Віктар Гайсёнак
Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак (н 6 чэрвеня 1950 году ў в. Гасьцілавічы Лагойскага раёну Менскай вобласьці) — намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. З 31 кастрычніка 2008 году надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Доктар фізыка-матэматычных навук (1990), прафэсар. Акадэмік Беларускай інжынэрнай тэхналягічнай акадэміі і міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).
Віктар Гайсёнак | |
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі | |
---|---|
28 лютага 2005 — 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РБ у Аўстрыі | |
19 траўня 2000 — 18 лютага 2005 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Уладзімер Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Валянцін Фісэнка |
Наступнік: | Аляксандар Сычоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 чэрвеня 1950 (74 гады) в. Гасьцілавічы, Лагойскі раён, Менская вобласьць, Беларусь |
Партыя: | |
Дзеці: | дачка |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1972). Працаваў у БДУ — асыстэнт катэдры, ад 1986 году — дэкан фізычнага факультэта, загадчык катэдры мэтодыкі выкладаньня фізыкі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкатэдральнага аддзяленьня апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў галіне фізыка-матэматычных навук на тэму «Дасьледаваньне ўплыву эфэкту нелінейнасьці на спэктральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 1988—1990 гг. — сакратар парткаму БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў галіне фізыка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынаньня і выпрамяненьня сьвятла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».
З 16 студзеня 1992 да 1994 — міністар адукацыі.
З 1994 г. па 19 траўня 2000 г. — рэктар Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы.
З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіям Рэспублікі Беларусь.
19 траўня 2000 г. указам прэзыдэнта №275 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першае клясы[1]. 11 ліпеня 2000 г. уручыў даверчыя граматы генэральнаму дырэктару ЮНІДО.
З сакавіка 2005 году — намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
З 31 кастрычніка 2008 году Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[2], даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 году[3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 сьнежня 2013 году[4].
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьАўтар больш за 100 навуковых прац па фізыцы лязэрнага выпраменьваньня.
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласьці навукі і тэхнікі (1994 г.). 31 траўня 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[5].
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, мае дачку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2000 г. №275 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене, присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 октября 2008 г. №595 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша» (рас.)
- ^ Новы беларускі амбасадар у Польшчы распачаў працу(недаступная спасылка)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 537 «Об освобождении от должности В. А. Гайсенка»(недаступная спасылка)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. №686 «Аб узнагароджанні некаторых грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.)