Вітава (Падляскае ваяводзтва)

Ві́тава (па-польску: Witowo, па-падляску: Vytuvo[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Вітава
польск. Witowo
Вітава
Першыя згадкі: 1570
Былая назва: Вітултава
Мясцовая назва: Vytuvo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 103 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 52.71667° пн. ш. 23.55° у. д. / 52.71667; 23.55Каардынаты: 52°43′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 52.71667° пн. ш. 23.55° у. д. / 52.71667; 23.55
Вітава на мапе Польшчы
Вітава
Вітава
Вітава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай праходзіць чыгуначнлы шлях Седльцы — Ваўкавыск.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

рэдагаваць

У Люстрацыі падласкага ваяводзтва з 1570 году ўпершыню ўзгадваецца Вітултава як каралеўская вёска на мяжы бельскага стараства зь Белавескай пушчай (па гэтай мяжы праходзіла мяжа паміж Каронай Польскага Каралеўства і ВКЛ). Вітултава падлягала бельскаму лясьніцтву і пражывалі тут стральцы (ведаем імёны 2 стральцоў з 1576 г.: Сенькі Пацэвіча ды Івана Вярховіча) забавязаныя да аховы пушчы. На пачатку жыхары Вітава прыналежалі царкве ў Старым Корніне, але з 1631 году былі прыпісаныя да парафіі ў Дубічах Царкоўных. У пачаткова мужыцкай вёсцы цягам 17 ст. пачалі зьяўляцца шлахоцкія засьценкі Паплаўскіх, Вайноўскіх і Макарыкаў. Вядомыя прозьвішчы мужыкоў з 18 ст.: Ляўчук, Ярмацюк, Аўласюк, Карылюк, Давідзюк, Калішук, Ярашук, Бузко, Андрыйчук і Піліпюк. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Вітава спачатку знаходзіцца ў Каралеўстве Прусіі, а пасьля 1807 г. у Расейскай імпэрыі. У 1866 годзе была тут заснаваная школа граматы, а ў 1901 г. царкоўна-прыхадзкая школа [3]. У міжваенны пэрыяд Вітава прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 86 жыхароў (2 каталікоў і 84 праваслаўных; 10 жыхароў было запісаных праваслаўнымі, 74 беларусамі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Вітава было далучанае да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Vytuvo svoja.org Праверана 29 красавіка 2015 г.
  3. ^ Шануйма мінуўшчыну (пол.) Gmina Dubicze Cerkiewne Праверана 29 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16 (пол.) Праверана 29 красавіка 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Joanna Sapieżyńska, Witowo. Obraz przeszłego wieku — Hajnówka, 2012[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак sapie