Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)
Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (другія) — настаўніцкія курсы, створаныя ў Вільні культурна-асьветным аддзелам Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны.
Віленскія беларускія настаўніцкія курсы | |
Дыплём пра сканчэньне курсаў | |
Папярэднік | Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915) |
---|---|
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1919 |
Дата спыненьня існаваньня | 1 лістапада 1919 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Вільня |
Матчына кампанія | Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны |
Фінансаваліся польскімі ўладамі. Выкладчыкі: Ян Станкевіч (загадчык курсаў), Максім Гарэцкі, Клаўдзі Дуж-Душэўскі, Фларыян Ждановіч, Міхаіл Кахановіч, М. Мараўская, Вацлаў Ластоўскі, Н. Ласковіч. Выкладалася беларуская мова, а таксама польская мова, гісторыя й геаграфія Польшчы, псыхалёгія, асновы каапэрацыі й тэатральнага мастацтва. Складаліся з двух патокаў па 6 тыдняў. 1-ы паток (16 ліпеня — 1 верасьня 1919) скончылі 154 чалавек, зь іх большасьць складалі беларускія настаўнікі з Гарадзеншчыны. 2-і паток (22 верасьня — 1 лістапада 1919) скончылі каля 70 чалавек. На курсах навучаліся І. Бялькевіч, Я. Дзекуць-Малей, Аляксандар Карабач, Уладзіслаў Казлоўскі, Адольф Клімовіч, Вера Маслоўская, В. Матэйчук, А. Парук, Браніслаў Туронак і іншыя.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Ляхоўскі У. Пачатак тварэньня беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. №1/2.
- Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // ЭГБ, т.6, кн. ІІ. — Мн., 2003.