Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/10 лістапада

Наша Ніва
Наша Ніва

10 лістапада: Сусьветны дзень моладзі

  • 1444бітва пад Варнай, дзе сярод іншых былі палкі Вялікага Княства Літоўскага, няўдала завяршыла «апошнюю крыжовую выправу»
  • 1871 — журналіст Генры Стэнлі адшукаў у Ўджыджы каля возера Танганьіка зьніклага місіянэра Дэйвіда Лівінгстана
  • 1885 — нямецкія інжынэры Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах правялі выпрабаваньне драўлянага ровара з маторам, прататыпу матацыкла
  • 1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша ніва» (на выяве)
  • 1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр
  • 1938 — савецкія карнікі расстралялі Ўладзімера Тэраўскага, беларускага кампазытара і дырыгента
  • 1942II Сусьветная вайна войскі Трэцяга Райху ўвайшлі ў вішысцкую Францыю
    Нарадзіліся
  • 1483: Марцін Лютэр — саксонскі сьвятар, адзін з правадыроў эўрапэйскай Рэфармацыі
  • 1759: Фрыдрых Шылер — сусьветна вядомы нямецкі паэт і драматург