Го́тліб Да́ймлер (па-нямецку: Gottlieb Daimler; 17 сакавіка 18346 сакавіка 1900) — інжынэр, прамысловы дызайнэр і магнат. Зьяўляўся піянэрам у распрацоўцы і выкарыстаньні рухавікоў унутранага згараньня і аўтамабіляў. Ён вынайшаў хуткі бэнзінавы рухавік і першы чатырохколавы аўтамабіль.

Готліб Даймлер
Gottlieb Daimler
Род дзейнасьці Інжынэрыя, аўтамабільная прамысловасьць
Дата нараджэньня 17 сакавіка 1834
Месца нараджэньня Шорндорф, Вюртэмбэрг
Дата сьмерці 6 сакавіка 1900
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак інжынэр, вынаходнік, прамысловец, прадпрымальнік
Навуковая сфэра машынабудаваньне
Сябра ў Corps Stauffia[d]
Дзеці Paul Daimler[d] і Adolf Daimler[d]
Узнагароды

Разам са сваім бізнэс-партнэрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэньня малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўсталяваньня ў любую рухомую прыладу. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бэнзінавых рухавікоў, які быў зьмешчаны на двухколавы сродак пад назовам Reitwagen[1] — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіньнік» з-за яго падабенства да старых гадзіньнікаў з вагальнікам.

У 1890 годзе партнэры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль быў прададзены ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад справаў, але па вяртаньні адбыўся канфлікт зь іншымі акцыянэрамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з каманіі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненьне з кампаніяй Карла Бэнца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назовам Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.

Літаратура

рэдагаваць
  • Siebertz, Paul. Gottlieb Daimler: ein Revolutionär der Technik. 4. Auflage, Stuttgart: Reclam Verlag, 1950.
  • Wise, David Burgess. "Daimler: Founder of the Four-Wheeler", in Northey, Tom, ed. World of Automobiles Volume 5, pp.481-3. London: Orbis, 1974.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Готліб Даймлерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў