, Парыж — 19 лютага 1951, там сама) — францускі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1947). Быў таксама заснавальнікам літаратурнага часопісу Nouvelle Revue Française і адным з заснавальнікаў знакамітага парыскага выдавецтва Éditions Gallimard.
Андрэ Жыд | |
франц. Paul Guillaume André Gide | |
Андрэ Жыд, 1920 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 лістапада 1869 Парыж, Францыя |
Памёр | 19 лютага 1951 (81 год) тамсама |
Пахаваны | |
Бацькі | Поль Жыд[d] Жульета Жыд[d] |
Сужэнец | Мадлен Жыд[d] |
Дзеці | Катрын Жыд[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | раманіст, эсэіст |
Жанр | проза і драматургія |
Мова | француская мова[2] |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія (1947) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія і раньняя творчасьць
рэдагавацьПрыцягнуў увагу крытыкі складаньнем у рытмічнай прозе «Зямныя стравы» (па-француску: Nourritures terrestres, 1897), у якім прапаведавалася рамантычная ідэя «качэўніцтва»[3]. Мастацкая мова Жыда блізкая да мовы сымбалістаў. Жыд быў доўгі час «адшчапенцам» у сучаснай яму францускай культуры: ён быў адным зь вельмі нешматлікіх перакананых прапаведнікаў пратэстанцтва ў Францыі і разам з тым адным зь першых буйных францускіх пісьменьнікаў, у творчасьці якіх значную ролю граў матыў гомасэксуальнасьці, што выклікала грамадзкі скандал у 1924 годзе. Творчасьць Жыда зрабіла вялікі ўплыў на францускіх экзыстанцыялістаў, галоўным чынам Альбэра Камю і Жана-Паля Сартра.
У канцы 1920-х, пасьля неаднаразовых паездак у Афрыку, пісьменьнік выступіў з асуджэньнем каляніялізму.
Андрэ Жыд і СССР
рэдагавацьУ сярэдзіне 1930-х гадоў, у становішчы захопу Эўропы фашызмам, А. Жыд захапіўся сацыялістычнай ідэяй, неаднаразова выступаў у падтрымку СССР і наведваў Зьвяз. Падчас апошняга прыезду (неўзабаве пасьля сьмерці Максіма Горкага ў 1936 годзе) Жыд расчараваўся ў савецкім ладзе. У канцы 1936 году выйшла яго яркая кніга «Вяртаньне з СССР» (па-француску: Retour de l’URSS), дзе крытыкуецца адсутнасьць волі думкі ў СССР, цьвёрды кантроль за літаратурай і грамадзкім жыцьцём, некаторыя страшныя рысы новага савецкага чалавеку; нараўне з гэтым у ёй нямала цёплых словаў па адрасе простых савецкіх людзей, захапленьні самаадданасьцю будоўляў і іншае. Утрыманьне кнігі Жыд дбайна хаваў аж да выхаду ў сьвет, і яна выклікала эфэкт разарваўшайся бомбы (падобным прэцэдэнтам было расчараваньне левага румынскага пісьменьніка Панаіта Істраці, які выступіў з крытыкай савецкай бюракратыі ў 1929 годзе). Імя пісьменьніка (пасьля афіцыйнага разбору кнігі ў «Праўдзе») патрапіла ў СССР пад забарону, асудзіла кнігу і частка левай інтэлігенцыі на Захадзе, якая безумоўна падтрымлівала Сталіна (у тым ліку, Рамэн Ралян і Ліён Фэйхтвангер).
Пасьля акупацыі Францыі нацыстамі Жыд пераехаў у Туніс (1942).
Найбольш значныя творы
рэдагаваць- Імараліст, 1902
- Сутарэньні Ватыкану, 1914
- Пастаральная сымфонія, 1919
- Фальшываманэтчыкі, 1925
- Тэзэй, 1946
Жыд славуты таксама сваім «Дыярыўшам», які ён складаў ад 1889 году.
Прызнаньне
рэдагавацьУ 1947 годзе Швэдзкая акадэмія прысудзіла Жыду Нобэлеўскую прэмію «за глыбокія і мастацка значныя творы, у якіх чалавечыя праблемы прадстаўленыя з бясстрашным каханьнем да ісьціны і глыбокай псыхалягічнай праніклівасьцю».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article293
- ^ Gide, André // CONOR.SI
- ^ Эпіграф з гэтай кнігі ўзяў да сваёй першай складанкі «Шлях канквістадораў» (1905) Мікалай Гумілёў; у той час Жыд быў практычна невядомы ў Расеі
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАндрэ Жыд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў