Віталь Варывончык
Віталь Варывончык (нар. 9 сакавіка 1972 году) — беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1]. Сёньня працуе ў структуры «Смаргоні»[2].
Віталь Варывончык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 сакавіка 1972 (52 гады) | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1992—1993 | Старыя Дарогі[d] | 31 (0) |
1993—1994 | Віцебск | 31 (0) |
1994—1996 | Дынама Менск | 53 (0) |
1997—1998 | Дынама-93 | 18 (0) |
1998—2000 | Яра Якабстад | 0 |
2001 | Славія Мазыр | 14 (0) |
2003 | Белшына | 23 (0) |
2004 | Шахцёр Салігорск | 1 (0) |
2004—2005 | Шамахы | 10 (0) |
2006—2007 | Віцебск | 12 (0) |
Зборныя | ||
1997—2000 | Беларусь | 3 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру пачаў у 1992 годзе, у якім бараніў браму старадаросага «Будаўніка». Згуляў ува ўсіх 15 матчах чэмпіянату (той сэзон быз згуляны ў скарочаным выглядзе). У наступным сэзоне пачынаў у складзе клюбу КІМ зь Віцебску. У новым клюбе адразу стаў асноўным брамнікам і дапамог камандзе здабыць срэбныя мэдалі айчыннага першынства. Пасьля гэтага быў запрошаны да складу менскага «Дынама», дзе за тры сэзоны двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
У далейшым пачаліся вандраваньні галкіпэра, то бок пасьля некалькіх гадоў у складзе фінскага «Яра», што год брамнік зьмяняў каанды. Гэтак ён гуляў за мазырскую «Славію», бабруйскую «Белшыну» і салігорскі «Шахцёр», у складзе апошняга выходзіў на поле толькі ў адным матчы. Таксама бараніў колеры бакінскага «Інтэру». У 2006 годзе прыяднаўся да віцебскага «Лякаматыва», у складзе якога ў першы сэзон усталяваў найдаўжэйшую ў сваёй кар’еры «сухую» сэрыю, баронячы браму ад галоў ажно 635 хвілінаў запар[3].
Міжнародная
рэдагавацьМае на сваім рахунку тры матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Трэнэрская праца
рэдагавацьПасьля сканчэньня кар’еры працаваў трэнерам у юнацкай зборнай Беларусі да 18 гадоў, расейскай «Сібіры», сталічным «Дынама», «Бярозе-2010», казаскім «Іртышы», койданаўскім «Арсэнале» і расейскім «Ротары». Улетку 2024 году далучыўся да трэнэрскага штабу «Смаргоні», дзе пачаў адказваць за падрыхтоўку брамнікаў[2].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 1994/1995, 1995
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 1993/1994