Віталь Булыга

беларускі футбаліст

Віталь Мікалаевіч Булыга (нарадзіўся 12 студзеня 1980 году, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік. У 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Віталь Булыга
Віталь Булыга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1980 (44 гады)
Магілёў, БССР
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2002
2002—2003
2003
2004
2005—2006
2006—2007
2008
2009
2010
2010
2011
2011—2012
2012
2013
2015
2015
2016
Дняпро-Трансмаш
Крылы Саветаў
Уралан
Амкар
Крылы Саветаў
Том
Луч-Энэргія
БАТЭ
Салют Белгарад
Шыньнік Яраслаўль
Жамчужына Сочы
Газавік Арэнбург
Белшына
Дняпро Магілёў
Сахалін
Дынама Менск
Белшына
88 (21)
14 (0)
11 (3)
23 (2)
51 (6)
35 (2)
30 (5)
9 (1)
20 (5)
17 (2)
16 (2)
25 (1)
11 (4)
22 (2)
13 (2)
9 (0)
14 (6)
Зборныя
2003—2008 Беларусь 37 (8)

Кар’ера

рэдагаваць

У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. У 2008 годзе зьмяніў грамадзянства зь беларускага на расейскае, працягваючы гуляць за зборную Беларусі. У расейскай Прэм’ер-Лізе агульна правёў 143 гульні, забіўшы 15 галоў. У жніўні 2011 году на правах свабоднага агента перайшоў у расейскі клюб «Газавік» з Арэнбургу, які выступае ў Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расеі (другі дывізіён чэмпіянату Расеі)[1]. У канцы ліпеня 2012 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2]. У сакавіку 2013 году падпісаў кантракт з «Дняпро»[3], які пакінуў у студзені 2014 году[4]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Сахалін»[5]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[6]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[7], якую пакінуў у ліпені 2016 году[8].

З студзеня 2018 году займаў пасаду начальніка каманды ў менскім «Дынама»[9], а ў красавіку быў прызначаны спартовым дырэктарам[10]. У чэрвені 2019 году пакінуў «Дынама»[11].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 9 0
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 14 6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць