Вязок (Брагінскі раён)

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Вязо́к[1] — былая вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Ліквідавана 20 жніўня 2008 году[2].

Вязок
лац. Viazok
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247635
СААТА: 3203846021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°46′40″ пн. ш. 30°5′49″ у. д. / 51.77778° пн. ш. 30.09694° у. д. / 51.77778; 30.09694Каардынаты: 51°46′40″ пн. ш. 30°5′49″ у. д. / 51.77778° пн. ш. 30.09694° у. д. / 51.77778; 30.09694
Вязок на мапе Беларусі ±
Вязок
Вязок
Вязок
Вязок
Вязок
Вязок

Гісторыя

рэдагаваць

Карона Каралеўства Польскага

рэдагаваць
 
Герб Боньча роду Харлінскіх

Ці не найраней паселішча згаданае ў судовым дэкрэце ад 7 чэрвеня 1623 году[a], у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Вязок (Wiunzek), Плоскае, Варацец, Лаханію[b][4].

Пра futor Wezok з 4 дымамі (×6 — каля 24 жыхароў), прыналежны да włości Choynickiej[c] князя Канстанціна Яна Шуйскага, харунжага берасьцейскага, згадана ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай 1683 года. Якая сума зь яго выплачвалася ня ўказана[5].

Згодна з тарыфам падымнага падатку 1754 года, з 15 двароў (каля 90 жыхароў) хутара Wiazek Хвойніцкага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 2 злотых і 9 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 9 злотых і 8 грошаў[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Вязок на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вязок — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. Паводле расейскай рэвізіі 1795 года 22 двары вёскі Вязок з 103 душамі мужчынскага і 86 жаночага полу сялянаў трымаў у трохгадовай «арэнднай пасэсіі» ад дзедзічнай іх уладальніцы пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар шамбялян Ян Ястржэмбскі[8].

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Рудакоў, Астрагдяды, Вязок на мапе 1924-1926 гг.

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вязок у складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

  1. ^ Не з пачатку XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
  2. ^ Яшчэ названыя 17 паселішчаў, акрамя «іншых вёсак і прыселкаў».
  3. ^ Тут маецца на ўвазе прыватны маёнтак.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 74
  4. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 637
  5. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 489
  6. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
  7. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  8. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 224—228; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  9. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0