Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/5 верасьня

Voyager-1
Voyager-1

5 верасьня:

  • 1580 — у часе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторам пасьля 2-хтыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі
  • 1698расейскі цар Пётар I увёў падатак на бароды
  • 1918 — у Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор»
  • 1939 — пяты дзень II сусьветнай вайны: ЗША абвясьцілі пра неўмяшальніцтва ў вайну на эўрапейскім кантынэнце
  • 1964 — гурт «The Animals» заняў першае месца ў амэрыканскім гіт-парадзе са сваёй вэрсіяй песьні «The House of the Rising Sun»
  • 1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў
  • 1977 — запушчаная аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Вояджэр-1» (на выяве)
  • 1978 — пачаліся мірныя перамовы паміж Эгіптам і Ізраілем
  • 1980 — у Швайцарыі адкрыты для руху трэці ў сьвеце паводле даўжыні транспартны тунэль. Тунэль Сэн-Гатард працягласьцю 16,3 кілямэтры даў магчымасьць трапляць з поўначы Швайцарыі ў яе паўднёвую частку прыкладна за 2 гадзіны