Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)
настаўніцкія курсы, якія дзейнічалі са сьнежня 1915 па 23 верасьня 1916 ў Вільні
Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (першыя) — настаўніцкія курсы, якія дзейнічалі са сьнежня 1915 па 23 верасьня 1916 у Вільні. Створаныя школьнай камісіяй Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ва ўмовах нямецкае акупацыі для падрыхтоўкі настаўнікаў для віленскіх беларускіх школаў. Выкладчыкі: А. Пашкевіч (Цётка), Б. Пачопка (загадчык курсаў), С. Іваноўская, В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, А. Луцкевіч, У. Рымша, Ю. Менке й інш. Дадаткова выкладаліся краязнаўства, польская й нямецкая мовы, асновы рэлігіі, гімнастыка, маляваньне, школьная гігіена, садоўніцтва й агародніцтва. Курсы скончылі 10 чалавек.
Літаратура
рэдагаваць- Ляхоўскі У. Пачатак тварэньня беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. №1/2.
- Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // ЭГБ, т.6, кн. ІІ. — Мн., 2003.