Вайна за незалежнасьць Латвіі
Вайна за незалежнасьць Латвіі (па-латыску: Latvijas brīvības cīņas) — сэрыя ваенных канфліктаў, якія мелі за мэту стварэньне незалежнай Латвіі. Яны адбываліся ў 1918—1920 гадах між латыскімі і нямецкімі ды бальшавіцкімі аддзеламі. Латышам дапамагалі эстонскія, брытанскія і польскія вайскоўцы.
Гісторыя канфлікту
рэдагавацьУ выніку Першай сусьветнай вайны з 1915 году Курляндыя і Сэмігалія, а з пачатку 1918 году ўся тэрыторыя Латвіі апынуліся пад нямецкай акупацыяй. Пасьля паразы Нямеччыны ў Першай сусьветнай вайне Латвія абвясьціла незалежнасьць 18 лістапада 1918 году ў Рызе. Прэм’ерам новай дзяржавы стаў Карліс Улманіс. Напачатку студзеня 1919 году войска бальшавікоў увайшло на тэрыторыю Латвіі і здабыла Рыгу. Войска нямецка-латыскае пры падтрымцы Антанты прымусіла савецкія войскі адысьці ў сакавіку 1919 году. Хаця Вэрсальская дамова абавязвала немцаў пакінуць краіну, тыя паспрабавалі заняць Латвію, але былі выбітыя напрыканцы лістапада 1919 году.
Чарговую спробу заняць Латвію прадпрыняла Бальшавіцкая Расея. У той сытуацыі латыская дэлегацыя зьвярнулася да Польшчы па дапамогу, падпісаўшы зь ёю 30 сьнежня 1919 году дамову аб вайсковай дапамозе, пашырыўшы яе 16 студзеня 1920 году. Тое паразуменьне было падставай да супольных польска-латыскіх вайсковых дзеяньняў супраць бальшавікоў у межах так званай апэрацыі «Зіма». Польска-латыскае войска, колькасьцю 20 000 жаўнераў (зь іх 12 000 польскіх), пад камандаваньнем генэрала Эдварда Рыдз-Сьміглага, пачало баі пры 30-градусных марозах. Саюзьнікі на працягу студзеня захапілі ўсю Латгалію, перамагаючы ў бітве пад Дзьвінскам і прымушаючы Савецкую Расею да замірэньня. У мірнай дамове, падпісанай у Рызе 11 жніўня 1920 году, бальшавіцкая Расея прызнала незалежнасьць Латвіі.
У 1940 годзе, падчас Другой сусьветнай вайны, па захопе Латвіі войскам СССР, гэтая краіна стала адной з савецкіх рэспублік.
Літаратура
рэдагаваць- Paluszyński Tomasz, Walka o niepodległość Łotwy 1914—1921, Bellona, Warszawa 1999, ISBN 83-11-08959-0