Вязовыя[1] (Ільмы) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 8 родаў і каля 64 відаў.[2]

Вязовыя
Бераст — беларускі від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадРужакветныя (Rosales)
СямействаВязовыя
Даччыныя таксоны
Бінамінальная намэнклятура
Ulmaceae Mirb.
Арэал
ITIS 19038 ·

Этымалёгія

рэдагаваць

Паходзіць ад назвы роду Ulmus — назва вяза ў старажытных рымскіх аўтараў ад кельцкай мовы, elm, olme — вяз.

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы або хмызьнякі, лісьцеападныя альбо вечназялёныя. Лісьце чарговае альбо рэдка супратыўнае, простае, суцэльнае альбо дробна зубчастае, прылісткі прысутныя. Кветкі аднаполыя, аднадомныя ці двухполыя, адзінкавыя ці ў пучках, распускаюцца звычайна рана ўвесну да распусканьня лісьця, радзей увосень. Калякветнік просты, званочкавы ці лейкападобны, 4- або, часам, 5–6-больш-менш глыбока лопасьцевы. Тычачак столькі ж, як і доляй калякветніка, ці ўдвая больш. Слупок з 2 пладалісьцікаў; завязь верхняя аднагняздовая, з 1 семязавязьзю, радзей 2-гняздовая з 2. Лычыкаў 2. Плод – аднанасенны, часта крылаты арэшак, ці касьцяніца[3][4][5].

Сістэматыка

рэдагаваць

Сям‘я налічвае 8 родаў і звыш 64 відаў, пашыраных у абодвух паўшар'ях. У Беларусі 1 (Ulmus) род і 4 віды.[6]

  1. Abelicea — 3 віды.[7]
  2. Ampelocera Klotzsch(de). — 14 відаў.
  3. Hemiptelea Planch(fr). — манатыпны род.
  4. Holoptelea Planch(fr). — 2 віды.
  5. Phyllostylon Benth(en). — манатыпны род.
  6. Planera Gmel(de). — манатыпны род.
  7. Ulmus L. — каля 30 відаў бераст, вяз, ільм.
  8. Zelkowa Spach(fr). — 6 відаў дзелька.

Чальцы сям'я шырока распаўсюджаны па паўночным умераным поясе й распаўсюджаны ў іншых месцах, за выключэньнем Аўстралазіі.[3][4][5]

Роды Aphananthe, Celtis, Pteroceltis і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер адносяць да Cannabaceae.

  1. ^ 1. Ulmaceae. — вязовые — вязовыя // Батаніка. Агульная і спэцыяльная = Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Менск: Інбелкульт, 1924.
  2. ^ Ulmaceae . A workinglist of all plants species. (анг.)
  3. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 22.09.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 22.09.2020 г.  (анг.)
  5. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 22.09.2020 г.  (анг.)
  6. ^ Ulmaceae . A workinglist of all plants species.  (анг.)
  7. ^ Abelicea A workinglist of all plants species. (анг.)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  •   Вязовыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў
  • Ulmaceae . A workinglist of all plants species.
  • Ulmus A workinglist of all plants species.