Кабылічы (Магілёўская вобласьць)
(Перанакіравана з «Вішнёўка (Бабруйскі раён)»)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вішнёўка, Кабылічы.
Кабы́лічы[1] (з 1937 — Вішнёўка[2]) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці, цэнтар Вішнёўскага сельсавету.
Кабылічы | |
трансьліт. Kabyličy[a] | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Вішнёўскі |
Насельніцтва: | 358 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213831 |
СААТА: | 7208812011 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′28.1″ пн. ш. 29°11′17.9″ у. д. / 53.007806° пн. ш. 29.188306° у. д.Каардынаты: 53°0′28.1″ пн. ш. 29°11′17.9″ у. д. / 53.007806° пн. ш. 29.188306° у. д. |
± Кабылічы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1560 годзе сяло ў Бабруйскай воласьці Менскага ваяводзтва, уласнасьць казны. Паводле інвэнтару Бабруйскага староства 1639 году 26 двароў, 71 жыхароў мужчынскага полу. Меліся млын і рудня. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі. У 1847 годзе ў складзе маёнтку Брожа Бабруйскага павету Менскай губэрні[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 460 жыхароў
- 2007 год — 392 жыхары, 165 двароў
- 2010 год — 358 жыхароў
Асобы
рэдагаваць- Вадзім Болбас — выпускнік Вішнёўскай няпоўнай сярэдняй школы 1956 году, літаратар, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле афіцыйнай назвы — Višnioŭka.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с. С. 81
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75
- ^ Вішнёўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 165